ВАСАЛІТЭ́Т (франц. vassalité ад позналац. vassallus васал, vassus слуга),
сістэма адносін асабістай залежнасці адных феадалаў (васалаў) ад іншых (сеньёраў або сюзерэнаў) у Зах. Еўропе. Упершыню склаўся ў позняй Франкскай імперыі пры Карле Вялікім (768—814), далейшае развіццё атрымаў у Германіі, Францыі, Англіі. На Беларусі ў класічным выглядзе не аформіўся, спец. тэрміна для яго абазначэння небыло, аднак сістэма васальнай залежнасці існавала. У часы Кіеўскай Русі князі ўступалі паміж сабой у васалітэт, калі адзін з іх пагаджаўся лічыцца «сынам» другога (пры раўнапраўных адносінах князі звалі адзін аднаго «братамі»). Баяры былі васаламі таго князя, якому служылі і ад якога за службу мелі маёнткі. У 11—12 ст. у найбуйнейшых баяр з васалаў 3-га ўзроўню з’явіліся асабістыя дружыны. У ВКЛ у 13—14 ст. сістэма кіравання асобнымі землямі (княствамі) будавалася на васальнай залежнасці князёў ад вял. князя ВКЛ. Адначасова кожны князь меў васалаў з баяр, некаторыя з іх былі васаламі непасрэдна вял. князя ВКЛ. У канцы 14—15 ст.юрыд. правы непасрэдных васалаў вял. князя ВКЛ замацаваны ў шэрагу прывілеяў. Шляхта атрымала права распараджацца сваімі ўладаннямі. Васальныя адносіны гэтай групы феадалаў з вял. князем звяліся да абавязку ваен. службы і права падлягаць суду вял. князя ВКЛ ці яго намеснікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙМАРСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА,
парламенцкая дэмакр. рэспубліка ў Германіі ў 1919—33. Узнікла ў выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918. Юрыдычна аформлена Устаноўчым сходам у г.Веймар (6.2.1919—21.5.1920). У гістарыяграфіі ФРГ неафіцыйна наз. 1-й Герм. рэспублікай (2-й рэспублікай лічыцца ФРГ). Дзейнічала канстытуцыя 31.7.1919, паводле якой абвяшчаліся дэмакр. свабоды, усеагульнае выбарчае права, надзяляўся вял. паўнамоцтвамі прэзідэнт краіны, прадстаўніцтва партый у парламенце (рэйхстагу) было прапарцыянальна атрыманым галасам выбаршчыкаў, захаваліся традыцыі федэралізму (дзяржава складалася з аўтаномных 15 рэспублік-зямель і 3 вольных гарадоў), парламент быў двухпалатны — ніжняя палата (рэйхстаг) выбіралася ўсеагульна, верхняя (рэйхсрат) складалася з прадстаўнікоў урадаў зямель. У эканоміцы захоўвалася панаванне буйных землеўладальнікаў, прамыслоўцаў і банкіраў. Кіраўнічыя колы, вымушаныя пад націскам працоўных пагадзіцца з дэмакр. канстытуцыяй, на справе не прынялі парламенцкую дэмакратыю. У жыцці краіны пераважалі правыя і рэакц. тэндэнцыі. Левыя сілы (сацыял-дэмакраты і камуністы), канфліктуючы паміж сабой, не здолелі абараніць парламенцкую дэмакратыю. Схільнасць лібералаў да кансерватызму і рэакцыі садзейнічала пашырэнню ўплыву нацыянал-сацыялісцкай партыі, якая пасля прыходу да ўлады (1933) знішчыла Веймарскую рэспубліку.
Літ.:
Руге В. Германия в 1917—1933 гг.: От Вел. От Вел. Окт. соц. революции до конца Веймарской республики: Пер. с нем. М., 1974;
Драбкин Я.С. Становление Веймарской республики. М., 1978;
Mocht und Ohnmacht der Weimarer Republik. Berlin, 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ЗА́МКАВАЯ ЦАРКВА́.
