Трыбу́н ‘назвы розных службовых асоб у Старажытным Рыме’, ‘грамадскі дзеяч — выдатны прамоўца і публіцыст’ (ТСБМ), ст.-бел. трибунъ ‘службовая асоба ў Старажытным Рыме’ (XVII ст.). Са ст.-польск. trybun < лац. tribūnus ‘чыноўнік’ < tribus; ст.-бел. трибусъ ‘выбарчая акруга ў Старажытным Рыме’, запазычана ў XVI ст. праз ст.-польск. trybus ‘тс’, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 36. Лац. tribūnas роднаснае умбр. trifu < іт. tribhu ‘траціна’ < *tri ‘тры’ (спачатку было тры часткі насельніцтва) і і.-е. *bhū̆/bheu̯‑ ‘быць’ (SWO, 1980, 680–681; Чарных, 2, 262; ЕСУМ, 5, 634).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верш (Нас., БРС, КТС, Гарэц.), ст.-бел. вершъ, виршъ (з XVI ст.). Паходзіць са ст.-польск. wiersz, wirsz ’верш’ < лац. versus (Булыка, Запазыч., 61), а не з лац. непасрэдна, як сцвярджае Насовіч (49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вецвійка ’галінка’ (КТС, І. Гурскі). Дэмінутыўнае новаўтварэнне ад вецце (гл.); ‑в‑ з’явілася ў выніку распадабнення ‑ц‑, відавочна, пад уплывам рус. ветвь; параўн. бел. вецціка ’галінкі’ (Нас.), таксама смал. зборн. ветвейко ’вецце, галіны дрэў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́ддых ’адпачынак’ (Інстр. III, КТС). Рус. о́тдых, укр. дыял. ві́ддих, польск. oddech, чэш. oddech, oddych, славац. oddych, балг. о́тдих. У бел., мяркуючы па рэдкасці ўжывання і часу (апошнія дзесяцігоддзі), з’яўляецца запазычаннем з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ле́седзь, леседзь ’лёска’ (КЭС, І. Чыгрынаў), рус. вяц. лёсядзь ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да лёска (гл.). Аб суфіксе больш падрабязна гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 149 і наст.; Сцяцко, Афікс. наз., 130, 140, 179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лесцімо́ніцца ’песціцца, лашчыцца’ (усх.-бел., КЭС), рус. уладз. лестимониться, лестефониться, смал. лестимон ’хітрун’, лестимонно ’прынадна, цікава, хітра’, лестимонство ’хітрасць, ліслівасць’. Экспрэсіўнае слова, утворанае ад *лесць (< рус. лесть ’ліслівасць’) паводле падабенства да цырымоніцца, малімоніцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луснец ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib.’ (віц., Кіс.; Бел. зельн.). Славен. lûsnec ’таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’ Да лу́снуць (< лу́скаць2). Аб суфіксе ‑ец гл. Сцяцко (Афікс. наз., 39–40). Гл. таксама лускавіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Льжэць ’лягчэць (аб хваробе, марозе)’ (Нас., Гарэц., Дразд.), памор. lžec, lžωc, польск. літар. ze‑lżeć. Бел.-польск. ізалекса. Утворана ад прыметніка lьgъ ’нямоцны, лагодны’, ад якога таксама паходзіць лёгкі (гл.) (Слаўскі, 4, 395).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляме́нь (груб.) ’поўны, тоўсты, здаровы’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. liemuõ ’ствол’, liemẽnė ’безрукаўка, камізэлька, кабат’. Семантычны пераход ’ствол’ > ’тоўсты чалавек’, параўн. у бел. камель > камлякаваты ’дужы, мажны’ (віл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярбе́ж ’зараснік маладой вярбы, Salix L.’; ’моцны вецер і халады ў вербную нядзелю’ (слаўг., Яшк.). Да вярба́ (гл.). Выкарыстанне суф. ‑еж тут спарадычнае: звычайна ён далучаецца да дзеяслоўных асноў (Бел. гр., 1, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)