1.ушто, чым і без дап. Забруджвацца, вымазвацца. Трэба было ратаваць жарабца, але нікому з стражнікаў не хацелася разувацца, распранацца і лезці пэцкацца ў гразь.Крапіва.Успамінаецца, як бегалі яны — малыя.. — па-над самай вадой, па-над самым прадоннем, пэцкаліся з галавы да ног у шызы ліпучы глей — рыбу лавілі.Зарэцкі.Нару капаць, вядома, справа не малая, і працы шмат і месца трэба адшукаць такое, што вада вясной не залівае. Дый пэцкацца Лісіца не жадае.Корбан.// Станавіцца брудным. Белая сукенка хутка пэцкаецца. □ Есці пры маёй рабоце хапае, абутак і вопратка не дзярэцца і невельмі пэцкаецца.Кулакоўскі.
2.перан.Разм. Займацца якой‑н. непрыемнай справай, прымаць у ёй удзел. — Прапусціць! — загадаў я хлопцам. — Гэтага для нас мала... — З-за аднаго чалавека не варта нават пэцкацца!Карпюк.
3.перан.Разм.Вельмі марудна рабіць што‑н. Калі мы зайшлі на калгасны двор, то сустрэлі там двух калгаснікаў, якія рамантавалі калёсы. — Ну, от табе і на, — не вытрымаў Валодзя. — Дакуль вы будзеце тут пэцкацца? Людзі ўжо напрацаваліся ўволю, а вы, як мухі да смалы, прыляпіліся.Сергіевіч.
4.Зал.да пэцкаць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насцяро́жаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад насцеражыць, насцярожыць.
2.узнач.прым. Напружана-ўважлівы і трывожны ў чаканні чаго‑н. На першы погляд ніякіх падстаў для падазрэння не было, але капітан, як заўсёды, новенькім асаблівай веры.. не даваў: вельмі ўжо яны насцярожаныя нейкія, палахлівыя, залішне ўважлівыя.Ваданосаў.Цяпер трэба было не варушыцца, дыхаць асцярожна і ціха, каб не спудзіць злітую з цемрай насцярожаную птушку.Паслядовіч.// Які выяўляе напружанасць, засцяроджанасць. Лена адсунулася да самай сцяны і не спускала з маці насцярожанага позірку.Шамякін.Аляксей акінуў суровым позіркам прыціхшы строй. Адчуў на сабе дзесяткі насцярожаных, уважлівых вачэй.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мат1 ’брыдкая лаянка’ (ТСБМ, Растарг., ТС), ма́та ’тс’ (ТС), ’голас’ (Нас., Бяльк.), ма́тавы голас ’роспачны, адчайны’ (Нас.), сесці ма́том ’не крануцца ў рост, не расці’ (напр., цыбуля) (ТС). Рус.пск., цвяр., смал., ярасл., арханг.мат ’крык, моцны голас’, наўг., валаг.ма́том ’вельмі моцна, вельмі многа’, наўг., ’мат’, ’прывід, страшыдла’, вяц. ’дурны’, матом ’адчайна, смела’. Бел.-рус. ізалекса. Паводле Мартынава (Бел.-рус. ізал., 70), лексема мат — запазычанне з гоц.moþs ’лютасць, шаленства, унутраная духоўная сіла’. Параўн. таксама ст.-англ.mōd ’смеласць’ і ст.-ісл.mōðr ’роспач’, ням.mit wildem Mut = рус.лихим матом.
Мат2 ’становішча ў шахматнай гульні’, ’безнадзейнае становішча’ (ТСБМ). З польск. ці рус., у якія праз ням.matt, schachmatt ці франц.échec et mat ’шах і мат’ < араб.eš šâh mât ’кароль памёр’ (Бернекер, 2, 25; Фасмер, 2, 579).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
féhlen
1.vi (an D)
1) нестава́ць, не хапа́ць, бракава́ць (чаго-н.);
es fehlt uns an Geld нам не хапа́е гро́шай;
es fehlt uns Geld мы не далі́чваемся (пэўнай сумы) гро́шай;
es sich (D) an nichts ~ lássen* ні ў чым сабе́не адмаўля́ць;
an mir soll es nicht ~ за мной спра́ва не ста́не;
das fehlt geráde noch! то́лькі гэ́тага і не хапа́ла!
2) адсу́тнічаць, быць адсу́тным;
wer fehlt héute? хто сёння адсу́тнічае?
3) памыля́цца, правіні́цца;
weit geféhlt!ве́льмі памыля́ецеся!
4):
was fehlt Íhnen? што з Ва́мі?
2.vt прамахну́цца, не папа́сці ў цэ́ль
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1. Уволю паглядзець. Дзяўчынцы вельмі хацелася пастаяць, добра нагледзецца на дзівосную кветку.Сіняўскі.[Стэпа:] — Хоць пасядзі на расстанні з мацерай. Бо калі мы ўжо ўгледзімся — хто можа сказаць... — Яна разгорнілася і заплакала. — Дай мне наглядзецца на цябе...Гартны./(задмоўем «не» абодзеясл. «магчы»). [Маці] — Не пушчу раней, не пушчу... Я яшчэ на вас, дзеткі, добра не нагледзелася.Пальчэўскі.Некалькі дзён .. [Галя і Зоя] не адыходзілі адна ад другой і не маглі наглядзецца адна на адну.Сяргейчык.
