*Тымэ́рава, тымэ́рова ‘цемната’ (брэсц.), тэмра́ва ‘тс’ (брэсц., драг., стол., Вярэніч, вусн. паведамл.). Параўн. укр. те́мрява, рус. курск. те́мрива і те́мриво, славац. temrava ‘тс’. Узыходзяць да прасл. *tьmьr‑, роднаснага ст.-інд. tamrás ‘які засціць, робіць цёмным’, ст.-в.-ням. dëmar ‘цемра, змрок’ (Фасмер, 4, 41; Брукнер, 65; ЕСУМ, 5, 544). Гл. цемра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́шка ’дошка’ (БРС). Укр. до́шка, рус. доска́, польск. deska, чэш. deska, балг. дъска́, серб.-харв. да̀ска, ст.-слав. дъска. Прасл. *dъska. Славянскае запазычанне з герм. моў. Параўн. ст.-англ. discстол, блюда’, ст.-в.-ням. tise (ням. Tischстол’). Герм. формы запазычаны з лац. discus ’міска’ < грэч. δίσκος. Іншыя тлумачэнні вельмі няпэўныя, як і няпэўным з’яўляецца вывядзенне слав. слова непасрэдна з лац. або грэч. крыніцы. Гл. Фасмер, 1, 532; Трубачоў, Эт. сл., 5, 184–185; Мартынаў, Лекс. взаим., 61 і наст. Не вельмі зразумелыя бел. і ўкр. формы (адкуль ‑ш‑ замест ‑с‑?). Прасл. характар мае і вытворнае дашча́ны. Параўн. укр. доща́ний, рус. дощано́й, чэш. deščený (дыял.), балг. дъ́счен, серб.-харв. да̏шчан і г. д. Прасл. *dъščanъ(jь). Падрабязны агляд форм у Трубачова, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́вараты ’частка поля, сервітут’ (Сержп., Грам.), су́вороты ’папярочныя разоры на канцах нівы’ (пін., Нар. лекс.), су́вороты ’канец ворнай паласы, дзе разварочваецца плуг’ (стол., Выг.), су́варат, су́варата ’заварот у канцы загона’ (ЛА, 2). Да су- і ворат: вараціць (гл. варочаць), параўн. суварат ’яма ад выварачанага з коранем дрэва’ (Нар. Гом.), чэш. дыял. súvraťi ’паварот’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ледзь ’нямнога’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Яруш.), стол., драг. лэдь (Нар. лекс.), ледзь ’насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве’ (ТСБМ, КЭС, лаг.), ледзь‑ледзь ’зусім трошкі’ (Шат.). Укр. ледь ’ледзь’, ’ледзь-ледзь’. Бел.-укр. ізалекса, якая ўзнікла ў выніку скарачэння ледзьве (< ledъvo), пасля чаго з’явілася мяккае д > дзʼ (В. Мартынаў, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абру́с ’кусок спецыяльна вытканай тканіны, якой засцілаюць стол’, абрусны ’ручнік на іконах’, укр. обрус, рус. обрус, чэш. obrus, славац. obrus, польск. obrus ’абрус’, балг. обрус ’уціральнік’, славен. obrus ’абрус’; o‑brusъ: brъsnǫti: ц.-слав. бръснѧти, славен. (o)brisati, серб.-харв. бри̏сати, ’уціраць’ (Фасмер, 3, 108). Меркаванне аб польскім паходжанні бел. абрус (Мядзв.) беспадстаўнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стальні́ца ‘верхняя дошка, крышка стала’ (ТСБМ, Янк. 1), ‘дошчачка, на якой рэжуць сала, мяса, крышаць капусту і інш.’ (Сл. ПЗБ), ‘дошка столі’ (Янк. 1), стольні́ца ‘шуфляда ў стале’ (ТС), столны́ця, столнэ́ца ‘паверхня стала’, ‘шуфляда ў стале’, ‘дошчачка, на якой рэжуць гародніну, мяса’ (Сл. Брэс.). Дэрыват ад прым. *стольны < стол з суф. ‑іц(а).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спу́шчаны

1. в разн. знач. спу́щенный; опу́щенный;

2. разг. пова́ленный;

3. сба́вленный;

4. спу́щенный, све́шенный;

5. стол. фуго́ванный; подо́гнанный, при́гнанный;

6. испу́щенный;

1-6 см. спусці́ць 1-4, 6, 7

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

niski

нізкі; невысокі;

niski stół — нізкі стол;

niski dom — невысокі дом;

~e ciśnienie — нізкі ціск;

niski głos — нізкі голас;

niski start спарт. нізкі старт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

