магі́ла, -ы, мн. -ы, -гі́л, ж.
1. Яма для пахавання памерлых, а таксама насып на месцы пахавання.
Засыпаць магілу.
2. у знач. вык. Аб чым-н. вельмі небяспечным: смерць (разм.).
За здраду — м.
3. перан., у знач. вык. Будзе захавана ў тайне.
Ведаць аднаму і — м.
◊
Адной нагой у магіле (стаяць) — быць блізкім да смерці.
Глядзець у магілу — дажываць свой век, быць блізкім да смерці.
Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу — давесці да смерці.
|| памянш. магі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. магі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
М. камень.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
магі́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Рабочы, які капа́е і засыпае магілу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
магі́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У некаторых краінах: вучоная ступень, а таксама асоба, якая мае такую ступень.
М. філасофіі.
2. У Сярэднія вякі: кіраўнік духоўна-рыцарскага каталіцкага ордэна.
|| прым. магі́старскі, -ая, -ае.
Магістарская дысертацыя.
М. тытул.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
магістра́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
1. Галоўная лінія ў сістэме якой-н. камунікацыі (чыгуначнай, электрычнай, тэлеграфнай і інш.).
Чыгуначная м.
Водная м.
2. Цэнтральная шырокая і прамая вуліца горада.
Галоўная м.
|| прым. магістра́льны, -ая, -ае.
М. напрамак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
магістра́т, -а, М -ра́це, мн. -ы, -аў, м.
У некаторых заходнееўрапейскіх краінах, а таксама ў Вялікім Княстве Літоўскім: гарадское ўпраўленне.
|| прым. магістра́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
магістрату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.
1. Адна з форм падрыхтоўкі навуковых кадраў з ліку асоб, што маюць вышэйшую адукацыю і рыхтуюцца да атрымання акадэмічнай ступені магістра.
2. У некаторых краінах: назва судовага ведамства.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
магі́чны, -ая, -ае.
1. гл. магія.
2. перан. Незвычайны па сіле ўздзеяння на каго-н.
Магічныя словы паэта.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ма́гія, -і, ж.
Сукупнасць дзеянняў і слоў здольных рабіць уплыў на прыроду, людзей з дапамогай звышнатуральных сіл.
○
Белая магія — паводле сярэдневяковых уяўленняў: чараўніцтва пры дапамозе Боскіх сіл.
Чорная магія — паводле сярэдневяковых уяўленняў: чараўніцтва, якое тлумачыцца ўдзелам і дапамогай пякельных сіл.
|| прым. магі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ма́гма, -ы, ж.
Расплаўленая маса, якая ўтвараецца ў глыбінях Зямлі.
|| прым. магматы́чны, -ая, -ае.
Магматычныя горныя пароды.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
магна́т, -а, М -на́це, мн. -ы, -аў, м.
1. У феадальным грамадстве: уладальнік вялікіх маёнткаў, іншых багаццяў.
Небагатыя паны залежалі ад магнатаў.
2. Прадстаўнік буйнога прамысловага і фінансавага капіталу.
Нафтавы м.
|| прым. магна́цкі, -ая, -ае.
Магнацкія ўладанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)