сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 450 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць у расл. і жывёльных рэштках, сухой драўніне. Актыўныя ноччу. Пры дакрананні здольныя заміраць — прытварацца мёртвымі (адсюль назва). На Беларусі 10 відаў. Найб. трапляецца П.-злодзей (Ptinus fur) — сінантропны від.
Даўж. да 5 мм. Цела акруглае ці прадаўгаватае, жаўтаватае, бурае або чырванаватае, бліскучае, зверху валасістае, з плямістым малюнкам. Вусікі доўгія, піла- або ніткападобныя. Ногі доўгія з 5-членікавымі лапкамі. Лічынкі белыя, чэрвепадобныя, выгнутыя. з выпуклай галавой, развітымі нагамі. Трапляюцца ў зерні, харч. запасах, футравых вырабах, гербарыях і інш.
С.Л.Максімава.
Прытворшчыкі: 1 — шаўкавісты; 2 — прытворшчык-злодзей (а — самка; б — самец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСАРАПТО́З, наскурная кароста,
інвазійная хвароба жывёл, якая выклікаецца кароставымі кляшчамі з роду наскурнікаў. Хварэюць буйная і дробная раг. жывёла, коні, трусы, ласі, алені і інш. Узбуджальнікі спецыфічныя для пэўных відаў жывёл. Пашырана ўсюды, у т. л. на Беларусі.
Хвароба часцей рэгіструецца ў асенне-зімовы перыяд, у цёплы час года набывае скрытае, запаволенае цячэнне. Заражэнне адбываецца пры кантакце з хворымі жывёламі, праз прадметы догляду, подсціл і інш. Праяўляецца неспакоем, моцным свербам, жывёлы знясільваюцца, у іх выпадае поўсць, на скуры ўтвараюцца жаўтавата-чырв. вузельчыкі, напоўненыя вадкасцю. У авечак паталаг. працэсы развіваюцца ў вобласці паясніцы і спіны, у буйн. раг. жывёлы — на карку, шыі, каля кораня хваста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСЕЎДАСЛО́НІКІ, ілжэслонікі (Anthribidae),
сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 2,2 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. Жывуць на травяністых раслінах, ствалах дрэў. На Беларусі 6 відаў, найб. трапляюцца П. вялікі, або слонік-пласкахобатнік (Platyrrhinns resinosus), і П. белаваты, або антрыб плямісты (Anthribus albinus).
Даўж. да 40 мм. Цела валікападобнае, галаватрубка кароткая, шырокая. Вусікі некаленчатыя, нітка- або пацеркападобныя. Ад слонікаў адрозніваюцца наяўнасцю верхняй губы і будовай вусікаў. Дарослыя жукі — драпежнікі (некат. лічынкі таксама), кормяцца шчытоўкамі, яйцамі артазід. Лічынкі кароткія, тоўстыя, белыя, з вял. галавой, кормяцца пераважна мёртвай, гнілой драўнінай лісцевых дрэў, некат. развіваюцца ў пладовых целах грыбоў-губ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГА́НАЎ (Віктар Паўлавіч) (9.2.1901, г. Астрахань, Расія — 24.6.1941),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1940). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У пач.Вял.Айч. вайны камандзір 22-й танк. дывізіі, якая з 22.6.1941 вяла абарончыя баі на рубяжы Зах. Буга на Пд ад Брэста, 23 чэрв. ў час контрудару сав. войск з раёна г. Жабінка разграміла мотакалону ням. войск, разам з часцямі 28-га стралк. корпуса на ПнЗ ад г. Кобрын змагалася супраць 2 танк., 1 матарызаванай і некалькіх пях. дывізій ворага. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУКЦЫ́НІЯ, пучынія (Puccinia),
род іржаўных грыбоў сям. пукцыніевых. Каля 1800 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразіты злакаў, асаковых, складанакветных, парасонавых, лілейных (гл.Іржа раслін). Маюць вял. колькасць спецыялізаваных форм і рас. На Беларусі каля 200 відаў. Найб. вядомыя П.: злакавая (P. graminis), выклікае сцябловую ржу злакаў, карончатая (P. coronifera) — карончатую ржу аўса, скрытая (P. recondita) — бурую ржу жыта і пшаніцы.
