ПРАПЕДЭ́ЎТЫКА (ад грэч. propaideuo папярэдне навучаю),
скарочанае выкладанне якой-н. навукі ў сістэматызаваным выглядзе; падрыхтоўчы ўводны курс, які папярэднічае больш глыбокаму і дэталёваму вывучэнню адпаведнай дысцыпліны. У Платона П. — заняткі, якія папярэднічалі вывучэнню дыялектыкі. У філас. традыцыі І.Канта П. часта называлі агульны курс арыстоцелеўскай логікі, які папярэднічаў вывучэнню канкрэтных навук. Кант, у якасці філас. П., прапанаваў разглядаць сваю трансцэндэнтальную філасофію (логіку). Г.Гегель значэнне П. прыпісаў дыялект. логіцы.
прыроджаная загана развіцця. Часта спалучаецца з прыроджанай расколінай паднябення. Фарміруецца на 6—7-м тыдні эмбрыягенезу. Бывае адна- і двухбаковая (аднабаковая ў 3 разы часцей), мае форму ад невял. выемкі каля краю губы да поўнай сувязі з адтулінамі носа, што абцяжарвае смактанне, парушае дыханне дзіцяці. Развіццю заганы спрыяе ўжыванне цяжарнымі жанчынамі алкаголю, псіхічныя траўмы, інфекцыі, уздзеянне радыяцыі і інш. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСЧА́НКА (Arenaria),
род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 250 відаў. Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўн. паўшар’я і ў гарах Паўд. Амерыкі. На Беларусі 1 від — П. чабаралістая (A. serpyllifolia). Расце на сухіх пясчаных месцах, часта як пустазелле на палях, каля жылля.
Шмат- радзей адна- і двухгадовыя травы, часам паўкусцікі. Лісце супраціўнае, яйцападобнае, дробнае, на канцы завостранае. Кветкі дробныя, белыя ў нешматкветкавых суквеццях. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дайджэ́стда́йджэст
(англ. digest = літар. кароткі выклад)
1) выданне, якое змяшчае адаптаваны выклад мастацкага твора;
2) перыядычнае выданне, якое перадрукоўвае (часта скарочана) матэрыялы з іншых выданняў;
3) скарочаны варыянт любой кнігі ў перыядычным друку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
альбо́м
(рус. альбом < фр. album, ад лац. album = белая табліца)
1) кніга або сшытак для малюнкаў, фотакартак, вершаў (напр. сямейны а.);
2) збор рэпрадукцый, фотакартак, чарцяжоў, выдадзеных у выглядзе кнігі, часта з тлумачальным тэкстам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Багаві́ца ’багіня, бажаство’ (Касп.), ’багіня; нейкая хвароба’ (Др.-Падб.), ’багіня (?) або назва нейкай хваробы’ (Гарэц.: «Багавіца цябе ведае!»). Вытворнае ад прыметніка богавы ’божы’. Як назва хваробы, гэта табуістычнае (эўфемічнае) утварэнне: хваробы часта называюць «божымі» (параўн. рус.бо́жья хвароба’, гл. Фасмер, 1, 184; чэш.božec, ням.Gewalt Gottes ’эпілепсія’, параўн. БЕР, 1, 61).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мусоліцца ’забруджвацца ад неахайнага карыстання, зашмальцоўвацца’, мусоліць ’часта дакранацца насліненымі або бруднымі пальцамі’ (ТСБМ). Не зусім яснае слова. Рус.муслить, мусолить, муслякать ’тс’. Магчыма, генетычна звязаны са ст.-грэч.μύδος ’вільгаць, гніллё’, μύζω, μυζάω ’смакчу’, ст.-інд.mudirás ’хмара’, с.-ірл.muad ’тс’, новав.-ням.Schmutz ’гразь, бруд’ (Фасмер, 3, 16–17).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кагадзе́й ’мянушка асобы, якая часта ўжывае ў гаворцы адпаведнае слова’ (мін., Сцяц. БНС). Да кагадзе (гл.), што датычыць словаўтварэння, то паводле Сцяцко, Афікс. наз., 220, ад прыслоўя суфіксам ‑ей, пры гэтым афікс накладваецца на фінальны галосны. Да структуры параўн. балазе, балазей, адносна фузіі галосных у аснове і суфіксе гл. Сцяцко, там жа, 295.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́геладзь ’імжа’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, можна суаднесці з джолыдь (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), укр.ожеледица ’галалёдзіца’, рус.ожеледь ’тс’, ’наледзь на дрэвах’, гледзьі глюдь ’галалёдзіца’, поглездка ’галалёдзіца; коўзанне па лёдзе’ (гл. гладкі). Мог адбыцца перанос значэння з выніку на прычыну: наледзь на дрэвах ці галалёдзіца часта з’яўляюцца пасля адлігі з імжой.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сюд ’тут’ (калінк., З нар. сл.), сюд‑туд ’раз-пораз, вельмі часта; узад і ўперад, з аднаго боку ў другі’ (ТСБМ, Сцяшк.), сюд‑не‑ту́д, сюд‑ту́д, сюд‑то‑ту́д ’тс’ (ТС), з перасэнсаваннем абедзвюх частак і збліжэннем да тут (гл.): сют‑тут ’хутка’ (Сл. ПЗБ). Скарачэнне з сюды‑туды; гл. сюды, туды.