Pu, штучны радыеактыўны хім.элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 94, адносіцца да актыноідаў. Вядома 15 ізатопаў з масавымі лікамі 232—246; найб. устойлівы 244 Pu (перыяд паўраспаду T1/2 7,5∙107 гадоў). У прыродзе трапляецца ў мізэрнай колькасці ва уранавых рудах 239Pu (T1/2 2,41∙104 гадоў, α-выпраменьвальнік). Адкрыты ў 1940 Г.Т.Сібаргам з супрацоўнікамі; назва ад планеты Плутон.
Крохкі серабрыста-белы метал, tпл 640 °C, tкіп 3352 °C. Існуе ў 6 крышт. мадыфікацыях; ніжэй за 112 °C стабільная манаклінная α-фаза, шчыльн. 19860 кг/м³. Хімічна найб. актыўны з актыноідаў. Кампактны П. у паветры павольна акісляецца. Узаемадзейнічае з вадой, раствараецца ў салянай, артафосфарнай і хлорнай к-тах. Узаемадзейнічае пры награванні з галагенамі, вадародам, азотам, серай і інш. неметаламі; з многімі металамі ўтварае інтэрметаліды. Выкарыстоўваюць 239Pu як паліва ў ядз. энергетыцы, пры вырабе ядз. зброі (крытычная маса метал. П. 5,6 кг), як сыравіну для вытв-сці трансплутоніевых элементаў; 238Pu — для вырабу малагабарытных ядз. крыніц эл. току з працяглым тэрмінам службы. Высокатаксічны. ГДК у паветры рабочых памяшканняў для 239Pu 3,3∙10−5Бк/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛЕ́ЙНАЯ АХО́ВА,
сукупнасць аўтам. прыстасаванняў (аднаго ці некалькіх рэле), што ахоўваюць эл. абсталяванне, устаноўкі, сістэмы ад пашкоджанняў ці ненармальных (аварыйных) рэжымаў. Прылады Р.а. ўспрымаюць інфармацыю пра рэжым работы ахоўнага аб’екта, выпрацоўваюць і падаюць каманды на адключэнне выключальнікаў (пры кароткіх замыканнях, перанапружаннях, перагрузках і інш.), уключэнне светлавога або гукавога сігналу.
Асобнымі прыстасаваннямі Р.а. абсталёўваюць кожны элементэл. сістэмы — генератары, трансфарматары, лініі электраперадач і інш. Адрозніваюць Р.а.: асноўную і рэзервовую (дзейнічае пры адказе асн.), токавую (дзейнічае, калі сіла току ў ахоўным ланцугу перавышае зададзенае значэнне), дыстанцыйную (спрацоўвае ў залежнасці ад адлегласці — дыстанцыі да месца кароткага замыкання, што забяспечвае селектыўнае адключэнне пашкоджанага ўчастка ЛЭП), дыферэнцыяльную (рэагуе на рознасць токаў па канцах ахоўнага ўчастка эл. сістэмы, дзе ўстанаўліваюцца трансфарматары вымяральныя), высокачастотную (выкарыстоўвае токі высокай частаты для атрымання інфармацыі з выхаду аб’екта). Найб. пашырана максімальная токавая ахова. У Р.а. шырока выкарыстоўваюцца бескантактавая камутацыйная апаратура, аўтам.пераключальнікі.
Літ.:
Чернобровов Н.В. Релейная защита. 4 изд. М., 1971;
Федосеев А.М. Релейная защита электрических систем. М., 1976.
У.М.Сацута.
