ДЭРЫВА́ЦЫЯ (ад лац. derivatio адвядзенне, адхіленне),
1) у гідратэхніцы — сукупнасць абходных вадаводаў, па якіх вада з ракі, вадасховішча ці інш. вадаёма падводзіцца да станцыйнага вузла ГЭС, помпавай станцыі (пры ірыгацыі), інш. аб’ектаў, а таксама адводзіцца ад іх. Бывае безнапорная (каналы, безнапорныя тунэлі, латакі) і напорная (трубаправоды, напорныя тунэлі). Д. энергетычная будуецца з нахілам, значна меншым за нахіл ракі, — каб рознасць гідраўлічных нахілаў вадавода і ракі стварыла напор, неабходны для работы гідратурбін (гл.Гідраэлектрычная станцыя).
2) У балістыцы — сістэматычнае бакавое адхіленне снарадаў і куль ад плоскасці стральбы (праходзіць вертыкальна праз вось канала ствала) пад уплывам уласнага вярчэння, супраціўлення паветра і сілы цяжару. Большае з павелічэннем далёкасці стральбы, стромкасці траекторыі і скорасці вярчэння снарада (кулі). Улічваецца пры падрыхтоўцы да стральбы з дапамогай спец. табліц.
Дэрывацыя снарада: 1, 2, 1′, 2′ — траекторыя і яе праекцыі; 3, 4 — дэрывацыя на траекторыі і ў пункце падзення; O, C — пункты вылету і падзення снарада; δ — вугал атакі; ω — вуглавая скорасць вярчэння снарада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАЎЛІ́ЧНАЯ ЗДАБЫ́ЧАвугалю,
падземная распрацоўка радовішчаў вугалю, пры якой працэсы яго адбойкі ў забоях, транспартавання і пад’ёму на паверхню робяцца энергіяй вадзянога патоку (сродкамі гідрамеханізацыі). Вада (пераважна падземная, з шахтавага водаадліву) падаецца ў забой па трубаправодах помпамі.
Вугаль адбіваецца ад масіву з дапамогай гідраманітораў або механагідраўлічных машын, змываецца вадой і транспартуецца па нахіленых жалабах (самацёкам) або па трубах (пад ціскам) да цэнтр. камеры гідрапад’ёму, адкуль гідрасумесь падымаецца на паверхню вуглясосамі ці эрліфтамі і падаецца на абагачальную ф-ку для абагачэння (гл.Абагачэнне карысных выкапняў), абязводжвання і сушкі вугалю. Выкарыстаную ваду ачышчаюць у адстойніках і зноў падаюць у гідрашахту (па замкнёным цыкле). Горнае мацаванне, схема вымання і праветрыванне забояў у гідрашахце такія ж, як у звычайнай «сухой» шахце. Гідраўлічная здабыча практычна выключае пылаўтварэнне, павышае прадукцыйнасць працы, аднак дае большыя сіраты і здрабненне вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЛЬСК,
горад, цэнтр Ельскага р-на Гомельскай вобл. За 177 км ад Гомеля. Чыг. ст. на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна). 11,2 тыс.ж. (1997).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 ст., у Мазырскім пав.ВКЛ. Меў таксама назву Каралін. Належаў Спадам, Казіміру Аскерку.
З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка ў Мазырскім пав. У 1886 у Е. 44 двары, вінакурны з-д, 3 крамы, школа, царква, з 1873 чыг.станцыя; у 1897—600 ж. З 1924 цэнтр Каралінскага раёна, з 1931 — Ельскага раёна. З 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939—3,9 тыс.ж. У Вял.Айч. вайну з 23.8.1941 да 11.1.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Е. і раёне 5435 чал. Дзейнічала Ельскае патрыятычнае падполле. 4,8 тыс.ж. у 1959; 6,7 тыс.ж. у 1971. З 5.7.1971 горад.
