сабе́Iзваротнызайм. sich (пры дзейніку ў 3-й асобе); mich, mir, uns (пры дзейніку ў 1-й асобе); dich, dir, euch (пры дзейніку ў 2-й асобе);
ці ты купі́ў сабе́ кні́гу? hast du dir ein Buch gekáuft?;
уяві́це сабе́! stéllen Sie sich vor!;
ён ду́мае то́лькі аб сабе́ er denkt nur an sich;
◊
рэч у сабе́філас. das Ding an sich;
мне не па сабе́разм. mir ist nicht wohl;
сам па сабе́ an (und für) sich; als sólcher;
мець пры сабе́ dabéihaben*vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сачы́ць
1. fólgen vi (s) (за кім-н.D), verfólgen vt;
сачы́ць вача́мі закім-н. j-n (A) mit den Augen verfólgen;
2. (назіраць за кім-н, чым-н.) beóbachten vt; ein Áuge auf j-n háben; bespítzeln vt (шпіёніць);
3. (клапаціцца аб кім-н, чым-н, даглядаць каго-н.) sórgen vi (für A), áufpassen vi (auf A), Acht gében* (auf A);
сачы́ць за рабо́тай машы́ны die Arbeit éiner Maschíne überwáchen;
сачы́ць за тым, каб … dafür sórgen, dass …;
сачы́ць за сабо́й Wert auf sein Äußeres légen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Бухма́ты ’пухлы’ (БРС), ’тоўсты ў твары’ (КЭС, лаг.), ’раскідзісты, шырокі’ (ко́пы зрабі́лісі бухма́тыя; Сцяшк. МГ). Здаецца, таго ж паходжання, што і бахма́ты ’касматы, пушысты’ (гл.), укр.бахма́тий ’мешкаваты (аб адзенні)’, г. зн. вытворнае ад бахма́т ’конь татарскай пароды’ (гл.). Гэта апошняе выводзяць і ад мусульманскага імя Mähmäd, Mähmät. Гэту версію, здаецца, падтрымліваюць такія рус.дыял. формы, як бахмет ’непаваротлівы; касматы, махнаты’, бухме́т ’тоўсты, здаровы чалавек або жывёла’ (параўн. варыянтнасць вакалізму ва ўсх.-слав. мовах: бахма́т — бухма́т — бахме́т — бухме́т). Рус.бухме́т ’тоўсты, здаровы чалавек’ пацвярджае вывядзенне бел. слова ад бахма́т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бушава́ць, у розных значэннях (БРС, Шат., Касп.). Рус.бушева́ть, укр.бушува́ти, польск.buszować (лічыцца запазычаннем з укр., гл. Брукнер, 50; Слаўскі, 1, 51), балг.бушу́вам. Параўн. далей серб.-харв.бӳшити ’ўпасці з шумам’, славен.búšiti (аб агні) і да т. п. Як дзеяслоў, які азначае ’шумець і да т. п.’, звязана з *bux!, *buxati (Слаўскі, 1, 51; БЕР, II, 95; параўн. і Брукнер, 50). У значэнні ’буйна расці, разрастацца’, можа, звязана з слав.*buxnǫti ’набухаць, набракаць’, *bujьnъ ’буйны’ (гл. Праабражэнскі, 1, 57; Брукнер, 50; Фасмер, 1, 256; Шанскі, 1, Б, 242).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́льма (Шат., Бяльк.), ве́льмі (Нас., Касп., Бяльк.). Ст.-рус., ст.-слав.вельми, укр.ве́льми, рус.дыял.вельми́, вельмо́, польск.wielmi, чэш.velmi, серб.вео̀ма ’вельмі’ (< *вельма) і г. д. Прасл., магчыма, *velьmi, *velьma. Утварэнне ад асновы *vel‑ ’вялікі’ (параўн. прасл.*velьi̯ь і *velikъ ’вялікі’). Калі ўзяць да ўвагі націск у рус.вельми́ і серб.вео̀ма (што можна сведчыць абпрасл.*velьmí, *velьmá), то бел. і ўкр. словы (з націскам на першым складзе) здаюцца некалькі падазронымі. Запазычанне з польскай мовы? (да таго ж спрадвечна ўкр. форма была б *вільми!).