Схема максімальнай токавай рэлейнай аховы 3-фазнай ЛЭП ад міжфазных кароткіх замыканняў: 1 — шыны падстанцыі, ад якіх адыходзіць ЛЭП; 2 — высакавольтны выключальнік; 3 — трансфарматары току; Т, Ч, Пр, Пк — рэле токавыя, частаты, прамежкавае, паказальнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛАДО́ЎСКАЯ-КЮРЫ́ (Skłodowska-Curie) Марыя (7.11.1867, Варшава — 4.7.1934),
фізік і хімік, адзін са стваральнікаў вучэння аб радыеактыўнасці. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1907), ганаровы чл.АНСССР (1926). Па паходжанні полька, з 1891 у Францыі. Маці І.Жаліо-Кюры. Скончыла Парыжскі ун-т (1894), дзе і працавала (з 1906 заг. кафедры). З 1914 заг. фізіка-хім. аддзела Ін-та радыю ў Парыжы. Навук. працы па радыеактыўнасці і яе выкарыстанні. Выявіла радыеактыўнасць торыю, з мужам П.Кюры адкрыла хім. элементы палоній і радый (1898), даследавала ўласцівасці радыеактыўных рэчываў і дзеянне радыеактыўнага выпрамянення, увяла тэрмін «радыеактыўнасць». Разам з франц. хімікам А.Дэб’ернам атрымала металічны радый і даследавала яго ўласцівасці (1910). У гонар С.-К. і П. Кюры названы адзінка актыўнасці радыенуклідаў кюры і хім.элементкюрый. Нобелеўскія прэміі па фізіцы 1903 (разам з П.Кюры і А.А.Бекерэлем) і па хіміі 1911.
Тв.:
Рус.пер. — Радиоактивность. 2 изд. М., 1960.
Літ.:
Старосельская-Никитина О.А. История радиоактивности и возникновения ядерной физики. М., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЧЭ́ННЕрассеяння ў квантавай механіцы,
фізічная велічыня, што характарызуе імавернасць пераходу сістэмы дзвюх сутыкняльных часціц у пэўны канечны стан у выніку пругкага ці няпругкага рассеяння, напр., пучка часціц на нерухомай мішэні. Выражаецца формулай: dσ = dN/nv, дзе dN — лік такіх пераходаў за адзінку часу: n — канцэнтрацыя часціц, якія па даюць на мішэнь, v — іх скорасць.
У прасцейшым выпадку вызначае памеры плошчы, пры праходжанні праз якую часціца рассейваецца (гл.Рассеянне мікрачасціц). Пругкае рассеянне часціц характарызуюць дыферэнцыяльным С. dσ/dΩ, дзе dΩ — элемент цялеснага вугла, у які рассейваюцца часціцы і поўным пругкім С. σ, роўным інтэгралу дыферэнцыяльнага С., узятаму па поўным цялесным вугле. У фізіцы элементарных часціц эфектыўнае С. (С. рэакцыі) характарызуе працэсы іх узаемадзеяння (рассеянне, распад анігіляцыю, мноствавае нараджэнне часціц і інш.). Эксперыментальныя вымярэнні С. даюць звесткі аб структуры сутыкняльных часціц. Напр., вымярэнні пругкага рассеяння альфа-часціц атамамі рэчыва дазволілі адкрыць атамнае ядро, а пругкага рассеяння электронаў нуклонамі — вызначыць радыусы нуклонаў і размеркаванне ў іх эл. зараду магн. моманту (эл.-магн. формфактар). Паняццем С. карыстаюцца таксама ў кінетычных ураўненнях. што апісваюць нераўнаважныя працэсы ў статыст. фізіцы і фіз. кінетыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЕРА́НТНАСЦЬ (ад лац. tolerantia цярпенне),
цярпімасць асобнага індывіда або супольнасці людзей да прадстаўнікоў інш. канфесій, паліт. партый, грамадскіх арганізацый, а таксама да іншадумства, чужых поглядаў, вераванняў і паводзін. Звычайна складваецца на працягу многіх гадоў у працэсе сацыялізацыі асобы пад уплывам сац. фактараў, грамадска-паліт. працэсаў, асаблівасцей этнакульт. развіцця, канфесіянальнай сітуацыі і г.д. Вызначаецца здольнасцю адначасова адзначаць станоўчыя і адмоўныя бакі псіхалогіі, паводзін чалавека ці груп людзей. Т. — важная прыкмета агульнай і паліт. культуры, неабходны элементграмадз. супольнасці і прававой дзяржавы, дэмакратыі і гуманізму, ідэалагічнага і паліт.