Прадпрыемствы лесанарыхтоўчай, дрэваапр., харч., буд. матэрыялаў прам-сці. Дзейнічае Ельскі краязнаўчы музей. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і падпольшчыка. Помнік архітэктуры — Ельская Троіцкая царква (1769—80).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕНІ́ТНЫ АРТЫЛЕРЫ́ЙСКІ КО́МПЛЕКС,
сукупнасць зенітных пушак (адной ці некалькіх) і розных тэхн. сродкаў для выяўлення цэлі, аўтам. наводкі, вядзення агню і знішчэння паветр. цэлей артыл. агнём. Асн. яго элементы: зенітныя пушкі з боекамплектамі, станцыя гарматнай наводкі, прылада кіравання артыл. зенітным агнём ці выліч. прылада, сінхронная перадача і сістэмы сачэння, агрэгаты электрасілкавання, якія могуць размяшчацца на базе адной (зенітная самаходная ўстаноўка) ці на розных транспартных адзінках.
З.а.к. з’явіліся ў розных арміях у час Вял.
Айч. вайны. Са з’яўленнем зенітных ракетных комплексаў развіваліся гал. чынам малакаліберныя (да 60 мм) самаходныя З.а.к., прызначаныя для знішчэння паветр. цэлей на малых вышынях. Найб. дасканалымі з’яўляюцца зенітныя пушачна-ракетныя комплексы (ЗПРК), здольныя знішчаць самалёты, верталёты, крылатыя ракеты і інш. на выш. да 3500 м і адлегласцях да 8 км. Падраздзяленні ППАУзбр. Сіл Беларусі забяспечаны малакалібернымі З.а.к. ЗСУ-23-4 «Шылка», ЗУ-23-2, С-60, а таксама ЗПРК 2К22 «Тунгуска».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЎГАРАД-СЕ́ВЕРСКІ,
горад на Украіне ў Чарнігаўскай вобл. Прыстань на р. Дзясна. 15,6 тыс.ж. (1991). Чыг.станцыя. Пенькаапр., буд. матэрыялаў, асфальтавы, сыраробны з-ды, ткацкая ф-ка. Прадпрыемствы лёгкай прам-сці.
Узнік у 1044 як стараж. паселішча севяран. У 1068 і 1080 разбураны полаўцамі. З 1096 сталіца Северскага княства. Паход ноўгарад-северскага князя Ігара Святаславіча на полаўцаў (1185) апісаны ў «Слове аб палку Ігаравым». Пасля разбурэння мангола-татарамі (1239) страціў б. значэнне. У 13—1-й пал. 14 ст. ў складзе Бранскага княства. У 2-й пал. 14—15 ст. ўваходзіў у ВКЛ. З 1503 належаў Рас. дзяржаве. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 адышоў да Рэчы Паспалітай. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 замацаваны за Расіяй. З 1782 цэнтр Ноўгарад-Северскага намесніцтва, з 1797 пав. горад Маларасійскай, з 1802 — Чарнігаўскай губ. У 1-ю сусв. вайну акупіраваны ням. войскамі (крас.—снеж. 1918). У Вял.Айч. вайну моцна пацярпеў у час ням.-фаш. акупацыі (1941—43).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЦЭНСК,
горад, цэнтр раёна ў Арлоўскай вобл. Расіі. Размешчаны ў межах Сярэднярус. ўзвышша, на р. Зуша (прыток Акі). 50,9 тыс.ж. (1996). Чыг.станцыя. Прам-сць: біяхім., харч.; з-ды каляровых металаў і сплаваў, камунальнага машынабудавання, алюмініевага ліцця; швейная, мэблевая і інш. ф-кі. Музей гісторыі горада. За 10 км ад М. знаходзіцца запаведнік-сядзіба І.С.Тургенева — Спаскае-Лутавінава.
У летапісах згадваецца ў 1146 як Мьченск ў Чарнігаўскім. княстве; пазней крэпасць і гандл.-рамесны цэнтр. У 1238 разбураны Батыем. У 1320—1504 у складзе ВКЛ. З пач. 16 ст. ў Маскоўскім вял. княстве. У 16—17 ст. у М. буйнейшая крэпасць на ПдРус. дзяржавы, з 2-й пал. 17 ст. страціла ваен. значэнне. З 1708 горад у Маскоўскай, з 1727 у Белгародскай губ., з 1778 павятовы горад Арлоўскага намесніцтва (з 1802 Арлоўскай губ.). У Вял.Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі ў 1941—43. Вызвалены ў ходзе Курскай бітвы 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАПО́ЛАЦК,
горад абл. падпарадкавання ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на левым беразе Зах. Дзвіны. За 6 км на ПнЗ ад г. Полацк, за 12 км ад чыг. ст. Полацк на лініі Віцебск—Рыга. Таварная чыг.станцыя. 106,6 тыс.ж. (2000).
