зладзе́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да злодзея, зладзеяў, належыць ім. Зладзейскі след. Зладзейскае прыстанішча. Зладзейская шайка. // Уласцівы зладзеям, такі, як у зладзеяў. Зладзейскія вочы. Зладзейскі ўчынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бычы́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да быка 1. Бычыная шкура, галава. // Такі, як у быка. Солтыс нешта шаптаў каменданту, немаладому дужаму асадніку з бычынай шыяй. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вальнаду́мства, ‑а, н.
Крытычныя або негатыўныя адносіны да пануючых палітычных, рэлігійных поглядаў, ладу. Праяўленнем вальнадумства, перадавых поглядаў Скарыны было выданне ім «Бібліі» на жывой народнай мове. Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валяр’я́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да валяр’яну. Валяр’янавае карэнне. // Прыгатаваны з валяр’яну. Валяр’янавы пастой.
2. у знач. наз. валяр’я́навыя, ‑ых. Сямейства двухдольных шматгадовых травяністых раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куставы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які расце кустом (у 1, 2 знач.). Куставыя расліны.
2. Які мае адносіны да куста (у 3 знач.). Куставая нарада. Куставыя семінары агітатараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́даннікавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ладанніку. Ладаннікавы куст.
2. у знач. наз. ла́даннікавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца ладаннік, санцацвет і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лаку 1. Лакавыя фарбы. Лакавы бляск. // Які ўтрымлівае лак 1. Лакавы раствор.
2. Пакрыты лакам 1; накіраваны. Лакавыя туфлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ланцу́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ланцуга (у 1 знач.). Ланцужны звон. // Зроблены з ланцугоў. Ланцужная падвеска. □ І ланцужныя рвуцца аковы, І змятаюцца здзеку будовы. Гурло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліша́йнікавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лішайніку. Лішайнікавы грыб. // Які парос лішайнікам. Чым вышэй падымаешся ў горы, тым больш рэдкія дрэвы: пачынаецца лішайнікавая бязлесная тундра. Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малача́евы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да малачаю. Малачаевы сок.
2. у знач. наз. малача́евыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, лісты і сцёблы якіх утрымліваюць белы сок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)