БЕЛАРУ́СКАЕ ВО́ЛЬНА-ЭКАНАМІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВАў Мінску,
грамадская арг-цыя ў 1921—22(?) пры Бел.політэхн. ін-це. Займалася прыродна-гіст. і прамысл.-эканам. вывучэннем Беларусі, вырашэннем навук.-тэхн. праблем, звязаных з патрэбамі мясц. гаспадаркі. Старшыня прэзідыума вучоны М.К.Ярашэвіч, чл. П.М.Капура, В.І.Пераход, С.В.Скандракоў. Летам 1922 мела 97 афіц. членаў. Супрацоўнічала з Наркаматам земляробства БССР. Арганізоўвала публічныя лекцыі, чытанні, экспедыцыі. Пры т-ве працавалі фізіка-матэматычная, лясной, сельскай гаспадаркі і інш. секцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́НІКАЎ (Сцяпан Рыгоравіч) (27.7.1922, в. Акцябр Жлобінскага р-на Гомельскай вобласці — 10.5.1983),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1973), праф. (1974). Засл. эканаміст Беларусі (1972). Скончыў Усесаюзны завочны ін-тсав. гандлю (1955). З 1951 у Мін-ве сельскай гаспадаркі БССР, з 1955 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Працы па бухгалтарскім уліку, рэвізіі і эканам. аналізе ў сельскай гаспадарцы: «Асновы бухгалтарскага ўліку» (2-е выд., 1970, разам з М.У.Дэмбінскім), «Аналіз прыбытку і ўзроўню рэнтабельнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў» (1979) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЗЫЛЕЎ (Мікалай Іванавіч) (н. 10.5.1936, в. Юзафоўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1963), дзе працаваў з 1966. З 1994 у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Асн. кірунак навук. дзейнасці — адносіны ўласнасці і шляхі іх рэфармавання на сучасным этапе. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў па асновах маркетынгу, прадпрымальніцтва і камерцыйнай дзейнасці.
Тв.:
Экономическая теория социализма: Вопр. развития и методологии в переход. период. Мн., 1981;
Обобществление производства и развитие социалистической собственности. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙКО́Ў (Мікалай Якаўлевіч) (22.2.1889, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія — пасля 1945),
бел. мовазнавец, педагог. З 1913 выкладаў у навуч. установах Мінска. У 1922—28 вучоны сакратар слоўнікавай камісіі Інбелкульта і Ін-та мовазнаўства АН Беларусі. У 1930 беспадстаўна арыштаваны, вызвалены з акадэмічнай пасады. Аўтар артыкулаў па педагогіцы, бел. л-ры, лексікаграфічных прац. Выдаў «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, з М.Гарэцкім), «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925) і «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва з С.Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, з А.Бараноўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПО́НЕНКА (Васіль Іванавіч) (н. 13.4.1928, в. Сабалі Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі, біяхіміі і радыебіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1985). Скончыў БДУ (1952). З 1957 у Ін-це фотабіялогіі, з 1988 у Ін-це радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па абнаўленні хларафілу і актыўнасці фотасінтэтычнага апарата, назапашванні радыенуклідаў раслінамі і іх прадукцыйнай здольнасці.
Тв.:
Влияние внешних факторов на метаболизм хлорофилла. Мн., 1976;
Обновление хлорофилла и продуктивность растений. Мн., 1996 (разам з Г.М.Нікалаевай, С.М.Шаўчук).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІ́ТРЫЕЎ (Міхаіл Апанасавіч) (н. 23.9.1921, в. Барсукі Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1993), праф. (1994). Чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі (з 1995). Засл. настаўнік БССР (1964). Скончыў БДУ (1950). Працаваў настаўнікам. З 1974 рэктар Мазырскага пед. ін-та. З 1985 у Гомельскім ун-це. Аўтар прац па гісторыі педагогікі і асветы, тэарэтычна-метадычных праблемах адукацыі і навучання, працоўнага выхавання («Тэксты лекцый па дыдактыцы». 1981; «Тэорыя адукацыі і навучання», 1989, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМІ́ДАЎ (Уладзімір Іванавіч) (н. 9.5.1931, г. Рыбінск, Расія),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1991), праф. (1994). Скончыў БПІ (1961). Працаваў у розных галінах нар. гаспадаркі. З 1977 у БПА. Даследуе праблемы эканомікі навук.-тэхн. прагрэсу, кіравання інвестыцыямі, якасці прадукцыі, цэнаўтварэння, павышэння эфектыўнасці вытв-сці. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў.
Тв.:
Методические основы оценки технико-экономического уровня машин и оборудования (разам з Ф.А.Дронавым) // Проблемы эффективности новой техники. Мн., 1972;
Совершенствование организации основных производственных процессов // Проблемы интенсификации промышленного производства. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ХАЎ (Мікалай Леанідавіч) (26.10.1904, в. Вепрык Палтаўскай вобл., Украіна — 1.5.1964),
савецкі вучоны ў галіне механікі, канструктар цяжкіх танкаў. Чл.-кар.АНСССР (1953), ген.-лейт.інж.-тэхн. службы (1954). Тройчы Герой Сац. Працы (1945, 1949, 1954). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1932).
З 1932 канструктар на Кіраўскім з-дзе ў Ленінградзе, з 1948 нам.навук. кіраўніка і гал. канструктара НДІ, з 1954 гал. канструктар і навук. кіраўнік КБ абароннай прам-сці. Ленінская прэмія 1960, Дзяж. прэміі СССР 1945, 1949, 1951, 1953, 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЬКО́ (Іван Сцяпанавіч) (н. 25.12.1924, в. Войская Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне мед. рэабілітацыі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1972). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953) і з 1957 працаваў у ім. З 1993 у Мін-ве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 1995 кіраўнік Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра пры Ін-це экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў. Навук. працы па распрацоўцы немедыкаментозных сродкаў аздараўлення хворых з лёгачнай і сардэчна-сасудзістай паталогіяй, сродкаў і метадаў запавольвання старэння арганізма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СНІК ((Husnik) Якуб) (29.3.1837, Вейпрніцы, каля г. Пльзень, Чэхія — 26.3.1916),
чэшскі вучоны і вынаходнік у галіне фотамех. спосабаў рэпрадукавання. Працаваў у галіне геліяграфіі, фоталітаграфіі, фотацынкаграфіі. Прапанаваў рэпрадукцыйную эмульсію з фторыстым серабром, клішэ на слаях з жэлаціны і хлорнага жалеза (для высокага друку). Вынайшаў (1865—68) адзін з маст. спосабаў рэпрадукавання — фотатыпію. Аўтар манаграфій «Агульная галіна фотатыпіі» (1877, 3-е выд. 1885), «Геліяграфія» (1888) і інш. Вядомы таксама як жывапісец-партрэтыст.
Літ.:
Немировский Е. Выдающийся чешский фототехник // Сов. фото. 1957. № 4.