Папярочны крывы брус у корпусе карабля ці самалёта, які забяспечвае трываласць бартоў і днішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шырокаэкра́нны, -ая, -ае.
Які мае адносіны да кінафільмаў з павялічаным полем зроку і гукаперадачай, якія набліжаюць успрыняцце да рэальнага.
Ш. фільм.
Шырокаэкраннае кіно.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эбані́т, -у, М -ні́це, м.
Цвёрды матэрыял з вулканізаваных каўчукавых сумесей, які выкарыстоўваецца ў электратэхніцы і для іншых мэт.
|| прым.эбані́тавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
экс-..., прыстаўка.
Утварае назоўнікі са знач. былы, які быў раней (у абазначэнні званняў, пасад), напр.: экс-міністр, экс-прэзідэнт, экс-рэкардсмен, экс-чэмпіён.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
яхт...іяхт-...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да ваджэння яхтаў, да паруснага спорту, напр.: яхт-клуб, яхтсмен.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
gehörig
1.a
1) які́ нале́жыць (каму-н.); які́ адно́сіцца (да чаго-н.)
2) нале́жны; даво́лі вялі́кі
2.adv нале́жным чы́нам, як нале́жыць, мо́цна;
j-m ~ die Wáhrheit ságen сказа́ць каму́-н. усю́ пра́ўду ў во́чы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пе́сікі ’драўляныя клінкі, якімі плытагоны замацоўвалі бярвенні’ (гродз., Нар. сл.; Скарбы). З польск.piesek першапачаткова ’сабачка’; пераноснае для называння розных дэталяў і прыстасаванняў: ’дзед (кавалак бервяна), які падпірае крокву’, ’жалезная акоўка драўлянай буксы’, ’жалезны прэнт, які трымае своеасаблівы хамут у пярэдніх коней’, ’заверліч у пярэднім навоі’ і пад., параўн. сучкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разло́жысты ’развесісты, раскідзісты (пра дрэва, крону, галіны)’, ’шырокі, адкрыты’, ’які далёка чуецца’ (ТСБМ), ’разгалісты’ (Сл. ПЗБ), ’галінасты’ (Сцяшк. Сл.), ’развесісты’ (Гарэц., Др.-Падб.), рус.дыял.разло́жистый ’які разыходзіцца ў бакі’. Ад раз- і лажыць. Сюды ж разло́г ’абшар, адкрытая прастора’ (ТСБМ), ’прастор, пагоркі, нізіны’ (Сцяшк., Др.-Падб.), разло́г ’рыхлая глеба’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапо́рнік ’падлесак, які можна сячы сякерай’ (Юрч. Фраз. 2), ’дровы, для якіх піла не патрэбна, іх сякуць тапаром’ (Барад.; ст.-дар., Ск. нар. мовы), ’дровы, падрыхтаваныя для паліва’ (пух., Сл. ПЗБ), ’малады танкастволы лес, які высякаецца сякерай’ (шчуч., нясвіж., слаўг., Расл. св.), тапарня́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ад тапо́р1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ду́ла
1. Багаты рыбай заліў ракі, які злучаецца з ракой або аддзелены ад яе наносным пяском (Смален.Дабр.).
2. Лужына (Сен.Касп.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)