візіро́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вызначэння якасці зерня, прызначаны для гэтай мэты.

2. у знач. наз. візіровачная, ‑ай, ж. Лабараторыя, у якой вызначаюць якасць зерня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азло́біцца, ‑блюся, ‑біліся, ‑біцца; зак.

1. Стаць злосным, выявіць зласлівыя адносіны да ўсяго навакольнага. Азлобіцца на ўвесь свет.

2. Атрымаць моцнае раздражненне, адчуць злосць супраць каго‑н.; раззлавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альбумі́навы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да альбуміну, звязаны з альбумінам. Альбумінавы завод. Альбумінавая фатаграфічная папера. // Які прыгатаваны з альбуміну, складаецца з альбуміну. Альбумінавая мука. Альбумінавы хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апара́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да апарата, звязаны з апаратам (у 1 знач.).

2. у знач. наз. апара́тная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе размешчана апаратура. Апаратная тэлецэнтра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

красаві́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да красавіка, уласцівы красавіку. Два дні ішоў цёплы красавіцкі дождж. Шамякін. Весела зіхацела красавіцкае сонца. Шчарбатаў. // Які адбываецца ў красавіку. Красавіцкі пленум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крушы́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да крушыны. Крушынавы куст.

2. у знач. наз. крушы́навыя, ‑ых. Сямейства кустоў і дрэў, да якога адносяцца крушына, дзяржыдрэва і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крывяны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да крыві (у 1 знач.). Крывяны ціск. // Які складаецца з крыві, змяшчае ў сабе кроў. Крывяная капля. // Прыгатаваны з крыві. Крывяная каўбаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кавале́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кавалера, належыць яму. Кавалерскі такт. □ [Падлоўчы] успамінаў тады свае маладыя кавалерскія гады, свой жывы і гарачы нораў, свой спрыт да паненак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кале́жскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да калегіі (у 3 знач.). // Як састаўная частка назваў чыноў у цывільных установах дарэвалюцыйнай Расіі. Калежскі рэгістратар. Калежскі асэсар. Калежскі саветнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камітэ́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камітэта, належыць яму. Спрытны кулачок у свой час паставіў быў справу, што на яго працавалі і камітэцкія ветракі і цагельня. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)