абры́зглы, ‑ая, ‑ае.

Пра малако, якое пачало скісаць. [Кастусь:] — Мы дамовіліся раніцай наконт малака і хлеба, а што ж нам прыслаў пан? Абрызглага перагону, ды і хлеб ваш такі, што і свінні не елі б. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамасе́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Пра таго, хто мала бывае на людзях і праводзіць свой вольны час дома. З суседзямі асаблівай дружбы не было, пісьменнік стаў дамаседам, чытаў і пісаў у сваёй каморцы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухтыднёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Працягласцю ў два тыдні; разлічаны на два тыдні. Двухтыднёвая камандзіроўка. Двухтыднёвы адпачынак. Двухтыднёвы завод гадзінніка. // Які выходзіць раз у два тыдні (пра перыядычныя выданні).

2. Узростам у два тыдні. Двухтыднёвае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каня́тнік, ‑а, м.

Разм. Пра ваўка, які душыць коней. Ён слухаў разам з намі воўчыя песні і расказваў, як учора ноччу конюх у іх на ўчастку з кладоўкі праз акно аблажыў аднаго старога канятніка. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

като́ўня, ‑і, ж.

Месца допыту і катавання арыштаваных у фашысцкіх і жандармскіх установах, засценках ​1. Катоўня дэфензівы. Катоўня гестапа. □ Зэнка стаяла на сярэдзіне змрочнай катоўні і перакладала ўсё, што Апанас гаварыў пра свайго бацьку. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́мік, ‑а, м.

1. Акцёр, які іграе камічныя ролі. Амплуа коміка. // перан. Разм. Пра таго, хто ўмее смяшыць, весяліць другіх. [Студэнт] быў, бадай, прыроджаны комік, бо ўмеў сур’ёзна гаварыць смешныя рэчы. Навуменка.

2. Уст. Аўтар камедыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курня́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Ствараць гукі, падобныя на «курняў» (пра катоў). У інтэрнаце па доўгім калідоры блытаецца ад дзвярэй да дзвярэй і жаласліва курняўкае сівая кошка. Мыслівец. // Пераймаць крык ката. Курняўкаць па-кацінаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куту́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Уст. Турма, арыштанцкая камера. — Толькі пра гэта цяпер няможна гаварыць, бо як пачуе паліцыя, то як таго дзядзьку Данілу адразу арыштуе і ў кутузку пасадзіць. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапцю́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Бедны, адсталы. Браткі-таварышы! У машынным гудзе Не будзе Беларусь Лапцюжнаю стаяць. Хведаровіч. // Цяжкі, жабрацкі (пра лёс, долю і г. д.). Лапцюжная доля. □ Дзед заплятае аборы, Лёс свой лапцюжны кляне. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́пус, ‑а, м.

1. Тэрмін, які прымяняецца для парадкавай класіфікацыі музычных твораў кампазітара. Сёмая сімфонія Бетховена, опус 92.

2. Разм. жарт. Пра ўсякі твор, працу якога‑н. аўтара. Часам прыкра чытаць опусы літаратурных снобаў. Звонак.

[Лац. opus — праца, твор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)