адна з сістэм Урала-Мангольскага геасінклінальнага пояса. Цягнецца больш за 2 тыс.км у выглядзе складкавых ланцугоў ад Манголіі да Ахоцкага м. На Пн абмежавана глыбіннымі Мангола-Ахоцкімі разломамі, на Пд — Бурэінскім масівам і сістэмай Паўд.-Габійскіх разломаў. У будове вылучаюцца рыфейская, ніжне- і сярэднепалеазойская стадыі геасінклінальнага развіцця. У верхнім палеазоі і ніжнім трыясе амаль уся тэрыторыя знаходзілася ў стадыі арагенезу, што суправаджалася пранікненнем гіганцкіх мас гранітоідаў. Мезазойскія структуры азначаны марскімі і кантынентальнымі маласоіднымі і вугляноснымі адкладамі, якія спалучаюцца з андэзітавай фармацыяй наземнага вулканізму і пранікненнем комамагматычных гранітоідаў. З мезазойскім магматызмам звязаны радовішчы свінцова-цынкавых руд, золата, волава, вальфраму і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́ШКІ (Cercopithecus),
род ніжэйшых вузканосых малпаў падсям. мартышкавых. 23 віды. Пашыраны ў Афрыцы на Пд ад Сахары. Жывуць у трапічных лясах, трымаюцца пераважна на дрэвах, групамі.
Даўж. цела да 87 см, хваста да 100 см; маса да 9 кг. Валасяное покрыва сярэдняй даўжыні, густое і мяккае. Афарбоўка ад аліўкавай да зялёнай, можа быць шараватая або амаль чорная. Галава акруглая, тваравы аддзел укарочаны, нос не выдаецца. Заднія канечнасці даўжэйшыя за пярэднія. Першы палец задняй канечнасці проціпастаўлены астатнім. Кормяцца лісцем, кветкамі, пладамі, дробнымі жывёламі. Нараджаюць 1, зрэжу 2 дзіцяняці. Утрымліваюцца ў няволі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЯ́ДА (Najas),
род кветкавых раслін сям. наядавых. Каля 50 відаў. Пашыраны амаль усюды ў азёрах, старыцах, ліманах, на марскіх узбярэжжах. На Беларусі 2 віды Н.: вялікая (N. major) і марская (N. marina), занесеныя ў Чырв. кнігу. Аб’ект вывучэння біялогіі цвіцення і апылення падводных раслін. Паводле выкапнёвых рэшткаў Н. вызначаюць узрост геал. адкладаў. У акварыумах вырошчваюць таксама Н. каралеўскую, або Кінга (N. kingii), і грабеньчатую (N. pectinata).
Аднагадовыя, апушчаныя ў ваду травы з разгалінаваным ломкім сцяблом даўж. 8—60 см. Лісце лінейнае, у несапраўдных кальчаках. Кветкі дробныя, аднаполыя, адзіночныя. Цвітуць і апыляюцца пад вадой. Плод касцянкападобны. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСЫ́ (Vulpes),
род драпежных млекакормячых сям. сабачых. 11 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, завезены ў Аўстралію. Трапляюцца ад тундры да пустынь і высакагор’яў. На Беларусі 1 від (найб. буйны), 1 падвід — ліс звычайны, або чырвоны, сярэднярускі (V. v. vulpes). 1 падвід — паўночнаамер. карсак (V. velox hebes) — у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. цела да 90 см, хваста да 60 см, маса да 10 кг. Поўсць пушыстая, колер зменлівы, ад рыжага да амаль чорнага, зрэдку трапляюцца белыя (альбіносы) або чорныя (меланісты) асобіны. Жывуць у норах. Усёедныя. Манагамы. Аб’ект промыслу. Серабрыста-чорныя Л.. выведзеныя з канадскага падвіду — аб’ект зверагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ДЗЕВЫ МЁД,