Узнік у 1958 у сувязі з буд-вам нафтахім. прамысл. комплексу. З 22.10.1959 р.п. Полацкі, з 14.12.1963 горад абл. падпарадкавання, атрымаў назву Н. Пры буд-ве горада і заводаў знесена 30 вёсак 40,1 тыс.ж. у 1970. У перспектыве плануецца зліццё Н. з Полацкам.
Наваполацкае вытворчае аб’яднанне «Нафтай», Наваполацкае вытворчае аб’яднанне «Палімір», Наваполацкі завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў, Наваполацкі завод «Вымяральнік», прадпрыемства па транспарціроўцы нафты «Дружба», з-ды жалезабетонных вырабаў, «Нафтазаводмантаж», хлебазавод. У горадзе Полацкі універсітэт, Наваполацкі палітэхнікум, 2 ПТВ (нафтахіміі і будаўнікоў), муз. вучылішча, Цэнтр нац. культуры і рамёстваў, Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка. Помнікі: воінам-вызваліцелям, на месцы першай палаткі будаўнікоў горада, Курган прац. славы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЛЬЧЫК,
горад, сталіца Кабардзіна-Балкарыі ў Рас. Федэрацыі. Размешчаны ў перадгор’ях Каўказа, на р. Нальчык. Засн. ў 1817. 237,1 тыс.ж. (1996). Чыг.станцыя. Аэрапорт. Н. — шматгаліновы прамысл.цэнтр.Прам-сць: машынабудаванне (ВА «Паўнкаўкэлектронмаш», «Паўнкаўкэлектрапрыбор» і «Тэлемеханіка»; з-ды паўправадніковых прыбораў, электравакуумны, высакавольтнай апаратуры, маш.-буд., станкабуд. і інш.), каляровая металургія, хім., харчасмакавая, лёгкая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 3 ВНУ, у т. л. Кабардзіна-Балкарскі ун-т. 2 тэатры (драм. і музычны). 3 музеі (краязнаўчы, выяўл. мастацтваў; дом-музей М.Ваўчок).
Бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у перадгор’ях Вял. Каўказа на выш. 555 м. Лекавыя фактары: умерана-кантынентальны клімат, мінер. воды Беларэчанскіх крыніц (тэрмальная ёдабромная, тэрмальная азотна-хларыдна-натрыевая гідракарбанатная, сульфідная і інш.). Мінер. воды выкарыстоўваюцца на пітное лячэнне, ванны, душы, арашэнні, пры хваробах страўніка, кішэчніка, печані, жоўцевых шляхоў, сэрца і сасудаў, абмену рэчываў, нерв. і скурных. Гразелячэнне глеевымі гразямі Тамбуканскага возера. Санаторыі, пансіянаты, дамы адпачынку. Хваёва-лісцевы парк, канатныя дарогі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
towarowy
towarow|y
таварны;
znak ~y — таварны (фірмовы) знак;
pociąg ~y — таварны поезд;
stacja ~a — таварная станцыя;
wymiana ~a — тавараабмен; бартэр;
dom ~y — універмаг;
rynek ~y — рэчавы рынак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
змрок, ‑у, м.
1. Адсутнасць святла; цемра. Зусім цёмна. Змрок атуліў .. прасторы.Каваль.Непраглядны змрок і сыры туман спляліся густа-густа і як бы глынулі гэтую закінутую між балот і лесу невялічкую вёску.Колас.
2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім можна яшчэ распазнаваць прадметы. У хаце гусцеў змрок, але .. [Пятро] бачыў .. любыя вочы [Сашы], цяпер яны глядзелі ласкава і закахана.Шамякін.// Прыцемак у слаба асветленым месцы, памяшканні.
3. Прыцемак паміж заходам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак. У густым вячэрнім змроку патанула вёска.Анісаў.Станцыя хавалася ў п[е]радранішнім змроку.Лынькоў.
4.перан. Пра атмасферу насілля, беспрасветнасці, безнадзейнасці. У тваім жыцці [рабочага] ранейшым Змрок стаяў кругом.Журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)