2. Паглядзець, убачыць многа чаго‑н.; убачыць не адзін раз што‑н. У хаце поўна кабет, яны пры ўваходзе Міці на хвіліну змоўклі, а потым зноў загаварылі пра сваё.. — чаго нагледзеліся яны, колькі набедаваліся...Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Га́ліцца ’галіцца’ (Касп., Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ), га́ліць ’выклікаць у каго-н. жаданне да чаго-н.’ (Нас.). Вельмі разгалінаванае семантычна сямейства слоў са шматлікай семантыкай. Не заўсёды нават вядома, ці ўсе словы з элементам гал‑ роднасныя этымалагічна. З рус. мовы, што датычыцца складанасці ўсёй семантычнай праблематыкі, гл. СРНГ, 6, 111–113. Ва ўсякім выпадку Слаўскі (1, 251–252) адносіць бел. лексемы да вялікай групы слоў, сярод якіх, напр., серб.дыял.gáliti сваёй семантыкай (’жадаць, прагнуць’) стаіць вельмі блізка да бел. фармацый. Фармальна карэктнай і семантычна абгрунтаванай была этымалогія Мейе (MSL, XIV, 373) аб сувязі з прасл.*želati, *želěti ’жадаць’. Агляд іншых, часам вельмі заблытаных этымалагічных канструкцый гл. у Слаўскага, 1, 251–252. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 387. Здаецца ўсё ж, што ў корані *gal‑ адбылося супадзенне розных па паходжанню лексем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неперабо́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Які не вылучаецца пераборлівасцю, строгасцю ў выбары; які нічым не грэбуе. [Надзея:] — На яду .. [дзеці] непераборлівыя; будзе цяпло, а скарынка хлеба ды бульбіна заўсёды знойдуцца, — і вырастуць.Кірэйчык.Я .. [маці] мала дакучаў, быў непераборлівы на харч, мала плакаў і больш спаў.Астрэйка.// Непатрабавальны (аб раслінах, жывёлах). Ласі здольны жыць не толькі на поўначы, але і ў розных кліматычных умовах. На корм яны вельмі непераборлівыя.В. Вольскі.З усіх збожжавых культур авёс — самы непераборлівы, расце на тых палетках, дзе ніякія іншыя культуры не маглі даць нават сярэдняга ўраджаю.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непісьме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не ўмее чытаць і пісаць. Каліна быў зусім непісьменны: не ўмеў ні чытаць, ні пісаць.Няхай.[Маці] амаль што зусім непісьменная, але вельмі любіць, калі хто чытае ўголас.Брыль.// Які піша і гаворыць з граматычнымі памылкамі. Непісьменны вучань.//перан. Які не мае адпаведных ведаў у якой‑н. галіне, недасведчаны ў чым‑н. Непісьменны рэцэнзент.
2. Які мае (арфаграфічныя, стылістычныя і пад.) памылкі. Непісьменнае сачыненне.// Які выкананы без належнага ведання справы. Непісьменны чарцёж.
3.узнач.наз.непісьме́нны, ‑ага, м.; непісьме́нная, ‑ай, ж. Мужчына, жанчына, якія не ўмеюць чытаць і пісаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усто́йлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны цвёрда стаяць, трымацца, не хістаючыся, не падаючы. Напэўна, у нашым выратаванні немалая заслуга і лодкі, вельмі пад’ёмістай і ўстойлівай на вадзе.Кірэенка.Цягуча, нудна скрыпіць пад нагамі верхняя ступенька канторскага ганка, і я хутчэй ступаю на ніжнюю, больш устойлівую.Палтаран.Вось нарэшце зямля — цвёрдая і ўстойлівая.Мележ.
2. Які не паддаецца зменам, хістанням; пастаянны. Устойлівыя цэны. Устойлівая валюта. Устойлівы характар. □ Перадавыя раёны і гаспадаркі абавязаліся дасягнуць высокіх, устойлівых ураджаяў сельскагаспадарчых культур.«Звязда».// Замацаваны традыцыяй. Устойлівы звычай.
3.перан. Які не паддаецца пабочнаму ўплыву, змяненню; стойкі. Устойлівыя погляды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ever[ˈevə]adv.
1. калі́-не́будзь;
Have you ever met him? Вы калі-небудзь сустракаліся з ім?
2. (у адм. ск.) ніко́лі;
hardly ever ама́ль ніко́лі;
Nothing ever happens here. Тут ніколі нічога не здараецца.
3. заўсёды;
He’s ever ready to help. Ён заўсёды гатовы дапамагчы;
for ever назаўсёды, назаўжды́
♦
ever so/ever suchinfmlве́льмі, надзвы́чай;
He’s ever so rich. Ён вельмі багаты;
yours ever/ever yoursinfml заўсёды Ваш (у лістах)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)