Міцэлій міжклетачны з гаўсторыямі. Міцэлій і споры маюць кроплі алею аранжавага ці ржавага колеру. Цыкл развіцця поўны (5 тыпаў споранашэння) і няпоўны, бываюць аднагаспадаровыя (развіццё ўсіх тыпаў споранашэння на адной расліне) і рознагаспадаровыя (гаплоідная і дыплоідная стадыі грыба развіваюцца на розных раслінах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУПО́К, антэміс (Anthemis),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 150 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. На Беларусінайб. вядомы 4 віды П.: палявы (A. arvensis), рускі (A. ruthenica), сабачы, або сабачы рамонак (A. cotula), фарбавальны (A. tinctoria). Трапляюцца на сухадольных лугах, палях, агародах.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусцікі. Сцёблы прамастойныя або прыўзнятыя, голыя ці апушаныя. Лісце перыстарассечанае, радзей лінейнае. Суквецці — адзіночныя шматкветкавыя кошыкі. Краявыя язычковыя кветкі з белым, жоўтым, залаціста-жоўтым, зрэдку ружовым адгінам. Плод — сямянка. Кветкі П. фарбавальнага прыдатныя для афарбоўкі тканін, маюць інсектыцыдныя ўласцівасці. Дэкар., лек., фарбавальныя, інсектыцыдныя, меданосныя расліны. Некат. — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІПАНІ́ЧНЫ (Віталь Мікалаевіч) (н. 2.3.1937, г.п. Ніжнія Серагозы Херсонскай вобл., Украіна),
бел. хімік-арганік. Д-рхім.н. (1994). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це фізіка-арган. хіміі, з 1974 у Ін-це біяарган. хіміі АНБеларусі. З 1995 у Бел.пед. ун-це. Навук. працы па хіміі кортыкастэроідаў і сінт. аналагаў стэроідаў. Адкрыў новую групу гетэрацыклічных аналагаў стэроідаў і сінтэзаваў шэраг біялагічна актыўных злучэнняў гэтай групы.
Тв.:
Синтез и биологическая активность производных 8,16-диазастероидов (у сааўт.) // Докл.АНСССР. 1978. Т. 240, № 3;
Полный синтез 8-аза-16-оксастероидов (у сааўт.) // Докл.АНБССР. 1978. Т. 22, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯГА́НКІ (Tadorna),
род птушак сям. качыных. 7 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Афрыцы. Жывуць на марскіх узбярэжжах, у стэпавых, паўпустынных і пустынных ландшафтах па берагах азёр. Гняздуюцца ў норах, расколінах скал, пакінутых пабудовах, часам у кустоўі. На Беларусі адзначаны агар і П. звычайная (T. tadoma) — вельмі рэдкі гняздуючы і зімуючы від. П. хахлатая (T. cristata) у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 60 см, маса да 1,65 кг. Афарбоўка пярэстая (рус. «пегая» — адсюль назва); спалучэнне белага, чорнага і рыжага колераў. Кормяцца пераважна расліннасцю, дробнымі беспазваночнымі. Манагамы. Нясуць да 12 (зрэдку да 18) яец. Аб’екты палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРЦО́ЎСКІ (Аркадзь Ліцмінавіч) (н. 2.4.1939, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.),
бел. хімік-аналітык. Д-рхім.н. (2001). Скончыў БДУ (1961). З 1963 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АНБеларусі, з 1971 у Бел.н.-д. санітарна-гігіенічным ін-це (у 1973—91 заг. лабараторыі). З 1994 у Рэсп. навукова-практычным цэнтры па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання. Навук. працы па ўдасканаленні газахраматаграфічных метадаў хім. аналізу. Распрацаваў комплекс метадаў вызначэння мікраколькасцей шкодных арган. і неарган., а таксама біялагічна актыўных рэчываў у розных асяроддзях.
Тв.:
Использование газовой хроматографии для определения загрязнений окружающей среды // Гигиена и санитария. 1988. №9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСО́ЧНІКІ (Calidris),
род птушак сям. бакасавых атр. сеўцападобных. 14 відаў. Пашыраны на Пн Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі. Гняздуюць пераважна ў тундры, на зімоўку мігрыруюць. На Беларусі зрэдку гняздуе 1 від — чорнаваллёвік; на пралётах трапляюцца 5 відаў: кулік-верабей, чырвонаваллёвік, П. марскі (C. maritima), П. белахвосты (C. temminckii) і пясчанка (C. alba).
Даўж. да 25 см, маса да 205 г. Крылы доўгія, вострыя. Дзюба прамая ці крыху сагнутая ўніз, ногі доўгія, хвост кароткі. Апярэнне зверху цёмнае, стракатае, знізу пераважна белае. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі. Нясуць 3—5 (звычайна 4) яец.