страхава́ць несов., в разн. знач. страхова́ть;

с. жыццё — страхова́ть жизнь;

с. сябе́ ад непрые́мнасцей — страхова́ть себя́ от неприя́тностей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схаласты́чны

1. схоласти́ческий;

~ная філасо́фія — схоласти́ческая филосо́фия;

2. (оторванный от жизни) схоласти́ческий, схоласти́чный;

с. арты́кул — схоласти́ческая (схоласти́чная) статья́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схамяну́цца сов., разг.

1. спохвати́ться, опо́мниться;

2. (выйти из состояния неподвижности) встрепену́ться;

с. ад сту́ку — встрепену́ться от сту́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пу́дла разм. ’промах у стральбе, няўдалы стрэл’ (ТСБМ), пу́дло ’промах; недакладны стрэл, які толькі спалохаў птушак ці звера’ (Нас.); сюды ж пудлава́ць ’рабіць недакладныя стрэлы’ (ТСБМ), спудлава́ць ’зрабіць промах’ (Воўк-Лев., Татарк., 172), ’зрабіць не так, як трэба’ (Цых.); даць пу́дла ’не пацэліць; памыліцца, схібіць’ (Сержп., Янк. БП), ’моцна пабіць’ (Ян., Бяльк., Воўк-Лев., Татарк., 172: “выраз ужываецца, калі кажуць пра жывёлу, напр., пра сабак”). З ням. Pudel ’памылка’, pudeln ’памыляцца’ праз польск. pudło ’недакладны стрэл альбо кідок у гульні (у кароглі)’, параўн. Банькоўскі, 2, 964. Значэнне ’моцна пабіць’, магчыма, пад уплывам пу́дзіць (так ужо ў Насовіча адносна пу́дло: “от пу́дзиць — пугать”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турката́ць ‘утвараць характэрныя для галубоў гукі, буркаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нар. Гом.), туркота́ті ‘тарахцець’ (беласт., Сл. ПЗБ). Сюды ж туркаце́ць ‘утвараць характэрныя для жабаў-жарлянак гукі’ (Скарбы), ‘грукатаць (коламі па шашы)’ (Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр.); ‘ляскатаць’; туркоті͡еті ‘тс’, ту́ркот ‘грукат’ (Вруб.). Параўн. укр. туркота́ти ‘буркаваць’, ‘аднастайна тарахцець, грукаюць’, ‘мармытаць, нешта часта паўтараць’, польск. turkotać ‘тс’, славац. trkotať ‘хутка і шмат сакатаць, балбатаць’, славен. trketáti ‘гучна ступаць’. Дзеяслоў з інтэнсіўным фармантам ‑от‑ (‑ат‑), утвораны ад гукапераймальнай асновы туркаць, гл. Борысь (654) лічыць, што адпаведны назоўнік, параўн. польск. turkot ‘грукат колаў’, вытворны ад дзеяслова turkotać ‘туркатаць’, а не наадварот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аддзялі́ць сов.

1. в разн. знач. отдели́ть;

а. зе́рне ад мякі́ны — отдели́ть зерно́ от мяки́ны;

а. до́брыя я́блыкі — отдели́ть хоро́шие я́блоки;

а. сыно́ў — отдели́ть сынове́й;

2. отдели́ть, отсоедини́ть, отчлени́ть;

а. звяно́ ад ланцуга́ — отдели́ть (отсоедини́ть, отчлени́ть) звено́ от цепи́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абарані́ць сов.

1. (от нападения) оборони́ть; защити́ть;

а. радзі́му — оборони́ть (защити́ть) ро́дину;

а. ад хуліга́на — оборони́ть от хулига́на;

а. сад ад шко́днікаў — защити́ть сад от вреди́телей;

а. падсу́днага — оборони́ть (защити́ть) подсуди́мого;

2. (настоять на правильности чего-л., добиваясь признания) отстоя́ть;

а. правы́ — отстоя́ть права́;

а. свой пункт гле́джання — отстоя́ть свою́ то́чку зре́ния;

3. (диссертацию, проект и т.п.) защити́ть;

а. дысерта́цыю — защити́ть диссерта́цию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПОСТМАДЭРНІ́ЗМ (ад пост... + мадэрнізм),

