племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў алганкінскай моўнай групы. Да іх каланізацыі жылі ў даліне р. Гудзон (каля 3 тыс.чал.). Займаліся земляробствам, паляўніцтвам, збіральніцтвам, з пач. 17 ст. гандлем футрам. У выніку каланізацыі і набегаў іракезаўб. частка М. знішчана. Жывуць у ЗША у штаце Вісконсін (рэзервацыя Стокбрыдж, некалькі соцень чал., 1997). Гавораць на англ. мове; хрысціяне. Дзякуючы раману Ф.Купера «Апошні з магікан» тэрмін М. стаў сімвалам народа, які знікае з жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1953 у Мінску як тэхнікум. З 1999 каледж. Рыхтуе спецыялістаў для швейнай прам-сці і быт. абслугоўвання. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): фатаграфія; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; цырульніцкае мастацтва і дэкар. касметыка; машыны і апараты лёгкай прам-сці і быт. абслугоўвання; тэхналогія і канструяванне швейных вырабаў. Прымаюцца асобы з базавай, сярэдняй адукацыяй, а таксама пасля заканчэння прафес.-тэхн. вучылішчаў на скарочаны тэрмін навучання. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛЮ́ВІЙ (ад лац. proluo выношу цячэннем),
комплекс рыхлых адкладаў часовых водных патокаў. Тэрмін прапанаваў рус. геолаг А.П.Паўлаў у 1914. Утвараецца каля падножжа гор, а таксама ў конусах вынасу далін і яроў. Складаецца з вял. абломкаў і валуноў горных парод, галькі, жвіру і інш., якія зменьваюцца да перыферыі дробназярністымі пяскамі, супескамі, лёсападобнымі суглінкамі і глінамі. Злучаныя конусы вынасу ўтвараюць пралювіяльныя шлейфы. На Беларусі П. трапляецца ў межах узгорыста-градавага (Беларуская града) і ярыстага рэльефу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПАРТЫМ’Е́НТА (ад ісп. repartimiento размеркаванне),
тэрмін, які ў ісп. калоніях Лац. Амерыкі з канца 15 ст. абазначаў размеркаванне паміж іспанцамі зямель, ваен. здабычы, тавараў і г.д.Найб. часта ўжываўся як назва прымусовай працоўнай павіннасці індзейцаў, паводле якой прыватныя асобы з іспанцаў мелі права з дазволу калан. адміністрацыі браць штогод у энкам’енду вызначаную колькасць індзейцаў пэўнага раёна для працы на плантацыях, у рудніках і інш. Гэта было прычынай масавай смяротнасці і хуткага скарачэння індзейскага насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЦЭ́ПЦЫЯ (ад лац. receptio прыняцце),
у тэорыі права — запазычанне або аднаўленне. У гісторыі права тэрмін «Р.» ўжываўся для абазначэння запазычання, успрымання якой-н. унутрыдзяржаўнай прававой сістэмай прынцыпаў, ін-таў, рысаў інш. унутрыдзярж. прававой сістэмы. У такім сэнсе разумелася Р. рымскага права правам шэрагу еўрап. дзяржаў. У тэорыі міжнар. права Р. часам азначае дакладнае аднаўленне ў нац. прававых актах фармулёвак міжнар.-прававых актаў або забеспячэнне дзяржавай з дапамогай нац. заканадаўства выканання сваіх міжнар. абавязацельстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спецыя́льны
1. (имеющий определённое, особое назначение) специа́льный, осо́бый;
с. стано́к — специа́льный стано́к;
с. спі́сак — специа́льный (осо́бый) спи́сок;
2. (относящийся к определённой отрасли науки и т.п.) специа́льный;
с. тэ́рмін — специа́льный те́рмин;
○ с. карэспандэ́нт — специа́льный корреспонде́нт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
такі́-та, такая-та, такое-та.
1.займ.неазначальны. Ужываецца замест імя асобы, якая не называецца пры гаворцы. На нарадзе прысутнічалі такія-та і такія-та прадстаўнікі з цэнтра.// Ужываецца як указанне на які‑н. тэрмін, час. Падрыхтаваць звесткі к такому-та дню.
2.часціца. Разм. Выкарыстоўваецца для выражэння дакору, іроніі, асуджэння і пад. Такі-та ён вучоны! □ [Маці:] — Што ты [Хведар] нешта сёння з гэтым вужышчам усхадзіўся. Такі-та скарб.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укараці́ць, ‑рачу, ‑роціш, ‑роціць; зак., што.
1. Зрабіць карацейшым, меншым па даўжыні; пакараціць. Укараціць рукаў. Укараціць сукенку. □ [Захарчанка] сам пасадзіў сына ў сядло, укараціў страмёны.Беразняк.Збочыўшы з дарогі, што ішла ўздоўж рэчкі, Андрэйка хацеў укараціць шлях да дзядзькі Марціна.Кавалёў.
2. Скараціць, паменшыць тэрмін, перыяд, час чаго‑н. — Зусім [маці] слабая, — страпянуўся Прыходзька. — Фашысты ёй укарацілі жыццё.Гурскі.
•••
Укараціць (падкараціць) языккаму — прымусіць каго‑н. менш балбатаць, гаварыць, быць менш дзёрзкім.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ангажы́раваць
(фр. engager)
1) уст. запрашаць артыстаў для ўдзелу ў спектаклях або канцэртах на пэўны тэрмін;
2) прыцягваць каго-н. да актыўнага ўдзелу ў якой-н. справе.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
затрыма́ць
1.áufhalten*vt; zurückhalten*vt (спыніць);
2. (адкласці на нейкі тэрмін) verschíeben*vt, hináusschieben*vt, verzögern vt;
3. (арыштаваць) féstnehmen vt, verháften vt; fésthalten*vt (на некаторы час)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)