супраці́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які абараняе супрацьлеглыя інтарэсы (у вайне, барацьбе, гульні і пад.). Усе цельшынскія законнікі і законніцы сышліся тут [па вуліцы] і горача судзілі погляды супраціўнага стану. Колас.

2. Размешчаны адзін супраць другога, супрацьлеглы (пра лісты, галіны і пад.).

3. У граматыцы — які спалучае сказы або члены сказаў, што супрацьпастаўляюцца або размяжоўваюцца (пра злучнік).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угняздзі́цца, угнязджуся, угнездзішся, угнездзіцца; зак.

1. Звіць, зрабіць сабе гняздо дзе‑н., у чым‑н. (пра птушак). // Разм. Зручна размясціцца, асталявацца дзе‑н., звычайна на невялікай прасторы. Угняздзіцца на печы.

2. перан. Моцна ўкараніцца дзе‑н., у чым‑н. (пра абстрактныя паняцці). Сярод найбольш правых цвёрда ўгняздзілася думка: — А Загорскага сынок... Чулі? .. Якабі-інец. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упа́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўваліўся, запаў унутр чаго‑н. Наперад прабілася высокая, яшчэ маладая жанчына з глыбока ўпалымі вачыма. Якімовіч. «Амерыка»... — паказаў [Міхаль] на свае ўпалыя, худыя грудзі, і сухі кашаль абарваў яго словы. Бялевіч.

2. перан. Аслабелы, слабы (пра голас). Антаніна Аркадзеўна сказала без надзеі, упалым голасам: — Пра гэта вы [Міхаліна і Генадзь] дамоўцеся самі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́рам, ‑а, м.

У Старажытнай Русі — высокі баярскі або княжацкі дом у выглядзе вежы. Дачуўся полацкі князь пра красуню-Алёну і загадаў гайдукам забраць яе ў свой церам — хай служыць яму і спявае песні. Грахоўскі. // Пра высокі, прыгожы драўляны дом. Не дом — а церам адбудаваў. □ Будан — хоць і не церам — Ды ў радасць хадаку. Голуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шку́рнік, ‑а, м.

1. Уст. Гандляр шкурамі.

2. Разм. пагард. Пра чалавека, які жыве толькі ўласнымі інтарэсамі, клапоціцца толькі пра асабістую выгаду. [Салавей:] — Адступаюць толькі баязліўцы і шкурнікі, а дзе не хапае сілы, там выручае хітрасць і смеласць. Грахоўскі. З ракетніцы страляе Лазняк у салдата свайго разліку Задарожнага, бо ён аказаўся шкурнікам і дэзерцірам. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́лампра вялікую колькасць (людзей, снегу)’ (КТС). Прыслоўе < тв. скл. назоўніка вал1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лашака́ ’падскокваючы (пра дзяцей, жывёлу)’ (калінк., З нар. сл.). Адназоўнікавае прыслоўе. Да лата (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́паць ’шлёпаць (пра вусны)’ (ТС). Гукапераймальнае ад лен! Роднаснае з лепет, ляп!, ляпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начачу́рыць ’натапырыць’ (Сл. ПЗБ), начачу́рыны ’натапыраны (пра пер’е)’ (там жа). Да чачёрыць ’тапырыць, настаўляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашчалача́ць ’пусціць ваду з сябе (пра кісель, кашу)’ (КСП). Ад шчолак ’вадкае ў страве’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)