возера ў Беларусі, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Паловіца, за 29 км на ПнУ ад г. Паставы. Пл. 0,26 км², даўж. 940 м, найб.шыр. 370 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 2,2 км. Пл. вадазбору 2,2 км².
Схілы катлавіны на З і У разараныя. Берагі нізкія, на У стромкія, пясчана-галечныя, на З гліністыя, забалочаныя. Усх. і паўд.-ўсх. прыбярэжныя часткі дна пясчана-галечныя з валунамі. Зарастае ўздоўж берагоў. Сцёк з возера ў р. Паловіца, уздоўж усх. берага крыніцы грунтавых водаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАГАЎМАЦАВА́ЛЬНЫЯ НАСАДЖЭ́ННІ,
палосы дрэвавай, кустовай або травяністай расліннасці, якія ствараюцца або захоўваюцца па берагах вадаёмаў з мэтай прадухілення ці спынення працэсаў берагавой эрозіі і абразіі. Шыр. 50—300 м. Берагаўмацавальныя насаджэнні замацоўваюць грунт, затрымліваюць змыванне ў вадаёмы ўрадлівай глебы і ўгнаенняў, паляпшаюць умовы пражывання жывёл, павышаюць сан.-аздараўленчыя і рэкрэацыйныя якасці водных аб’ектаў і сумежных тэрыторый. Найлепшыя берагаўмацавальныя насаджэнні: густыя кустовыя зараснікі розных відаў раслін, камбінаваныя складаныя насаджэнні з вярбы (ломкая, руская, шэрая, белая і інш.) і густасцябловых травяністых шматгадовых раслін (чарот, асака, інш. Злакі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ДНА,
возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна, за 26 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 0,28 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 4,7 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. Вадазбору 0,33 км².
Схілы катлавіны выш. ад 8 да 20 м, стромкія, на Пн нізкія, пад хваёвым лесам. Берагі высокія, пясчаныя і тарфяністыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно глеістае. Вада вылучаецца высокай празрыстасцю (да дна) і нізкай мінералізацыяй, якая абмяжоўвае развіццё расліннасці і арганізмаў. Дно ўкрыта імхамі.
лускадрэвы, парадак вымерлых дзеразападобных раслін. Існавалі ў каменнавугальным і пермскім перыядах (каля 350—250 млн. гадоў назад) ва ўмовах трапічнага клімату.
Выш. ствала да 30 м, дыям. каля асновы да 2 м. Дрэвападобныя разнаспоравыя расліны. Ствол прамы, дыхатамічна разгалінаваны ў верхняй частцы. Драўніна ўкрыта тоўстай карой з рамбічнымі або верацёнападобнымі лісцевымі падушачкамі. Лісце лінейнае, шыла- або ланцэтападобнае даўж. да 1 м, шыр. каля 1 см. Стробілы (органы размнажэння) адна- або двухполыя, дасягалі даўж. 50 см і дыям. 5 см. Па рэштках Л. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ННА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на водападзеле рэк Лонніца (выцякае з возера) і Палата, за 18 км на ПнУ ад г. Полацк, за 1,8 км. на ПнЗ ад в. Узніцы, на тэр.біял. заказніка Лонна. Пл. 0,6 км2, даўж. больш за 1 км, найб.глыб. 2,6 м, найб.шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі 2,83 км. Пл. вадазбору 1,12 км2. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі тарфяністыя, сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Поўнасцю зарастае. З возера выцякае ручай у р. Палата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́НІЧНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 32 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,47 км2, даўж. больш за 1 км, найб.шыр. 650 м, найб.глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 10,5 км2. Схілы катлавіны выш. да 4 м, забалочаныя, пад лесам, на У да 10 м, разараныя. Берагі нізкія, на ПнЗ сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў на ПнУ і ПдЗ — пясчанымі адкладамі. На ПнЗ з воз. выцякае ручай у р. Нача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАБУ́ТУ-СЕ́СЕ-СЕ́КА (Mobutu Sese Seko; да 1973 Альберт; Albert),
возера ва Угандзе і Дэмакр. Рэспубліцы Конга, у бас.р. Ніл. Размешчана ў тэктанічнай катлавіне на выш. 619 м, у сістэме Зах.-Афр. грабена. Пл. 5,6 тыс.км2, даўж. 160 км, шыр. каля 40 км, глыб. да 58 м. Берагі расчлянёныя, б.ч. стромкія, дно плоскае. Упадаюць рэкі Семлікі і Вікторыя-Ніл, выцякае р. Альберт-Ніл. Рыбалоўства. Суднаходства. Парты: Бутыяба (Уганда), Касеньі (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Адкрыта ў 1864 С.У.Бейкерам. Названа ў гонар Мабуту Сесе Сека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е СВІНО́,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свіна, за 37 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 1,06 км2, даўж. каля 2,9 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 6,7 м, даўж. берагавой лініі каля 7,3 км. Пл. вадазбору 12,9 км2. Схілы катлавіны выш. да 20 м (на Пд да 10 м), пясчаныя, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПдУ і 3 нізкія, пясчаныя. Дно да глыб. 2,5—4 м пясчанае, ніжэй ілістае і сапрапелістае. Злучана пратокай з воз.Вялікае Свіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУ́ГА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 36 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,36 км2, даўж. 810 м, найб.шыр. 710 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 11,5 км2. Схілы катлавіны выш. 3—4 м (на У да 10 м), пераважна пад лугам, на У разараныя. Берагі сплавінныя, на ПнУ пясчаныя, забалочаныя. Дно выслана сапрапелем, на У і Пн уздоўж берагоў да глыб. 1 м трапляюцца пясчаныя адклады. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае р. Маруга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУГАДЖА́РЫ,
горы ў Акцюбінскай вобл., у Казахстане, паўд. працяг Урала. Даўж. з Пн на Пд 200 км. Выш. да 657 м (г.Вял. Бактыбай). Пачынаюцца на Пн як вузкі горны краж, што падзяляецца на 2 амаль паралельныя хрыбты, паміж якімі размяшчаецца слабахвалістая Алабаская катлавіна шыр. 15—20 км. Хрыбты ў некат. месцах злучаюцца невял. кражамі. Паўд. частка Зах. хрыбта найб. высокая, моцна расчлянёная. Усх. хрыбет — ланцуг згладжаных сопак, расчлянёных прытокамі р. Іргіз. Складзены з кварцытаў, крышт. сланцаў, гнейсаў, гранітаў, пясчанікаў. Радовішчы хрому, медзі, фасфарытаў. Дзярнова-злакавыя, злакава-палыновыя стэпы і паўпустыні.