СУДАРША́Н (Sudarshan) Энакал Чэндзі Джордж (н. 16.9.1931, Палам, каля г. Котаям, Індыя),
індыйскі і амер. фізік-тэарэтык. Чл. Індыйскай нац.АН (1973) і інш.АН Скончыў Мадраскі (Індыя; 1952) і Рочэстэрскі (ЗША; 1958) ун-ты. У 1952—55 у Ін-це фундаментальных даследаванняў у г. Бамбей (Індыя). З 1959 у Гарвардскім, з 1961 у Рочэстэрскім ун-тах. З 1965 праф. Сіракузскага ун-та (штат Нью-Йорк), з 1969 — Тэхаскага ун-та (г. Остын), у 1984—90 дырэктар Ін-та матэм. навук у г. Мадрас. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, квантавай оптыцы, квантавай тэорыі поля, тэорыі калібровачных палёў. Разам з Р.Ю.Маршаком распрацаваў універсальную тэорыю слабых узаемадзеянняў (1957). Выказаў гіпотэзу аб існаванні тахіёнаў — часціц, што рухаюцца са звышсветлавой скорасцю (1962). Сфармуляваў аптычную тэарэму эквівалентнасці (1963).
Тв.:
Рус.пер. — Введение в физику элементарных частиц М., 1962 (разам з Р.Маршаком);
Основы квантовой оптики. М., 1970 (разам з Дж.Клаўдэрам);
Частицы за световым барьером (разам з О.Біланюком) // Эйнштейновский сб., 1973. М., 1974;
Doubt and Certainty. Cambridge, 1999 (разам з Т.Ротманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́ЛЕР (Wheeler) Джон Арчыбальд (н. 9.7.1911, г. Джэксанвіл, ЗША),
амерыканскі фізік-тэарэтык, стваральнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Чл.Нац.АН ЗША (1952), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1954). Скончыў ун-т Дж.Хопкінса (ЗША, 1933). З 1938 у Прынстанскім (з 1947 праф.), з 1976 у Тэхаскім ун-тах, у 1976—86 дырэктар Цэнтра тэарэт. фізікі. Навук. працы па ядз. фізіцы, тэрмаядз. сінтэзе, квантавай электрадынаміцы, адзінай тэорыі поля, тэорыі гравітацыі, рэлятывісцкай астрафізіцы. Увёў матрыцу рассеяння (1937; раней за В.Гайзенберга), даў колькасную тэорыю дзялення атамнага ядра (1939; разам з Н.Борам), абгрунтаваў магчымасць ядз. ланцуговай рэакцыі дзялення урану (1939). Заснавальнік геаметрадынамікі — канцэпцыі геам. апісання гравітацыі і электрамагнетызму (1957). У 1942—46 і 1950—53 удзельнічаў у стварэнні ядз. зброі.
Тв.:
Рус.пер. — Гравитация. Т. 1—2. М., 1977 (разам з Ч.Мізнерам, К.Торнам);
Открытие деления ядер (разам з О.Фрышам) // Успехи физ. наук. 1968. Т. 96, вып. 4;
Черные дыры, гравитационные волны и космология. М., 1977 (разам з М.Рысам, Р.Руфіні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЗКАПАМЕ́РНЫЯ СІСТЭ́МЫ,
сістэмы, памер якіх уздоўж хаця б аднаго прасторавага напрамку супараўнальны з адным з характэрных памераў яе структурных элементаў. Бываюць двух-, адна-, нульмерныя і фрактальныя. Напр., малекулярны слой — двухмерная сістэма, паколькі мае 2 класічныя памеры і 1 квантавы. Аналагічна, ланцужок малекул — аднамерная сістэма, квантавы пункт (атамны кластэр) — нульмерная сістэма. Аб’екты з дробнай размернасцю наз.фрактальнымі. Адрозніваюць стацыянарныя і нестацыянарныя Н.с. Прыклад стацыянарнай Н.с. — звышрашотка з крышт. слаёў рознага хім. саставу, структуры або арыентацыі, якія перыядычна паўтараюцца ў адным напрамку. Для электрона праводнасці з даўжынёй свабоднага прабегу больш за перыяд звышрашоткі неперарыўны спектр дазволеных значэнняў энергіі электрона ў зоне праводнасці разбіваецца на падзоны (гл.Зонная тэорыя). Пры гэтым спектр энергіі для руху электрона ўздоўж слаёў застаецца неперарыўным. Стацыянарныя Н.с. ствараюць метадамі нанатэхналогіі. Да нестацыянарных Н.с. адносяцца дынамічныя рашоткі, салітоны, дамены эл.поля ў Гана дыёдах, «ніці» току і святла ў паўправадніковых прыборных структурах і інш. Выкарыстоўваюцца як функцыян. элементы нанаэлектронікі з прычыны высокай адчувальнасці да знешніх уздзеянняў і моцнай залежнасці ўласцівасцей ад памераў і формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бро́ўка
1. Дзярновы край канавы, поля, дарогі, берага ракі, рэчкі (Слаўг.).
2. Дзярновая мяжа паміж участкамі поля (Слаўг.).
3. Край абрыву (БРС).
□в. Броўкі Мін.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
анда́так Невялікі дадатковы ўчастак поля; кароткая паласа (Ст.-дар.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
паўзло́жжа Край логу або край поля ўздоўж логу (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
сцепм. Вялікі абшар поля, пасеваў (Мсцісл.Бяльк., Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ów
той;
ni to, ni owo — ні тое, ні сёе;
ni z tego, ni z owego — ні з таго, ні з сяго; ні з пушчы, ні з поля
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Вы́дма ’дзюна, пясчаны ўзгорак’ (БРС), вы́дзьма ’тс’ (Яшк., капыл.); ’частка засеянага поля, занесеная пяском, пясчанае поле’ (Выг. дыс., малар.). Укр.вы́дма ’пясчанае месца, з якога ў ветраную пагоду заносіць пяском суседнія палі’, польск.wydma ’дзюна, асабліва на марскім беразе; месца, занесенае пяском’, каш.vidma ’гарыстае і неўрадлівае поле’. Да дзьмуць, выдзьмуць (гл. Брукнер, 86). Форма выдма (параўн. рэгулярнае выдзьма ад выдзьмуць) можа быць і запазычаннем з польск.wydma. Параўн. яшчэ польск.dmy ’дзюны’ ад таго ж кораня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мах1 ’адзін хуткі рух чым-небудзь у паветры’, ’промах’, ’вялікі кавалак, прастора (поля)’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Шат., Бяльк.), мсцісл.мах! махінь! махунь! ’пра лёгкае шпурлянне’ (Нар. лекс.), мах, махць! — для імгненнага руху (Сл. ПЗБ), ’умомант’, на махі ’ўзмахамі’, ’жэстамі (аб мове глуханямых)’ (ТС). Утворана ад дзеяслова маха́ць (гл.).
Мах2, махі́, махе́ц ’вельмі вялікі, высокі чалавек’, махонец ’велікан’, ма́хоць, ма́хінь ’велічэзнасць’ (ТС). У выніку развіцця семантыкі лексемы мах1 ’мах’ > ’вялікі мах’. Параўн. і дзеяслоў вы́махаць ’вырасці вялікім’.