Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дына́міка
(гр. dynamikos = моцны)
1) раздзел механікі, які вывучае законы руху цел у залежнасці ад сіл, што дзейнічаюць на іх;
2) ход развіцця якой-н. з’явы (напр. д. падзей);
3) наяўнасць руху, дзеяння ў чым-н. (напр. танец поўны дынамікі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВАСІЛЕ́ЎСКІ (Аляксандр Міхайлавіч) (30.9.1895, с. Новапакроўскае Іванаўскай вобл., Украіна — 5.12.1977),
савецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1943). Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1937). У арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял.Айч. вайну нам.нач. з чэрв. 1942 нач. Генштаба і нам. наркома абароны СССР. У 1942—44 каардынаваў дзеянні шэрагу франтоў, у т. л. 3-га Бел., 1-га Прыбалт. ў час Беларускай аперацыі 1944. З лют. 1945 у Стаўцы Вярх. галоўнакамандуючага, каманд. 3-м Бел. фронтам, галоўнакаманд. сав. войскамі на Д. Усходзе пры разгроме яп. Квантунскай арміі. З 1946 нач. Генштаба. З 1949 міністр Узбр.СілСССР, у 1953—57 1-ы нам., нам. міністра абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛГА́НІН (Мікалай Аляксандравіч) (11.6.1895, Ніжні Ноўгарад — 27.2.1975),
савецкі дзярж. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1947—58). З 1937 старшыня СНК РСФСР, з 1938 нам. старшыні СНКСССР. У Вял.Айч. вайну чл.ваен. саветаў шэрагу франтоў, з 1944 чл.Дзярж.к-та абароны і нам. наркома абароны; з 1947 нам. старшыні Савета Міністраў і адначасова ў 1947—49 міністр Узбр.Сіл, у 1953—55 міністр абароны СССР. У 1955—58 старшыня Савета Міністраў СССР. Чл.ЦККПСС у 1934—61; чл. Палітбюро, Прэзідыума ЦК у 1948—58. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—62. За ўдзел у т.зв. «антыпартыйнай групе» (В.М.Молатаў, Л.М.Кагановіч, Г.М.Малянкоў і інш.) у 1958 выведзены са складу Прэзідыума ЦККПСС і вызвалены ад абавязкаў старшыні СМСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГЛА-ІРА́КСКІЯ ДАГАВО́РЫ І ПАГАДНЕ́ННІ 1922, 1926, 1930, 1948, 1955.
Дагавор 1922, заключаны на 20 гадоў, фактычна аформіў мандатную залежнасць Ірака ад Вялікабрытаніі. Дагавор 1926 прадаўжаў тэрмін дзеяння папярэдняга да 1950 (калі Ірак да гэтага часу не стане чл. Лігі Нацый, што аўтаматычна пазбаўляла яго англ. мандата). Дагавор 1930 падпісаны на 25 гадоў, прадугледжваў адмену мандата і прызнаваў суверэнітэт Ірака (уступіў у сілу ў 1932 пасля прыняцця Ірака ў Лігу Нацый); фактычна захаваў залежнасць Ірака ад Вялікабрытаніі ў знешняй палітыцы і ваен. справах. Дагавор 1948 прадугледжваў стварэнне «камісіі сумеснай абароны», тэр. Ірака заставалася базай англ.узбр.сіл. Пагадненне 1955 захоўвала кантроль Англіі над іракскай арміяй і ваенна-паветр. базамі; англ. ваенна-паветр. сілы заставаліся ў Іраку. Дэнансавана 24.3.1959 урадам Іракскай рэспублікі пасля Іракскай рэвалюцыі 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ (Анатоль Яўгенавіч) (н. 14.9.1916, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Віцебскай і Беластоцкай абл. у Вял.Айч. вайну, дзярж. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Рэсп. партшколу пры ЦККП(б)Б (1950), ВПШ пры ЦККПСС (1959). З ліст. 1941 кіраваў падп. групай на чыг. ст. Орша. У 1942—44 камісар, камандзір партыз. атрадаў. З 1961 нач.Гал. ўпраўлення, у 1963—64 міністр аўтатранспарту БССР. Старшыня Бел.рэсп. савета ветэранаў вайны, працы і ўзбр.сіл (1987—94), Камісіі па справах б. партызан і падпольшчыкаў пры Прэзідыуме ВС БССР (1987—92). Чл.ЦККПБ (1966—86). З 1986 чл., у 1990—91 нам. старшыні Рэвіз. камісіі КПБ. Дэп. ВС БССР у 1963—85, нар.дэп.СССР у 1989—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЎКІНСКАЯ АБАРО́НА 1943,
баі партыз. палка «Трынаццаць», часткі сіл 15-га партыз. палка, 17-й брыгады, атрада «Перамога», падраздзяленняў інш. атрадаў супраць карнай экспедыцыі ням. фашыстаў 5—18.10.1943 у лесе каля в. Боўкі Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Гітлераўцы накіравалі карнікаў супраць партызанаў і насельніцтва, што знаходзілася пад аховай партызанаў у міжрэччы Проні і Дняпра. Партызаны занялі абарону і ўтрымлівалі яе 5 дзён. Праціўнік сіламі пях. дывізіі, некалькіх батальёнаў, авіяэскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў уклініўся ў абарону партызанаў, заняў некалькі вёсак і завяршыў іх акружэнне. Партызаны і большасць насельніцтва 14 кастр. адышлі і занялі новую абарону. Пасля больш як 20 жорсткіх баёў партызаны 18 кастр. прарвалі кальцо акружэння і выйшлі ў тыл праціўніка. У памяць пра Боўкінскую абарону каля в. Дабужа насыпаны курган Бессмяротнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЯ ГВА́РДЫЯ,
неафіцыйная назва ваенна-паліт. антыбальшавіцкіх сіл у час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў Расіі 1918—20, пазней — у эміграцыі. Назва «белыя» звязана з традыцыйнай сімволікай белага колеру — колеру прыхільнікаў правапарадку і ўлады манарха (у процілегласць чырвонаму — колеру рэвалюцыі). «Белы» рух меў на мэце звяржэнне сав. улады. Арганізатарамі і кіраўнікамі яго былі манархісты, партыі правых эсэраў, кадэтаў і меншавікоў. Лідэры Белай гвардыі (А.І.Дзянікін, А.М.Каледзін, А.В.Калчак, Л.Г.Карнілаў, П.М.Красноў, П.М.Урангель, М.М.Юдзеніч і інш.) камандавалі буйнымі вайск. злучэннямі, на падведамасных тэрыторыях стваралі свае ваенна-паліт. рэжымы (гл.Дзянікіна ўрад, Калчака ўрад, Урангеля ўрад і інш.). Пасля перамогі Чырв. Арміі ў грамадз. вайне і прыходу да ўлады бальшавікоў б.ч. белагвардзейцаў эмігрыравала (гл.Эміграцыя белая).