плюралізму. Яе разглядаюць як неабходную ўмову паспяховага вырашэння разнастайных асабістых і грамадскіх праблем шляхам узаемнага ўліку інтарэсаў, пошуку згоды і магчымых кампрамісаў. Праявы неталерантных адносін найчасцей выкліканы неспрыяльнымі сац.-эканам., грамадска-паліт. абставінамі. пагаршэннем умоў для ўсебаковага развіцця нац. культур і моў. Тыповы прыклад недастатковай Т. — непрыняцце пэўных ідэй, меркаванняў толькі таму, што яны выказаны непрафесіяналамі. У палітыцы Т. азначае цярпімае стаўленне да апазіцыі. Для ментальнасці і нацыянальнага характару беларусаў характэрны этнакульт. і рэліг. Т., аб чым сведчаць адсутнасць на бел. землях вострых, крывавых канфліктаў на этн. і канфесіянальнай глебе, працяглае мірнае суіснаванне нац. супольнасцей, канфесій, плённае ўзаемадзеянне розных нар. традыцый, звычаяў, абрадаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСКРЫ́ПЦЫЯў музыцы,
пералажэнне муз. твора (аранжыроўка) для іншага, чым гэта прадугледжана арыгіналам, інструмента, голасу, выканальніцкага складу; вольная віртуозная апрацоўка твора. Адыгрывае важную ролю ў станаўленні і развіцці інстр. музыкі нац. культур.
Т. з’явілася ў 16—17 ст. як пералажэнне нотных тэкстаў для выканання на інш. інструментах. Росквіт Т. ў 18 ст. звязаны з творчасцю І.С.Баха (клавірныя Т. канцэртаў А.Вівальдзі), у 19 ст. — Ф.Ліста (канцэртныя Т. для фп. 9 сімфоній Л.Бетховена, песень Ф.Шуберта, урыўкаў з опер В.А.Моцарта, Дж.Вердзі). Істотнае развіццё набыла аркестравая Т., стваральнікі якой звычайна ўносілі ў яе ўласны творчы элемент (Моцарт перааркестраваў оперы Г.Ф.Гендэля, Г.Берліёз — К.В.Глюка, М.Рымскі-Корсакаў і Дз.Шастаковіч — М.Мусаргскага).
Сярод бел. кампазітараў і музыкантаў-выканаўцаў да Т. звярталіся А.Клумаў (фп. сюіта на тэмы з балета «Гаянэ» А.Хачатурана), Я.Глебаў (пералажэнні для скрыпкі і фп., кларнета і фп. фрагментаў з уласных балетаў і сімфоній), Дз.Камінскі (творы Г.Вагнера, Б.Сметаны, І.Стравінскага), І.Алоўнікаў (фп. Т. на тэмы з балетаў Глебава, Г.Вагнера) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭМПЕРАТУ́РА ПАВЕ́ТРА,
найважнейшы элементнадвор’я і клімату, які характарызуе цеплавы рэжым атмасферы. Вызначае ўмовы развіцця дзікарослай і культ. расліннасці, жывёльнага свету, уплывае на самаадчуванне чалавека. Ад Т.п. залежаць колькасць вільгаці ў паветры і выпарэнне яе з паверхні водных аб’ектаў і глебы. Для назіранняў за Т.п. каля зямной паверхні выкарыстоўваюцца тэрмометры і тэрмографы, у верхніх слаях атмасферы — метэарографы і радыёзонды. Да характарыстык тэмпературнага рэжыму адносяцца сярэднія, макс. і мінім. т-ры за суткі, месяц, год, шматгадовы перыяд, паўтаральнасць і даты надыходу розных значэнняў т-ры, амплітуды за пэўны перыяд і інш. На зямной паверхні Т.п. размяркоўваецца занальна і паніжаецца ад экватара да полюсаў, а таксама з падняццем уверх; часам назіраецца інверсія тэмпературы. Сярэдняя гадавая Т.п. Зямлі 14 °C, абс. максімум 57,8 °C (Эль-Азізія ў Лівіі), абс. мінімум -89,2 °C (станцыя «Усход» у Антарктыдзе). Сярэдняя гадавая Т.п. на Беларусі 5,8 °C, абс. максімум 38 °C, мінімум -41 °C. У самым цёплым месяцы — ліп. — сярэдняя месячная т-ра павялічваецца з ПнЗ на ПдУ ад 17,5 °C да 18,5 °C, у самым халодным — студз. — паніжаецца з ПдЗ на ПнУ ад -4,5 °C да -8 °C.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІВЕРСА́ЛІІ (ад лац. universalis агульны, усеагульны),
агульныя паняцці. Праблема анталагічнага і гнасеалагічнага статусу У. займае адно з цэнтр. месцаў у гісторыі філасофіі і звязана з пытаннямі пра сутнасць быцця, суадносін абстрактнага і канкрэтнага, агульнага і адзінкавага, мыслення і рэчаіснасці.