Будаўніцтва вялося ў пач. 12 ст. (паводле меркавання Э.М.Загарульскага, паміж 1069 і 1073) на правым беразе р. Свіслач у раёне сучаснай пл. 8 Сакавіка ў Мінску (тэр.Мінскага замка); па невядомых прычынах небыло скончана. Помнік даследавалі В.Р.Тарасенка (1949—51), Г.В.Штыхаў (1976). Мураваны храм пачалі будаваць з бутавага каменю пасля моцнага пажару, які знішчыў забудову дзядзінца горада і, верагодна, драўляную царкву, якая тут была раней. На яе месцы былі зроблены падмуркі, ніжнія ч. апсід, паўд. і зах. сцен. Паводле плана падмуркаў меркавалася паставіць кампактны 4-слуповы крыжова-купальны храм, амаль квадратны ў плане, з 3 паўавальнымі апсідамі. На ўнутр. сценах храма захавалася абліцоўка з добра апрацаваных плітак, вырабленых з наздраватага даламіту. На ПнУ ад царквы выяўлены яма для прыгатавання вапны (пл. 25 м²) і пляцоўка майстэрні, дзе абчэсвалі пліткі. Царква не мае аналагаў у стараж.-рус.манум. буд-ве. Амаль праз стагоддзе пасля спынення буд-ва царквы на яе месцы ўзнік хрысц. могільнік знатных гараджан. Выяўлена 21 пахаванне 13 ст. ў дамавінах скрынкавага тыпу з вял. хваёвых дошак на шыпах без цвікоў. Некат. векі дамавін абкладзены бяростай. У 1967 за 30 м ад падмуркаў М.з.ц. пабудаваны яе муляж. Самі падмуркі знаходзяцца ў некранутым выглядзе на глыбіні 0,5—2,1 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПО́ЎНЫ ЗБОР ЗАКО́НАЎ РАСІ́СКАЙ ІМПЕ́РЫІ»
(«Полное собрание законов Российской империи»),
найбольш поўны збор заканад. актаў, размешчаных (незалежна ад зместу) паводле храналогіі праўлення рас. цароў і імператараў. Складзены і выдадзены 2-м аддзяленнем уласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі (1826—82), кадыфікацыйным аддзелам Дзярж. Савета (1882—93) і аддзелам Зводу законаў Дзярж. канцылярыі (1898—1917). Складаўся з 3 збораў. 1-ы збор (1830) меў 40 тамоў заканад. актаў, 5 дадаткаў і асобную кнігу малюнкаў, чарцяжоў і гербаў. Уключаў 30 920 актаў з часу Саборнага ўлажэння 1649 да 24.12.1825. 2-і збор (1830—84) складаўся з 55 тамоў (выходзілі штогод у некалькіх кнігах кожны), змяшчаў 61 928 актаў за перыяд з канца 1825 да 12.3.1881. У 1885 да яго выдадзены алфавітна-прадметны паказальнік у 4 кнігах. 3-і збор выходзіў штогод да 1916 (не завершаны). Выйшлі 33 тамы (кожны ў 2 ч.), якія ўтрымлівалі больш за 40 тыс. актаў за перыяд з 13.3.1881 да канца 1913. Не ўключана заканадаўства адносна царквы і прыдворнага ведамства. У 1-м зборы было 1410 актаў, якія датычыліся адносін царызму да ВКЛ, у 2-м — 2710 актаў адносна зах. губерняў імперыі. Выданне служыць асн. крыніцай для вывучэння дарэвалюцыйнага права ў Расіі.
