бел традыцыйныя ганчарныя вырабы з вёсак Сіняўка, Ганявічы, Масцілавічы, Забалатнікі Клецкага р-на Мінскай вобл. У 19—1-й пал. 20 ст. працавала каля 200 ганчароў. Выраблялі чорназадымлены і гартаваны посуд гасп. прызначэння: гаршкі, міскі, гладышы, макатры і інш. Фармоўка з буйназярністай масы на нажным ганчарным крузе вызначала асн. асаблівасці С.к.: простыя, лаканічныя прысадзістыя формы сінявата-чорнага колеру (чорназадымленыя) ці аздобленыя чорна-карычневымі плямамі на тэракотавай шурпатай паверхні чарапка з украпінамі жарствы (гартаваныя). Найб. вядомыя майстры 1940—70-х г.: К.Дудук, Ф.Вашчыла. З пач. 1980-х г. промысел не існуе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІТЭРМА́Н (Лазар Якаўлевіч) (кастр. 1894, г. Мазыр Гомельскай вобл. — кастр. 1941),
бел. вучоны ў галіне медыцыны. Д-рмед.н., праф. (1933). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1916). З 1916 ваен. ўрач, з 1921 гал. ўрач цэнтр. паліклінікі Мінска, у 1923—30 асістэнт тэрапеўт. клінікі мед. ф-та БДУ, з 1931 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па пытаннях этыялогіі, клінікі і лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЮТ (Іосіф Абрамавіч) (н. 6.5.1924, Мінск),
бел. вучоны ў галіне отанеўралогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1975). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), з 1954 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (кіраўнік лабараторыі). Навук. працы па пытаннях паталогіі вестыбулярнай і слыхавой функцый пры пашкоджаннях галаўнога мозга, ужыванні электраністагмаграфіі. Распрацаваў спосаб даследавання вестыбулярнай функцыі.
Тв.:
Невриномы слухового нерва. Мн., 1970 (разам з Э.І.Злотнікам);
Нистагм. Мн., 1990 (разам з С.Р.Цемахавым);
Вестибулярный рекруитмент. Мн., 1990 (з ім жа);
Автоматизированный анализ вестибулосоматических и вегетативных реакций. Вильнюс, 1990 (разам з В.Піўрыкасам, А.Жукаўскасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАЖА́НІНА (Кацярына Іванаўна) (н. 10.3.1945, г.п. Лельчыцы Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Чл.-кар Нац.АН Беларусі (2000), д-рбіял.н. (1992). Скончыла БДУ (1967). З 1967 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара, адначасова з 1999 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях структурнай рэарганізацыі мембран эрытрацытаў пры паталогіі і старэнні клетак in vivo і in vitro, а таксама пад уплывам фізіка-хім. фактараў. Распрацавала шэраг метадаў фотадыягностыкі захворванняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Спектральный люминесцентный анализ в медицине. Мн., 1989 (разам з Я.А.Чарніцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЕ́ЙКАЎ (Петка Рачаў) (29.11.1827, г. Вяліка-Тырнава, Балгарыя — 13.7.1895),
балгарскі паэт, асветнік, грамадскі дзеяч. Скончыў царк. школу. Быў настаўнікам, рэдактарам газет, пасля 1878 старшыня Нар. сходу, міністр. Змагаўся за школу на балг. мове. Друкаваўся з 1843. Аўтар зб-каў вершаў і перакладаў «Стракаты букет», «Спеўнік», «Баечнік» (усе 1852). Інтымнай лірыцы і патрыят. паэзіі С. (зб. «Песні і вершы», 1879; паэмы «Крыніца Беланогай», 1873, «Кракра Пярніцкі», 1886) уласцівы нац. каларыт, рэалістычнасць. Выдаў поўны збор балг. прымавак і прыказак (1889—97). На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Н.Гілевіч, А.Разанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бэ́ра ’гатунак грушы’. Рус.бе́ре, польск.bera і г. д. Запазычанне з зах.-еўрап. моў (паводле Варш. сл., 1, 115, з франц.beurré). Бел. слова непасрэдна з польск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́хкаць (БРС, Шат., Бяльк.). Укр.е́хкати ’тс’. Дэмінутыўная форма ад вохаць; гэтыя формы пашыраны ва ўкр. мове і менш — у бел. (Чарнецкі, Мовазнаўства, 1970, 5, 28 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаці́на ’лацінская мова’ (Нас.), ст.-бел.латина, латына ’тс’, ’каталіцызм’ (XV ст.), запазычана са ст.-польск.łacina, якое з лац.latina (Кюнэ, Poln., 73; Булыка, Лекс. запазыч., 187).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лянця́й, лінця́іна ’гультай’ (Нас., міёр., Нар. словатв.). Рус.-бел. ізалекса, утвораная ад лень1 (гл.) пры дапамозе суфікса ‑тай (Сабалеўскі, РФВ, 64, 140; 66, 398), як гультай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́тка (у прымаўках) ’год’, ’лета’ (Нас.). З польск.latko — памяншальнае да lato ’лета’ (Цвят., 53). У бел. песнях, аднак, часта ўжываюцца дэмінутыўныя формы з суфіксам ‑к‑а (жы́тка).