Вучэнне пра У. акрэслілася ў філасофіі Платона, які лічыў, што У. адпавядае сапраўднае (ідэальнае) быццё, а адзінкавыя, канкрэтныя рэчы эмпірычнага свету — вынік драблення і абмежаванасці ідэальнага пры яго ўзаемадзеянні з небыццём. Арыстоцель сцвярджаў, што агульнае мае другаснае значэнне і для пазнання выяўляецца толькі ў першасных сутнасцях (адзінкавых аб’ектах, даступных пачуццёваму вопыту). У сярэдневяковай схаластыцы ў вырашэнні праблемы У. вылучыліся 3 супрацьлеглыя кірункі: наміналізм, рэалізм і канцэптуалізм; т.зв. «спрэчкі пра У.» адыгралі важную ролю ў развіцці анталогіі, логікі і сістэматызацыі тэалогіі. Новы падыход да праблемы У. распрацаваў І.Кант, які разглядаў У. як элемент сінтэзу, што стварае прадмет пазнання, а не як самаст. сутнасць. З 20 ст. ў распрацоўцы праблемы У. развіваюцца традыц. падыходы (наміналістычны ў неапазітывізме, кантыянскі ў фенаменалогіі, платонаўскі ў неарэалізме і інш.) і вылучаюцца новыя трактоўкі У., якія фіксуюць моўныя і сац.-камунікатыўныя (У. ван О.Куайн, Л.Вітгенштэйн) і культуралагічныя (Э.Касірэр, Ж.Дэлёз і інш.) аспекты У.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛОР (лац. Chlorum),
Cl, хімічны элемент VIII групы перыяд. сістэмы, ат.н. 17, ат.м. 35,453, адносіцца да галагенаў. Прыродны Х. — сумесь стабільных ізатопаў 35Cl (75,77%) і 37Cl (24,23%). У зямной кары 1,710−2% па масе. Трапляецца ў выглядзе мінералаў, найважн. — галіт, бішафіт, сільвініт. Вял. запасы Х. (у выглядзе хларыд-іона) у Сусв. акіяне, падземных расолах і саляных азёрах. Адзін з біягенных элементаў. Адкрыты ў 1774 швед. хімікам К.Шэеле.
Жоўта-зялёны газ з рэзкім раздражняльным пахам (адсюль назва ад грэч. chloros жоўта-зялёны), tкіп -33,97 °C, шчыльн. 3,214 кг/м³ (25 °C). Раствараецца ў вадзе, чатыроххлорыстым вугляродзе, гептане і інш. Малекула двухатамная. Адзін з найб. хімічна актыўных элементаў, моцны акісляльнік. Непасрэдна ўзаемадзейнічае з усімі металамі і большасцю неметалаў (утварае хларыды). З кіслародам утварае шэраг аксідаў, найважн. з іх — Х. дыаксід ClO2, трыаксід Cl2O6 і аксід Cl (VII). Атрымліваюць электролізам водных раствораў натрыю хларыду. Выкарыстоўваюць пераважна ў вытв-сці хлорзмяшчальных арган. злучэнняў (напр., вінілхларыду), неарган. хларыдаў, а таксама для адбельвання цэлюлозы і тканін, водаачысткі. Таксічны, раздражняе слізістыя абалонкі, дыхальныя шляхі і лёгкія; ГДК у атмасферы 0,03 Мг/м³ (сярэднясутачная).
Літ.:
Фрумина Н.С., Лисенко Н.Ф., Чернова М.А. Хлор. М., 1983.