мнагазначнае паняцце для характарыстыкі новага перыяду і тыпу культуры, новых маст. стыляў, кірункаў, сістэм, што склаліся ў архітэктуры, жывапісе, л-ры і г.д. у 2-й пал. 20 ст., стылю навук. мыслення і тэарэт. рэфлексій на гэтыя з’явы ў філасофіі, эстэтыцы. Тэрмін «П.» — вытворнае ад паняцця постмадэрн (літар. тое, што пасля мадэрну). У значнай ступені з’яўляецца вынікам развіцця найноўшых сродкаў масавай камунікацыі (тэлебачання, відэа- і камп’ютэрнай тэхнікі). Тэорыя П. пачала складвацца ў ЗША, куды ў 1970-я г. праніклі філас., постфрэйдысцкія і літ.-знаўчыя канцэпцыі франц. постструктуралістаў (Ж.​Бадрыяр, Ж.​Дэрыда, Ж.​Ф.​Ліятар). 1980-я г. лічаць часам узлёту П. Паняцце «П.» суадносіцца таксама з паліт. ладам, стандартамі паводзін, сродкамі масавай інфармацыі, мараллю (гуманіст. бок культуры і яе парадыгма), тыпам усведамлення, які рэалізуе пэўную сістэму духоўных каштоўнасцей. Для П. характэрна адмаўленне ўстаноўкі на строга навук. мысленне, успрыманне свету як самаарганізаванага хаосу, як тэксту, што прыводзіць да плюралізму ідэалогій у культуры, дэанталагізацыі мыслення. Культура П. характарызуецца адмаўленнем усякіх абмежаванняў — нарматыўнасці, традыцыі, рэгламенту, парадку. Постмадэрнісцкія творы ствараюцца пры дапамозе мадэліравання штучнай рэальнасці і дэканструкцыі т.зв. інтэртэксту культуры. У літаратуры вызначальнымі рысамі паэтыкі П. з’яўляюцца: «шматадраснасць» л-ры (зварот адначасова да розных чытачоў: ад высокаінтэлектуальнага да масавага), гібрыднасць (у аснове якой — кадзіраванне, што параджае прынцыпова новую літ. мову), мутантная змена жанраў, інтэртэкстуальнасць, дэкананізацыя, іронія, безасабовасць, карнавалізацыя, прынцып множнасці ісціны і множнасці яе інтэрпрэтацый. Сярод прадстаўнікоў П.​Дж.​Барнс, Дж.​Барт, К.​Вонегут, Х.​Картасар, Г.​Мюлер, М.​Павіч, Т.​Пінчан, С.​Рушдзі, Т.​Стопард, Дж.​Фаўлс, У.​Эка, А.​Бітаў, В.​Ерафееў, У.​Набокаў і інш. Элементы постмадэрнісцкай паэтыкі сустракаюцца ў творчасці паэтаў-маладнякоўцаў М.​Танка, А.​Вярцінскага, А.​Разанава, некат. маладых пісьменнікаў. У выяўленчым мастацтве (пераважна ў жывапісе) і архітэктуры для П. характэрна аб’яднанне ў адным творы сродкаў розных стыляў, гіст., традыцый і нац. школ. У жывапісе П. адвяргае імкненне мадэрнізму да захавання чысціні маст. форм і метадаў, проціпастаўляе абнаўленню маст. мовы перайманне і змешванне асобных элементаў з існуючых маст. сістэм (С.​Кія, Ф.​Клементэ, Э.​Кукі, М.​Паладзіна ў Італіі, Г.​Базеліц у Германіі і інш.). У архітэктуры П. — супастаўленне элементаў гіст. стыляў у нязвыклым кантэксце стварае тэатралізаванае эстэт. асяроддзе, часта з элементамі іроніі і гратэску. З канца 1970-х г. будаваліся грамадскія цэнтры, акружаныя ярка расфарбаванымі аркадамі і калонамі, дзе арх. формы пераасэнсаваны і дапоўнены нетрадыц. матэрыяламі: анадзіраваны алюміній, нержавеючая сталь, неонавыя трубкі і інш. («П’яцца д’Італія ў г. Нью-Арлеан, ЗША, арх. Ч.​Мур); гарады-спадарожнікі з восевай планіроўкай, забудаваныя дамамі з цяжкімі карнізамі і франтонамі, магутнымі дэкар. калонамі на руставаных стылабатах (гарады-спадарожнікі Парыжа, ісп. арх. Р.​Банфілья); асабнякі з развітымі схільнымі дахамі і звісаючымі карнізамі, дахавымі вокнамі і дымавымі трубамі (праекты амер. арх. Р.​Вентуры) і інш. У кінематографе ў рознай ступені да прадстаўнікоў П. належаць П.​Грынуэй, Д.​Джармен, Р.​В.​Фасбіндэр, Ф.​Феліні, А.​Сакураў, А.​Таркоўскі; у музыцы — Л.​Доўсан, Р.​Хайнарэ, А.​Шнітке; у тэатры — А.​Хэйге, Р.​Вікцюк, Б.​Юханаў.

Літ.:

Иконников А.В. Зарубежная архитектура: От «новой архитектуры» до постмодернизма. М., 1982;

Дженкс Ч.А. Язык архитектуры постмодернизма: Пер. с англ. М., 1985;

Барт Р. Избр. работы: Семиотика. Поэтика: Пер. с фр. М., 1994;

Философия эпохи постмодерна. Мн., 1996;

Ильин И.П. Постмодернизм от истоков до конца столетия: Эволюция науч. мифа. М., 1998;

Лиотар Ж.Ф. Состояние постмодерна. СПб., 1998;

Скоропанова И.С. Русская постмодернистская литература. М., 1999;

Курицын В. Русский литературный постмодернизм. М., 2000;

Эпштэйн М. Постмодерн в России: Лит. и теория. М., 2000.

А.​М.​Андрэеў, В.​В.​Халіпаў.

т. 12, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

освободи́ть сов.

1. вы́зваліць, мног. павызваля́ць;

освободи́ть заключённых вы́зваліць зняво́леных;

освободи́ть от врага́ захва́ченную зе́млю вы́зваліць ад во́рага захо́пленую зямлю́;

2. (уволить) вы́зваліць;

освободи́ть от рабо́ты вы́зваліць ад рабо́ты;

3. (опорожнить) апаражні́ць, мног. паапаражня́ць;

4. (очистить) ачы́сціць;

освободи́ть помеще́ние ачы́сціць памяшка́нне;

5. (руки) апраста́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отступа́ть несов., в разн. знач. адступа́ць;

не отступа́ть ни на шаг не адступа́ць ні на крок;

отступа́ть с боя́ми адступа́ць з бая́мі;

не отступа́ть пе́ред тру́дностями не адступа́ць пе́рад ця́жкасцямі;

отступа́ть от своего́ мне́ния адступа́ць ад сваёй ду́мкі;

отступа́ть от те́мы адступа́ць ад тэ́мы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)