ба́завы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да базы, належыць базе (у 3 знач.). Базавая маёмасць.
2. Прымацаваны да якой‑н. установы, прадпрыемства для пастаяннай дзейнасці. Базавая школа, лабараторыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рысо́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рысоры, прызначаны для рысор. Рысорная сталь. // З рысорамі. Запрогшы каля стайні ў рысорную каламажку варанога жарабка, Крумінь пакаціў па доўгаўскай дарозе. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэві́зскі, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да рэвізіі (у 3 знач.); вызначаны, устаноўлены ў выніку рэвізіі (у 3 знач.). Рэвізскі спіс. Рэвізская душа.
•••
Рэвізская сказка (гіст.) гл. сказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэда́ктарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэдактара, належыць яму. Рэдактарскі кабінет. Рэдактарская праўка. □ Рэдактарскі аптымізм захапляў і радаваў Лабановіча, бо яму хацелася, каб гэтак яно і было. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́чавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэчаў (у 1 знач.). Рэчавае забеспячэнне. // Які служыць для захоўвання, пераносу рэчаў. Рэчавы мяшок.
•••
Рэчавае права гл. права.
Рэчавы доказ гл. доказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сана́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да санаты; у форме санаты. Санатнае алегра. □ Пабочная партыя, як заўсёды ў санатных формах твораў Р. Пукста, не столькі развітая, колькі працяглая. Дубкова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буравы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да бурэння. Буравы станок. Буравая ўстаноўка. Буравая вышка. / у знач. наз. бурава́я, ‑ой. Буравая, быццам жывая істота, жыла сваім прывычным паўсядзённым жыццём. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ваенна... і ваенна-...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: мае адносіны да вайны, ваенных умоў, ваеннай справы, службы, напрыклад: ваеннаабавязаны, ваенна-паветраны, ваенна-стратэгічны, ваенна-палітычны, ваенна-санітарны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзягця́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дзёгцю, уласцівы дзёгцю. Дзягцярны пах. // Прызначаны для вырабу дзёгцю. Дзягцярны завод. // Прыгатаваны з дзёгцю або з прымессю дзёгцю. Дзягцярная мазь. Дзягцярнае мыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пускавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да пуску, падрыхтоўваецца да пуску. Пускавы аб’ект. // Які служыць для пуску ў ход або рэгуліроўкі работы чаго‑н. Пускавая кнопка. Пускавы педаль матацыкла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)