3) пераклад залежыць ад кіравання беларускага дзеяслова: ~ hándelt es sich? пра што (ідзе́) гаво́рка?, у чым прабле́ма [спра́ва]?
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кудла́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З доўгімі скалмачанымі валасамі; лахматы. Мельнік задумліва глядзіць на касцёр, ківае кудлатай галавой.Асіпенка.// Ускалмачаны, разлахмачаны (пра валасы). Зараз жа прыйшоў і Антоніо, ладны хлопец з кудлатымі чорнымі валасамі.Маўр.//перан.Разм. З доўгімі і густымі галінамі (пра дрэвы). Толькі гайданецца часам галіна і пасыпецца з кудлатае хвоі срэбны пух.Лынькоў.//перан.Разм. Які распаўзаецца ў розныя бакі клубамі (пра дым, хмары і пад.). Толькі вецер гнаў услед кудлатыя хмары і свістаў ля вушэй.Пестрак.
2. З доўгай густой поўсцю; касматы. Кудлаты сабака.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзеся́так, ‑тка, м.
1. Адзінка падліку, роўная дзесяці (пра аднолькавыя прадметы). Дзесятак яец. □ Пад Рагачовам у іх палку засталося не больш трэці байцоў і каля дзесятка танкаў.Мележ.// Дзесяць год узросту. Яму пайшоў шосты дзесятак.
2.толькімн. (дзеся́ткі, ‑аў). Назва другой ад канца лічбы мнагазначнага ліку. Клас адзінак, дзесяткаў, соцень.
3.толькімн. (дзеся́ткі, ‑аў). Пра вялікую колькасць чаго‑н. Таццяна заўважыла, што з кожнага двара праз шчыліны за .. [Лясніцкім] сочаць дзесяткі пар вачэй.Шамякін.— Часамі адзін чалавек даражэй за цэлыя дзесяткі людзей.Колас.
•••
Не з баязлівага (пужлівага) дзесятка — пра смелага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няло́ўка,
1.Прысл.да нялоўкі.
2.безас.узнач.вык., каму. Пра пачуццё ніякаватасці, сораму, якое перажывае хто‑н. [Лабановіч:] — Я ніяк не думаў спаткаць вас там, і мне стала нялоўка.Колас.Шмат разоў я калісь на начлезе, Прызнавацца сягоння нялоўка, Нібы бачыў: лясун з дрэва лезе.Чарот.//зінф.Пра ўсведамленне нялоўкасці зрабіць што‑н. [Лазавы:] — А чаго чырванееце..? Нялоўка казаць нядобрае пра свайго калегу ды яшчэ начальства?Васілевіч.Рыгору трэба было збочыць, але Рымар вёў яго з сабою, і яму нялоўка было сказаць, што ім далей не па дарозе.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагавары́ць, ‑вару, ‑верыш, ‑верыць; зак.
1.зкім. Абмяняцца думкамі аб кім‑, чым‑н., коратка пагаварыць. Перагаварыць з сябрам па тэлефоне. Перагаварыць адзін на адзін. □ Студэнты вылучылі дэлегацыю з пяці чалавек, якім даручана было перагаварыць з рэктарам універсітэта.Галавач.
2.прашто, што і без дап. Пагаварыць з кім‑н. пра ўсё, многае. І хоць шмат чаго перагаварылі яны за той вечар, аднак не ўсё расказаў Павел пра сябе.Пальчэўскі.
3.каго. Разм. Пагаварыць даўжэй, больш за іншых, прымусіць замоўкнуць іншых. Не хацелася сварыцца з Сашам .. — усё роўна, ведала, яго не перагаворыш.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псі́на, ‑ы, ж.
1.Пра сабаку, звычайна вялікага. Негрусь лічыў сваёй патрэбай заўсёды пабрахаць на .. [Лабановіча] і наогул быў смешнаю псінаю.Колас.//Пра пах сабакі, яго поўсці. Смярдзець псінай.
2.Груб.зневаж.Пра чалавека, які выклікае агіду, абурэнне. Мяне папярэдзілі ў Мінску, каб я асцерагалася і ненарокам каб не наступіла на лапу ці на хвост якой-небудзь псіне.Мядзёлка.Для прадажнай псіны кол з асіны.Прыказка.//звычайназазначэннем. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. — А князеў хлеб дарэмна есці Не будзеш, псіна ты старая! — З апошніх слоў «Памдзея» лае.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пу́пнік ’купена, Polygonatum officinalis All.’ (маг., Кіс.), рус.пу́пник ’тс’; іншая назва грыжнік (там жа) сведчыць пра сувязь з пуп ’жывот, хвароба жывата’, параўн. рус.пуповник, пу́пная трава ’лекавыя зёлкі’ (“пуповна трава нужна для брюха”, СРНГ), польск.pępownik (з 1472, пра розныя расліны, да pęp, гл. Банькоўскі, 2, 539).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трухні́вы, трухня́вы ‘трухлявы, крохкі, нямоцны’ (ТС), сюды ж трухне́ць ‘брынчаць, брынкаць, бразгаць (пра надтрэснуты посуд)’ (ТС), з іншай асновай трухце́ць ‘трашчаць’ (люб., Жыв. сл.), ‘утвараць глухі гук (пра надтрэснуты посуд’ (Зайка Кос.). Параўн. укр.трухня́вий ‘струхлы’, трухні́ти ‘гніць’, чэш.trouchnivý ‘трухлявы’. Да трухнуць (гл.), магчыма, пад уплывам трупце́ць (гл.).