стылісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стылю (у 1, 2 знач.), звязаны з ім. Стылістычныя памылкі. □ Амаль кожная праўка ў рукапісе — вынік карпатлівай работы над словам, сведчанне незвычайна тонкага стылістычнага пачуцця і літаратурнага майстэрства У.І. Леніна. «Полымя». // Які мае адносіны да стылю расказвання. Стылістычныя асаблівасці рамана. □ Варта, аднак, зазначыць, што інверсія гэта не просты стылістычны прыём, а глыбокае творчае пранікненне ў сутнасць арыгінала. Палітыка.
•••
Стылістычная памета гл. памета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамо́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да таможні. Таможны склад. □ [На цеплаход] узыходзілі чарадой таможныя і паліцэйскія чыны. Мележ.
2. Які мае адносіны да кантролю за правозам тавараў цераз граніцу і збіраннем пошлін за такі правоз. Таможная пошліна. □ З дапамогай таварышаў, якія прыехалі мяне сустракаць, і камандзіра самалёта я хутка адшукаў свае рэчы і прайшоў таможныя фармальнасці. Новікаў. Хочацца хутчэй на бераг, але наперадзе яшчэ непазбежныя таможныя працэдуры. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаемаадно́сіны, ‑еш; адз. няма.
1. Адносіны, якія склаліся ў выніку ўзаемадзеяння тых ці іншых сіл, з’яў і пад. Узаемаадносіны філасофіі і прыродазнаўства. □ Папаўненне лексічнага саставу беларускай мовы ў XIX — пачатку ХХ стст. адбывалася ва ўмовах своеасаблівых узаемаадносін з іншымі мовамі. Гіст. лекс. бел. мовы.
2. Узаемныя адносіны паміж кім‑, чым‑н. Паміж выхаванцамі і настаўнікамі існавалі таварыскія ўзаемаадносіны. Сяргейчык. Праблема ўзаемаадносін народа і інтэлігенцыі заўсёды хвалявала Змітрака Бядулю. Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
факты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да факта (у 1, 2 знач.); які адпавядае фактам; сапраўдны. Фактычных доказаў на Тварыцкага не было: у той час ён, як і заўсёды, быў дома, нікуды .. не адыходзіў. Чорны. Сустракаюцца ў кнізе і фактычныя памылкі і недакладнасці. Шкраба. // Які існуе ў наяўнасці, але не ўзаконены юрыдычна. Фактычныя шлюбныя адносіны. □ Цяжка ўразіла ўсіх вестка аб арышце Багуцкага, фактычнага кіраўніка ўсіх дыверсій на чыгунцы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяле́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цела (у 1 знач.). Цялесныя ўласцівасці шара.
2. Які мае адносіны да цела чалавека, жывёлы; фізічны. Духоўныя і цялесныя сілы. // Які адчуваецца целам. Цялеснае пашкоджанне. □ — Бізуноў табе, баба, варта ўсыпаць за такі прадукт [самагонку]. Ды шчасце тваё, што мы супроць цялесных пакаранняў. Шамякін.
3. Жаўтавата-белы з ружовым адценнем; падобны на колер цела. Цялесны колер.
4. Які мае матэрыяльную аснову; проціл. духоўны. Цялесныя з’явы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднаасо́бніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да аднаасобніка, належыць яму; не грамадою, не сацыялістычны. Аднаасобніцкая псіхалогія. □ Зрэдку наводдаль ад вёсак кавалкі поля, падзеленага на шнуры. Гэта аднаасобніцкая, зямля. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каля́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каляд; такі, які бывае на каляды. Калядныя песні. Калядныя маразы. □ Калядная ночка ўвесь свет пакрывае, Па белай ад пуху зямельцы снуе. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кла́савы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да класа, класаў (у 2 знач.). Класавая барацьба. Класавыя супярэчнасці. // Уласцівы пэўнаму класу, яго ідэалогіі; прадыктаваны інтарэсамі класа. Класавы пункт гледжання. Класавыя інтарэсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зоа... (а таксама заа...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая: а) паказвае на адносіны да жывёльнага свету, напрыклад: зоагеаграфія, зоагігіена; б) адпавядае па значэнню слову «заалагічны», напрыклад: зоадэндрарый, зоакабінет.
[Ад грэч. zōon — жывёліна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтрыго́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інтрыгі (у 2 знач.). І ўсюды кожная рыска гэтага малюнка захапляе, хвалюе сама па сабе, з’яўляецца інтрыгоўнай і важнай у сюжэце. Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)