Во́ўна (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Шат.). Рус. во́лна, укр. во́вна, ст.-рус. вълна, польск. wełna, в.-луж. wołma, н.-луж. wałma, чэш., славац. vlna, серб.-харв. ву̏на, славен. vółna, балг. въ́лна, макед. волна. Роднасныя літ. vìlna ’ваўняны волас’, лат. vil̃na ’воўна’, ст.-прус. wilna ’кафтан’, ст.-інд. ū́rṇā ’воўна’, авест. varǝnā, лац. lāna з *vlāna, грэч. λῆνος, λᾱ́νος ’воўна’, магчыма, арм. gełmn ’воўна, лямец’; іншая ступень чаргавання: лац. vellus ’руно’ (Траўтман, 359; Фасмер, 1, 339). Узыходзяць да і.-е. *u̯el‑ ’торгаць, рваць’ (Праабражэнскі, 1, 92; Махэк, LF, 64, 344; БЕР, 206 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вучы́ць (БРС, КТС, Байк. і Некр., Нас., Шат.), вучы́цца (Нас., Касп., Байк. і Некр., БРС, Грыг.), укр. учи́ти, рус. учи́ть, польск. uczyć, чэш. učiti, славац. učiť, в.-луж. wućić, н.-луж. hućyś, славен. učíti, серб.-харв. у̀чити, макед. учи ’вучыць’, балг. у́ча ’вучу’. Прасл. *učiti звязана чаргаваннем з *‑vyknǫti (параўн. пры‑выкнуць, з‑выкнуць), роднаснае ст.-прус. iaukint ’трэніраваць, практыкаваць’, літ. jaukìnti, jaukinù ’прывучаць, утаймоўваць’, jaũkas ’прынада’, jaukùs ’рахманы’; ’ручны’, ст.-інд. úcyati ’знаходзіць задавальненне, мае звычку’, ṓkas ’задавальненне’, гоц. biūhts ’звычны’ (Бернекер, 593; Махэк₂, 666; Младэнаў, 658; Фасмер, 4, 179 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ла́патка, ла́по̂тка ’паглыбленне на галёнцы задняй лапкі пчалы, акружанае цвёрдымі і кароткімі шчацінкамі, якое служыць для пераноскі пылку’ (Анох.). Магчыма, сюды ж рус. лапотки ’пупышкі на лапах мядзведзя’, зах.-укр. лапоть ’абрэзак, шматок, лапік’, славен. lapet ’кавалак зямлі’, серб.-харв. ла̀пат ’тс’, ’кавалак, абрэзак, акравак, лапік’, ц.-слав. лапътъ ’кавалак’. Прасл. lapъtъ роднаснае з літ. lõpas ’акравак’, лат. lãps ’лапік’, алб. lapë ’тс’, ст.-грэч. λώπη ’адзенне’. Гл. лапаць. Суф. ‑ъtь, як у слове (паз)ногаць. У палес. ла́по̂тка па аналогіі да лапка, ножка, абношка даданы яшчэ суф. ‑к‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапу́та ’лапеза, непаваротлівы, нехлямяжы’, ’абадранец, няўклюда’ (Бяльк.), гом. лапуцішча ’няўклюда’ (Мат. Гом.). Укр. бук. лаву́та ’дурань’, рус. раз. лапу́та ’благі чалавек’, лабуда смал. ’лахманы’, раз. ’нявартая рэч’; смал., тул., раз., маск. цвяр. ’пусты, нікчэмны чалавек’; калуж. ’шалапут, бязладны чалавек’ і інш. Семантычна набліжаецца да лабуда (гл.), хаця і магло ўтварыцца самастойна: лап (< /αρ-, параўн. лапік ’латка’) і суф. ‑ūtas, цяпер пашыранага ў літ. дыялектах (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 261–263). Сюды ж, магчыма, драг. лапу́ця ’цяльпук, мяла, разява’ (Клім.), якое можа быць генетычна звязана з лапацон (гл.) паводле семантыкі слова ў сказе-прыкладзе (гл. Клім.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́пікла ’латка’ (віц., мін., ДАБМ, 924–925; Шат., Касп.; чэрв., Сл. паўн.-зах.), ’дзірка на адзежы’, ’праталіна’ (Некр.), ’адзежа’ (Сержп. Грам.), ’вялікая латка’ (Шат.), чырвонаслаб. ла́пікло ’латка’ (З нар. сл.), ганц. ’невялікі ўчастак’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Лаўчутэ (Балтизмы, 118) дапускае існаванне ў літ. мове формы lopykla(s) < lópyti ’латаць’ па аналогіі да valgyklas ’ежа’ < válgyti ’есці’ пры наяўнасці лат. lāpekļis ’папраўка, рамонт’, ’цыраванне’. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 621) дае такую форму lopỹklas ’латка’ — крыніцу запазычання. Тое ж у Взаимод. лингв. ареалов (1980, 198). У LKŽ слова запісана ў Воранаўскім р. Гродзенскай вобл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляп! — у значэнні ’ляпнуць’ (ТСБМ), выклічнік, які перадае ’стук, удар’ (Нас.), ляп‑ляп (зубамі) ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр. ляп! ’шлёп! хлоп!’, рус. смал., цвяр. ляп! — у значэнні ’ўдарыць, ударыцца’, ’трашчаць (аб марозе)’. Ст.-рус. ляпь, ст.-чэш. lap ’хутка, не думаючы’, польск. lapie ’тс’. Гукапераймальнае, як і незалежна ўтвораныя гукапераймальныя: літ. lap(t)! — аб цяжкім ступанні, аб гуку пры падзенні, аб хуткім хватанні, алб. lʼap ’хлябтаць’, арм. lapʼem ’лізаць’, ням. lappen ’тс’, ’хлябтаць’, франц. laper ’тс’ (Бернекер, 1, 690; Праабражэнскі, 1, 499; Фасмер, 2, 552; Махэк₂, 320).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́нашай ’пук сухога лёну, вынесены з сушкі за адзін раз’ (Жд., 1), вынаша́й ’тс’ (Шатал.), вынашэй ’тс’ (Влад.), вы́нашая ’тс’ (Жд., 1; Шчар., 150; Сцяшк.). Ад выносіць з суф. ‑ějь, ‑jajь першапачаткова як Nomen actionis (Слаўскі, SP, 1, 86 і наст.; Сцяц., Словаўтв., 23). Чэкман (Baltistica, 8, 2, 152) лічыць калькай літ. išnaša ’тое, што выносіцца з дому’, якое ўтворана ад ìšnèšti ’выносіць’ па вельмі прадуктыўнай мадэлі. Але параўн. чэш. vynáška ’вынас’ і рус. кастр. вы́носник ’тры-чатыры снапы яшчэ гарачага лёну, якія вынесены з сушкі для таго, каб церці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́хар (БРС, Маш., Сцяшк., Бес., КТС) ’вір’ (БРС, КТС), віхры́ ’нячыстыя духі ў выглядзе віхру’ (Нас.). Рус. ви́хорь, вихрь, укр. вихо́р, ст.-рус. вихърь, польск. wicher, н.-луж., в.-луж. wichor, чэш. vichr, славац. víchor, серб.-харв. ви̏ха̄р, ви̏хор, славен. vihár, балг. вихър. Ад асновы vix‑ (параўн. віхаць, віхляць) пры дапамозе суф. ‑r‑, ‑ъr‑ (Скок, 3, 588; Шанскі, 1, В, 112), далей узыходзіць да віць (Праабражэнскі, 1, 87; Фасмер, 1, 324). Роднасныя ўсх.-літ. víesulas ’віхар’, лат. veîsuôls ’тс’ (Траўтман, 345; Петарсан, IF, 5, 70; Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гамзе́ць ’турбаваць (пра зубы)’ (Сцяц.). Відаць, таго ж паходжання, што і іншыя словы, якія адносяцца да прасл. *gъmъz‑ (гл. га́мзаць, там і літ-ра). Параўн. у Фасмера (1, 435) рус. гомоза́ ’непаседа’, гомози́ть ’мітусіцца, турбавацца’, гомза́ть ’кішэць’. Зыходным значэннем можа быць ’капашыцца, пакусваць’ → ’пакусваць (спачатку аб насякомых)’ → ’пакусваць, турбаваць’ → ’турбаваць’. Параўн. Трубачоў (Эт. сл., 7, 193), дзе прыводзіцца в.-луж. hemzać ’капашыцца, пакусваць’, польск. giemzać ’зудзець і да т. п.’ Бел. гамзе́ць ’турбаваць (пра зубы)’. Трубачоў (там жа, 194) таксама адносіць да слав. *gъmъz‑ (пад агульнай праформай *gъmъzěti (sę)).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарэць ’гарэць’ (ужываецца таксама ў значэнні ’цвісці’ — Шат., Жд. 2, Сл. паўн.-зах.). Рус. горе́ть, укр. горі́ти, польск. gorzeć, серб.-харв. го̀рети, ст.-слав. горѣти і г. д. Прасл. *gorěti, *gorʼǫ ’гарэць’ (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 42) звязана з прасл. *grěti, *gъrnъ, *žarъ. У аснове ляжыць і.-е. *guher‑: *guhor‑ ’гарачы, паліць і да т. п.’ Параўн. літ. garė́ti ’гарэць’, ст.-інд. háras ’жар’, ghṛṇóti ’гарыць, свеціць’, ст.-грэч. θέρομαι ’рабіцца гарачым’. Трубачоў, Эт. сл., 7, 42–43; Слаўскі, 1, 322–323; Фасмер, 1, 441; Траўтман, 79.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)