салодкая густая клейкая вадкасць, у якую пчолы ператвараюць мядовую расу і падзь. Колер ад светла-бурштынавага (з піхты і некат. інш.) да амаль чорнага (з лісцевых дрэў і елак); мае слабы водар і непрыемны гаркаваты ці кіслы прысмак. Больш вязкі (у 2—3 разы) за кветачны мёд, мае менш вады (у сярэднім 16,7%) і інвертных цукроў — глюкозы і фруктозы (66,5%), больш алігацукрыдаў (у т. л. цукрозы 4%), дэкстрынаў (10,3%), азоцістых рэчываў (у т. л. бялковых 0,8%), мінер. і арган. кіслот. Часта змяшаны з кветачным мёдам. Таксічны для пчол, асабліва ў час зімоўкі (можа прыводзіць да гібелі цэлых сем’яў). Моцны інгібітар бактэрый. Для чалавека бясшкодны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦЫЯ́Л (Марк Валерый) (Marcus Valerius Martialis; каля 40, г. Більбао, Іспанія — каля 104),
рымскі паэт. У 64—98 жыў у Рыме. Напісаў 15 кніг эпіграм, у т. л. 3 тэматычныя: «Кніга відовішчаў» (пра адкрыццё Калізея ў 80), «Гасцінцы» і «Падарункі». Вядомасць прынеслі 12 кніг змешанага зместу. Амаль палова вершаў — сатыр. эпіграмы, астатнія — традыцыйныя: прысвячальныя, хвалебныя, застольныя, надмагільныя, медытатыўныя. Высмейваў чалавечыя заганы, выкрываў прадстаўнікоў розных сац. груп і прафесій, паказваў маральнае падзенне знаці ў Рымскай імперыі. Яго эпіграмы адметныя жыццёвай дакладнасцю, сцісласцю і яскравасцю апісанняў, дасціпнасцю і тонкім гумарам. Паўплывалі на паэтаў Новага часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гарлаві́на, ‑ы, ж.
1. Глыбокая звужаная адтуліна ў чым‑н. Гарлавіна паравога катла. Гарлавіна вулкана. □ Па самую гарлавіну.. [яма] была напоўнена збожжам.Сабаленка.// Вузкі праход. У асобных месцах гушчар забраўся амаль да сярэдзіны, сціснуўшы рэчку з двух бакоў у вузенькай гарлавіне.«Звязда».
2. Адзін з рукавоў у вусці ракі (пры Чорным і Азоўскім морах). Гарлавіна Дуная.
3. Выраз для шыі ў адзенні. Выразаць гарлавіну ў блузцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Абараняць каго‑, што‑н. ад чыіх‑н. нападаў, варожых дзеянняў; вартаваць; сцерагчы. На гэты раз чыгунку ахоўвала ўзмоцненая варта.Краўчанка.
2. Берагчы, шанаваць. Сырой вады Уладзік, ахоўваючы здароўе, не піў, у яго заўсёды была ў запасе гатаваная.Колас.
3. Засцерагаць ад чаго‑н. шкоднага, непрыемнага. Галіны дрэваў, што былі над імі [людзьмі], амаль не ахоўвалі ад вады.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.(звычайнаўспалучэннісасловамі «у мінулае», «у нябыт» і пад.).
Прапасці, знікнуць бясследна. Кануць у вечнасць. □ Амаль з кожнай старонкі на .. [Адэлаіду Сяргееўну] пазіралі невыразныя цені, вочы некалі модных паэтаў. Паэты канулі ў нябыт.Асіпенка.Мне душу смуткам напаўняе, Што ў прошласць канулі гадочкі.Колас.
•••
Кануць у Лету (кніжн.) — быць забытым, знікнуць бясследна, назаўсёды.
Як у ваду кануў — бясследна знік, прапаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Замяніць адно другім; змяніць. Перамяніць тэму размовы. □ Скінь боты, надзень сухія шкарпэткі, перамяні бялізну!..Мележ.Рыба не клюе.. Трэба было б перамяніць месца, адысціся крокаў на дзесяць пад вярбу.Асіпенка.
2. Надаць іншую форму, зрабіць іншым; перайначыць. Перамяніць адносіны. Перамяніць голас. Перамяніць тактыку. □ Казанцаў пазнаў Аню Папову адразу, нягледзячы на тое, што час перамяніў яе амаль да непазнавальнага...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)