Лы́сіна ’месца на галаве, дзе вылезлі валасы’, ’белая пляма на лбе некаторых жывёл’, ’праталіна’, ’невялікая палянка сярод лесу’, ’пустыя мясціны на сенажаці’, ’голае месца сярод пасеваў, няўзыдзены пасеў’, ’месца, дзе качаўся конь’ (ТСБМ, Яруш., ТС, Бяльк., Выг., Янк. 3., Яшк., Сл. ПЗБ; міёр., Нар. словатв.; хоц., Шатал.). Укр.ли́сина, лисина́, рус.лы́сина, польск.łysina, каш.łësëna ’лысая гара’, чэш., славац.lysina, серб.-харв.лѝсина, балг.лисина́. Прасл.lysina, утвораная ад прыметніка lysъ > лы́сы (гл.) (Слаўскі, 5, 417–418). Аб суфіксе ‑ін‑а гл. Слаўскі (SP, 1, 120–123), Сцяцко (Афікс. наз., 107–108).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляжа́к ’гарызантальная частка коміна на гары’, ’ніжняе апорнае бервяно зруба’, ’падаконнік’, ’падваліна’, ’ляжачы вулей з пчоламі’, ’ляжанка’, ’паваленае бурай дрэва’, ’палеглы лён’ (Бяльк., ТСБМ, Янк. Мат., Сцяшк., Шушк., П. С., Некр., Шат., Сцяц. Словаўтв.; З нар. сл., Мат. Гом., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.; КЭС, лаг.). Укр., рус.лежак, польск.leżak, в.-луж.ležak, чэш.ležák, славац.ležiak; серб.-харв.лѐжак, славен.ležák, балг.ле́жак, ле́жяк. Праформа ležakъ < і ležati (Слаўскі, 4, 194–195; Трубачоў, Эт. сл., 14, 158–159). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе — Сцяцко (Афікс. наз., 23–25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віхла́1 ’аб чалавеку рухавым, энергічным, у якога хутка ідзе работа’ (Бір. Дзярж., З нар. сл.). Да віхаць ’хістацца’, віхляць’, завіхацца ’спяшаць, намагацца рабіць што-небудзь’. Параўн. польск.wichlacz ’махляр, падманшчык’; ’рухавы чалавек’.
Віхла2 ’лаза, вярба, Salix L.’ карэліц., свісл. (Весці АН БССР, 1969, 4, 124). Ад віхаць, віхацца ’качацца, хістацца, як, напрыклад, польск.wikło, wikła ад wikłać ’віхаць’. Далей яно звязана з віць (Брукнер, 613). Націск на канчатку ў назвах дрэў (асіна́, альшына́, характэрны для гэтых гаворак (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 124).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гайно́ ’бярлога, логава’ (БРС, Шат., Бяльк., Мат. Гом., 3, Шатал.); ’бярлог’ (Яшк., Касп., Грыг., Мядзв.), таксама ’гняздо’ (Мат. Гом., 3), га́йна ’логава, беспарадак’ (Янк. III). Укр.гайно́ ’гной, кал; падсцілка з саломы для жывёлы; бярлога; беспарадак’, рус.га́йно́ ’гняздо, логава звера; гняздо птушкі; сабачая будка, палатка; хлеў; падсцілка для свіней і да т. п’. Няма ў слоўніках Слаўскага і Фасмера. Рудніцкі (531) хоча бачыць тут эўфемізм для зыходнага слова *govьno. Няпэўна. Невядома, ці ёсць нейкая сувязь з чэш.hejno, славац.hajno, польск.дыял.gajno ’стада авечак, сагнаных разам’ (аб гэтых словах гл. Махэк₂, 164).