Літ.:
Ерошкин Н.П. История государственных учреждений дореволюционной России. 3 изл. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАШО́ВА,
гарадскі пасёлак у Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Левая Лясная (бас.р.Зах. Буг). За 20 км на З ад г. Пружаны, 32 км ад чыг. ст. Аранчыцы на лініі Брэст—Баранавічы, 97 км ад Брэста. 2,2 тыс.ж. (2002). Прадпрыемствы дрэваапр., харч. прам-сці. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, паліклініка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы: сав. воінаў і партызан, партызан і ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: званіца (1799), Шарашоўская Петрапаўлаўская царква, Свята-Мікалаеўская царква (1872), касцёл Прасвятой Тройцы (1830—40-я г.).
У пісьмовых крыніцах вядома з 1380 як вёска. У пач. 16 ст. ўладанне берасцейскага старосты Ю.Іллініча. У 1536 Ш. купіла каралева Бона і дала яму гар. правы (пазбаўлена ў 1776). Было ў складзе Камянецкага, з 1566 Берасцейскага пав. Цэнтр нягродавага староства. У 16 ст. тут створана Шарашоўскае евангелле. З 1795 у складзе Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Пружанскага пав. Гродзенскай губ. У 1824 пабудавана Петрапаўлаўская царква. З 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр гміны Пружанскага пав. Палескага ваяв. З вер. 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобл. У Вял.Айч. вайну з 23.6.1941 да 17.7.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ш. і раёне 1992 чал. З 17.12.1956 у Пружанскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вызайм. ihr (G éurer D, A euch); Sie (G Íhrer, DÍhnen, A Sie) (форма ветлівага звароту);
віншу́ю вас з днём нараджэ́ння ich gratulíere euch [Íhnen] zum Gebúrtstag;
жада́ю вам усяго́ найле́пшага! ich wünsche euch [Íhnen] alles Gúte!;
вас небыло́ до́ма ihr wart [Sie wáren] nicht zu Háuse
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бязру́кі, ‑ая, ‑ае.
Які не мае рукі, рук. Арсеню першыя дні ў дзіцячым доме было нялёгка. Не таму, што ён быў бязрукі.Нядзведскі.//перан. Няспрытны ў рабоце, няўмелы. [Валянціна Міхайлаўна] не пачула, як .. [доктар] падышоў, як стаў ззаду і цераз яе плячо глядзеў на яе бязрукую работу.Васілевіч./узнач.наз.бязру́кі, ‑ага, м.Лянівы горш за бязрукага.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., накаго-што, здадан.сказам і без дап.
Выказваць крыўду на каго‑, што‑н., нездавальненне кім‑, чым‑н. Было страшна, голадна, але Анатоль ніколі не хныкаў, ніколі не наракаў на цяжкасці.Асіпенка.З людзьмі Аўгуст Эрнеставіч умее ладзіць. Шафёры, грузчыкі, возчыкі, экспедытары з пагрузачнай канторы на яго не наракаюць.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непазна́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які яшчэ не вывучаны. Непазнаныя законы прыроды./узнач.наз.непазна́нае, ‑ага, н.[Прафесар] непрыкметна кантралюе думкі, накіроўваючы іх туды, дзе пачынаецца яшчэ непазнанае ім, дзе блукае ён штодня са сваімі шуканнямі.Галавач.
2. Такі, якога не пазналі, не апазналі. Разумней за ўсё было б .. [Алесю] кінуць гэтую вёску і непазнаным паехаць назад.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Стрымаць сябе ад якіх‑н. дзеянняў, адмовіцца ад чаго‑н. [Крыскавец] памкнуўся быў выключыць тэлевізар, але ўстрымаўся.Хадановіч.Акінуўшы вокам кампанію і тую гарэлку, якая стаяла на стале, Лабановіч цвёрда пастанавіў не піць, бо нейкае пачуванне засцярогі падказвала яму ўстрымацца.Колас.
2. Ухіліцца, не прыняць удзелу (у галасаванні). Колькі ўстрымалася пры галасаванні — не падлічвалі, важна было,.. што ніхто не галасаваў супроць.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)