НАЗО́ЎНІК,

знамянальная часціна мовы, якая характарызуецца грамат. значэннем прадметнасці. Н. абазначаюць канкрэтныя прадметы, жывых істот, абстрактныя паняцці, рэчывы, апрадмечаныя дзеянні, якасці, уласцівасці, працэсы, з’явы і інш. Паводле значэння падзяляюцца на агульныя («горад», «паэт») і ўласныя («Васіль», «Свіцязь»), адушаўлёныя («чалавек», «мыш») і неадушаўлёныя («вецер», «мора»), асабовыя («мужчына», «патрыёт») і неасабовыя («неба», «алень»), канкрэтныя («стол», «год») і абстрактныя («воля», «слава»), зборныя («моладзь», «крылле»), рэчыўныя («лён», «хлеб»). Значэнне прадметнасці могуць набываць інш. самаст. і службовыя часціны мовы (гл. Субстантывацыя). Н. мае: род — мужчынскі («горад»), жаночы («вёска»), ніякі («сяло»); л і к — адзіночны і множны («сад — сады»); склон — назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны. У бел. мове бываюць Н. агульнага роду («сірата»), Н., якія ўжываюцца толькі ў адзіночным («трысцё») або множным ліках («нетры»); у дыялектах захаваліся рэшткі парнага ліку («дзве вярбе», «дзве вядрэ») і клічнай формы («браце», «сынку»). Паводле склонавых форм падзяляюцца на 3 тыпы скланення. Нешматлікія Н. рознаскланяльныя («імя», «дзіця») і нязменныя («таксі», «калібры»), Утвараюцца афіксальным (суфіксальным: «касец», «паляшук»; прэфіксальным: «прыгарад», «нядоля»; прэфіксальна-суфіксальным: «падпечак», «пралеска»); бязафіксным («кліч», «сон») спосабамі, асноваскладаннем («крыгаход», «вадаспад»), абрэвіяцыяй («калгас», «БДУ») і інш. Могуць уступаць у сэнсава-сінтакс. сувязі з інш. словамі ў сказе і ўтвараць адпаведныя тыпы словазлучэнняў. У сказе найчасцей выконваюць ролю дзейніка, дапаўнення ці прыдатка, радзей — выказніка, акалічнасці, азначэння.

Літ.:

Жыдовіч М.А. Назоўнік у беларускай мове. Ч. 1. Адзіночны лік. Мн., 1969;

Наркевіч А.І. Назоўнік: Грамат. катэгорыі і формы. Мн., 1976;

Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987;

Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы. Мн., 1996.

А.​І.​Наркевіч.

т. 11, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

накры́ць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.

1. Пакрыць, закрыць каго‑, што‑н. зверху. Накрыць стол абрусам. Накрыць плечы хусткай. □ Нупрэй скінуў свой кажух, пакрыў Панаса і борздзенька кінуўся разуваць яго акрываўленую нагу. Колас. Жанчына накрыла скрынку посцілкай, прыкінула яе зверху саломай і тады змоўкла. Галавач. У гумне.. [Міхал] выцягнуў з-пад сена грошы, запакаваў у скрынку, шчыльна пакрыў зверху дошкай і хацеў забіць, але баяўся стуку. Чорны. // перан. Ахутаць, ахінуць (пра цемру, туман і пад.). Ноч.. нячутна накрыла ўсё навокал. Шыцік. // Цалкам пакрыць, закрыць сабою. Вадзік неасцярожна варухнуўся, і раптам лодка — р-раз! — перакулілася і накрыла яго з галавой. Гамолка.

2. Зрабіць дах, страху. З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць старэйшая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, то хлеб абмалаціць, то хлеў накрыць. Шамякін. [Карней] хату пасля вайны перамшыў, нават шыферам пакрыў. Гроднеў.

3. Папасці ў цэль (пры артылерыйскім або мінамётным абстрэле ці бамбардзіроўцы); знішчыць. І вось браняпоезд залпамі сваёй артылерыі адразу пакрыў нямецкі штаб разам з бронемашынамі. Чорны. Над.. галовамі праляцеў з завываннем снарад, які пакрыў праціўніка. Гурскі.

4. перан. Разм. Злавіць, захапіць знянацку на месцы злачынства. [Агрыпіна:] — Нядаўна група нашай міліцыі накрыла бандытаў, захапіла аднаго ў палон. Пестрак. [Сарока:] — Накрылі банду, аднаму Хвядзьку толькі і ўдалося выслізнуць. Лобан.

•••

Накрыць (на) стол — падрыхтаваць стол для яды, паставіўшы прыборы, пасудак і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)