1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. збегчы (у 2 знач.); сцёк, збяганне вады па нахільнай паверхні. Збег вясковых вод.
2.‑у. Месца, паглыбленне, па якім збягае вада. Стаць на самым збегу вады.
3.‑у. Спалучэнне, злучэнне чаго‑н. Збег зычных. Збег акалічнасцей. □ — Ты гэтак трапна папаў да нас, што .. цяжка чакаць падобнага збегу абставін.Гартны.
4.‑а. Уст. Уцякач, бягляк. Верхавы махнуў .. [салдату] шабляй, даў знак спыніцца — злавіць збега ён браўся сам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набра́кнуць, ‑не; пр. набрак, ‑ла; зак.
1. Набрыняўшы, павялічыцца ў аб’ёме; набухнуць. Бурыя і цяжкія кірзавыя боты набраклі. Ісці было вельмі цяжка.Лукша.Другі валёнак не злазіў з нагі — набрак.Пташнікаў.Тарфянікі набраклі, нібы губка, а потым пачалі хавацца ў верхаводдзі.Новікаў.
2. Тое, што і набухнуць (у 1, 3 знач.). Ужо набраклі і покаліся ад веснавога соку пупышкі на дрэвах.Паслядовіч.Ад напружанасці і злосці ў Кузняцова набраклі на скронях вены: кроў хлынула ў галаву.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неймаве́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які значна пераўзыходзіць звычайную ступень чаго‑н. Неймаверная сіла. □ З неймавернай хуткасцю, як страла, ляціць .. [заяц] па светавой дарожцы, атуленай цемрай, нібы між дзвюх чорных сцен.В. Вольскі.Прыходзілася праяўляць неймаверную вынаходлівасць, каб забяспечыць цэх работай.Шыцік.
2. Такі, які цяжка сабе ўявіць; немагчымы. Неймаверныя ўмовы. □ Зыбіну гэтая вестка прыйшлася не тое што нечаканай — неймавернай: бацька быў яшчэ дужы, як не крануты нічым знутры дуб, здаровы.. і — раптам — памёр, прыязджай на пахаванне.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Які не належыць нікому. [Сымон:] — Я... так... хлопец... падарожны, Праз сябе сам... Я... нічый!Колас.А вось чаму.. [сасну], нічыю, прыдарожную, за доўгія гады ніхто не ссек, — адказаць цяжка.Навуменка.
2.узнач.наз.нічыя́, ‑ёй, ж.Разм. Такі вынік гульні, барацьбы і пад., калі ні адзін з праціўнікаў не выйграе. Згадзіцца на нічыю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Здаць у карыстанне што‑н. нанава, на іншых умовах або каму‑н. другому. Пераздаць зямлю ў арэнду. Пераздаць пакой.
2.Разм. Здаць экзамен, залік паўторна, яшчэ раз. А мне ўспамінаецца, як некалі Барыс усё скардзіўся, што яму цяжка даецца матэматыка. Я ж казаў, што невялікая бяда і пераздаць адзін прадмет і ні ў якім выпадку не трэба кідаць вучобу ў машынабудаўнічым тэхнікуме.Мыслівец.
3. Здаць, раздаць нанава (карты).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Сезоннае перасяленне птушак. Пералёт буслоў у вырай.
3.Спец. Дальні выпрабавальны палёт на самалёце згодна з вызначаным маршрутам. Трансарктычны пералёт.
4. Падзенне кулі, снарада і пад. за цэллю. Міны грымнулі яшчэ раз. Цяжка было пазнаць — з пералётам гэтага месца ці з недалётам.Кулакоўскі.
пералёт2, ‑у, М ‑лёце, м.
Кармавая і лекавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў галоўчатыя суквецці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1.каго-што. Разм. Прынесці, прывезці, даставіць каго‑, што‑н. вельмі хутка. Уладзік мігам прымчаў вядро вады.С. Александровіч.Калі партызаны, спехам зрабіўшы перавязку, прымчалі свайго цяжка параненага камандзіра ў вёску Свяціца, малады хірург .. на момант нават разгубіўся.Паслядовіч.
2.Разм. Тое, што і прымчацца. [Гарошка:] — Селі мы з ім у каламажку і праз якіх хвілін сорак прымчалі ў «Чырвоную Бярозаўку»...Краўчанка.Цягнік прымчаў з цяжкім грукатам .., увесь ахутаны ветрам і пылам.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.
Разм.
1. Адчуванне сухасці дзе‑н.; сухасць. Сухата і радасць, слёзы і песня — вось чым спрадвеку быў для жанчыны лён.Палтаран.Жыта было наспелае, ужо растапырвала каласкі, каб выплакацца зернем, шасцела сухатою гарачай, саломы, прасілася пад серп.Лобан.
2. Гарачая сухая пагода; суш. Такой сухатой чэрві стачылі дзічкі, як разакі дрэва; дзічкі сыпаліся зверху на мяжу, як з кошыка.Пташнікаў.
3. Клопат, турбота; туга. [Эма:] — Некалі і я вучылася — Цяжка. Адна сухата...Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lénkenvt
1) кірава́ць (аўтамашынай)
2) кірава́ць, накіро́ўваць;
er ist schwer zu ~ ён ця́жка паддае́цца выхава́нню
3) (auf A) накіро́ўваць (на што-н.);
j-sÁufmerksamkeit auf etw. (A) ~ накірава́ць чыю́-н. ува́гу на што-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
*Натомасць, натбмосьць ’узамен’ (драг., З нар. сл.), укр.натомість, натомісць, натомісь ’замест таго, затое’, рус.натомест ’вместо того, чтобы’, натместо ’замест’, польск.natomiast ’замест таго’, стар. natemieście, natemieść ’тс’. Са спалучэння *на то место ў выніку фанетычных змен, некаторыя з іх цяжка вытлумачыць унутраным развіццём: -мосьць замест *mesto, відаць, пад уплывам укр.натомісць з заменай і (< Ъ) на о ў закрытым складзе; або з ‑масць, дзе ‑ма‑ па тыпу машон ’мяшок’, змененае пад уплывам окання.