Смяртэ́льны ‘смяротны, смертны’ (ТСБМ, Нас.), ‘невыносны (пра боль)’ (Сл. ПЗБ), сюды ж смяртэ́льнічкі ‘абутак для нябожчыка’ (там жа), смерце́льно ‘смяротна’, смяртэ́льнік ‘начны матыль’ (Сцяшк. Сл.), ‘незапамінайка’ (Жд. 2), ст.-бел.смертелный (смертельный) ‘смяротны’. Запазычана з ст.-польск.śmiertelny ‘тс’, што ў сваю чаргу з ст.-чэш.smrte(d)lný ‘тс’, якое тлумачыла лац.mortalis ‘тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 57; Булыка, Лекс. запазыч., 196; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 381). З той жа крыніцы, відаць, праз старабеларускую, рус.смерте́льный ‘тс’ (Віткоўскі, Słownik, 175; Фасмер, 3, 685). Народнае смяро́тны ‘смяртэльны, смертаносны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Касп., Шат., Байк. і Некр., Бяльк., Растарг.) утворана ад *смерота, параўн. экспрэсіўнае (табуізаванае?) смяро́тка ‘смертухна’ (Ласт., Некр. і Байк.), што да смерць (гл.). Непасрэдныя ўтварэнні ад апошняга смярце́нны ‘смяротны’ (Ян.), сме́ртны ‘тс’ (ТСБМ), ст.-бел.смертныи (смерʼтныи) ‘тс’ (Альтбаўэр).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
MarkIIIn -s
1) касцявы́ мозг
2) бат. асяро́дак;
er hat ~ in den Knóchen ён хра́бры;
es geht [dringt] éinem durch ~ und Bein гэ́та прані́звае яго́ наскро́зь (пра боль); перан. (гэ́та) бярэ́ за жыво́е
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
okolica
okolic|a
ж.
1. ваколіца, наваколле;
~e podmiejskie — прыгарадныя мясцовасці;
2. мясцовасць;
piękna ~a — прыгожая мясцовасць;
mieszkać w ~y — жыць паблізу (блізка);
ból w ~y serca — боль у вобласці сэрца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
wytrzymać
wytrzyma|ć
зак.
1. вытрымаць, выцерпець;
~ć ból zęba — вытрымаць зубны боль;
nie ~ł nerwowo — у яго не вытрымалі нервы;
2. пратрымаць;
~ć kogo za drzwiami — пратрымаць каго за дзвярыма
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
violent
[ˈvaɪələnt]
adj.
1) мо́цны, шалёны, лю́ты
a violent blow — мо́цны ўда́р
2) гвалто́ўны
a violent death — гвалто́ўная сьмерць
3) запа́льчывы, задзі́рлівы
violent language — ла́янка
4) мо́цны, рэ́зкі
a violent pain — рэ́зкі боль
5) буя́ны
a violent person — буя́н -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адчу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.
1. Пазнаць органамі пачуццяў; пачуць. З вінтоўкаю кінуўся Палазок на афіцэра, але ў гэты ж момант адчуў гарачы боль у левым плячы.Колас.Метраў за трыста ад берага хлопцы адчулі пад нагамі зямлю.Маўр.
2. Зведаць, перажыць што‑н. Васіль зразумеў, што пытанне непрыемна кальнула дзеда, і адчуў сябе ніякавата, пачырванеў.Кулакоўскі.// Усвядоміць, зразумець. Аляксей паглядзеў у сінія Юльчыны вочы і раптам адчуў, што, вядома, Юлька вернецца.Даніленка.У першыя дні.. [Раман] адчуў сябе шчаслівым. Цешча і жонка чым маглі дагаджалі яму.Чарнышэвіч.
•••
Адчуць глебу пад нагамі — знайсці, адчуць чыю‑н. падтрымку.
Даць сябе адчуцьгл. даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зняме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць магчымасць гаварыць (ад здзіўлення, страху, нечаканай радасці і пад.). Пятрок і Грышка знямелі ад страху, стаіліся каля печы і пазіралі на бацькоў перапалоханымі вочкамі.Колас.Ад гэтых слоў Звераў, здавалася, знямеў, ён не мог прамовіць ні слова.Алешка.
2. Страціць адчувальнасць, гібкасць; здранцвець. У Паўла і Віці ад хвалявання знямелі ногі: недзе тут павінен быць карабель, які панясе іх у космас.Шыцік.
3.перан. Сціхнуць, змоўкнуць, застыць у маўчанні. Нясцерпны боль пранізаў горла, коратка бліснула хмарнае неба, і ўсё назаўжды знямела.Быкаў.Плюхнула, нібы камень з разгону, ёмкая рыбіна. І зноў усё сціхла, змоўкла, знямела.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нястры́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Якога немагчыма стрымаць, утрымаць. Натоўп рынуўся да вагонаў нястрымнай дзікаватай лавінай.Кулакоўскі.Смех — гучны, нястрымны смех — так і падхапіў.. [Сілівона].Лынькоў.
2. Такі, якога цяжка ўтаймаваць; які з цяжкасцю стрымліваецца. У такіх выпадках [калі статку пагражае небяспека] зубры заўсёды становяцца асабліва злымі, лютымі і нястрымнымі ў нападзе.В. Вольскі.[Сцяпан] разважлівы, калі што-небудзь абдумвае, нястрымны і лаканічны, калі спрачаецца.Ярош.
3. Такі, што цяжка вытрымаць; нясцерпны, невыносны. Арлоўскі рвануўся, каб устаць. Першае, што ён адчуў ад гэтага руху, быў нястрымны боль, які працяў яго навылёт.Паслядовіч.У духоўцы ў нястрымнай гарачыні пяклося прыгатаванае па ўсіх правілах пячэнне.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Падагнуць пад сябе або прыціснуць да сябе (ногі, калені і пад.). Паспрабаваў [Васіль] падцяць пад сябе параненую нагу і не змог. Востры боль укалоў у самае сэрца.Сачанка.Спалохаліся ваўкі смелай дзяўчыны, падцялі хвасты ды падаліся ў гушчар.Якімовіч.// Шчыльна стуліць, сціснуць губы. — Эт, гаворыш абы-што, — Сцёпа пакрыўджана падцяў губы. — Я да цябе з адкрытым сэрцам, а ты — смяешся...Курто.
2. Адсячы, падрэзаць. Для яблыні загад сухі і строгі: Сысці з дарогі. Тупы тапор падцяў яе пад корань.Бічэль-Загнетава.
•••
Падцяць хвост — тое, што і падціснуць хвост (гл. падціснуць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памале́ньку, прысл.
1. Патроху, у невялікай колькасці. Селі поп з дзякам ды папіваюць сабе памаленьку.Якімовіч.
2. Не спяшаючыся, паціху. [Бацька] ужо змірыўся з бол[ем], ды так і тупае памаленьку то каля дому, то ў калгасе.Сачанка.Матор глуха фыркнуў, аўтобус задрыжаў і памаленьку крануўся з месца.Адамчык.
3. Паступова, не адразу. Сонца.. перапаўзло, хаваючыся за далягляд, на паўночны ўсход і спынілася, каб пачаць памаленьку выныраць наверх.Брыль.[Дзяўчынка] спахмурнее, маўчыць або плача. А потым памаленьку, памаленьку пачаў боль адыходзіць у яе ад сэрца.Васілевіч.
4.Разм. Асцярожна. Як прынеслі Бандароўну Да святліцы новай, Палажылі памаленьку На лаве дубовай.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)