bee

[bi:]

n.

1) пчала́ f., coll. пчо́лы

honeybee — пчо́лка -рабо́тніца

queen bee — ма́тка

2) пра́ца талако́й, супо́льнае гуля́ньне

•

- have a bee in one’s bonnet

- have a bee in one’s head

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

situation

[,sɪtʃuˈeɪʃən]

n.

1) ме́сцазнахо́джаньне, ме́сца n.

Choose an attractive spot for our camp — Вы́берце прыго́жае ме́сца для на́шага ля́геру

2) абста́віны pl. only, сытуа́цыя f.

3) стано́вішча n., пра́ца f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

на́рыс м. літ. Skízze f -, -n; Essay [-´se:] m, n -s, -s; Reportáge [-ʒə] f -, -n (у газеце);

2. (навуковая праца) Grúndriss m -es, -e; Ábriss m;

на́рыс гісто́рыі старада́ўніх часо́ў Grúndriss der Geschíchte der Álten Welt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Мая́чыць 1, ’выступаць на фоне чаго-небудзь, узвышацца над наваколлем’ (ТСБМ). Відавочна, з рус. мая́чить ’тс’, якое да маяк (гл.).

Мая́чыць 2 ’рабіць паволі, з гультайствам, абы-як’ (Нас.), рус. валаг., разан. мая́чить ’рабіць праз сілу, ледзь-ледзь’, усх. ’марудзіць’, ма́ять ’мучыць’, балг. ма́я ’забаўляць, затрымліваць’, мая се ’бадзяцца без мэты’, ’здзіўляцца’. Роднасныя з лац. mōlēs ’цяжкасць, вага’, ст.-грэч. μώλυς, ст.-в.-ням. muoen ’працаваць, старацца’, muodi, гоц. afmauiþs ’стомлены’, muohî ’праца’, с.-в.-ням. müen, muowen ’працаваць’, і.-е. *mō‑ (Шмідт, KZ, 26, 5; Бернекер, 2, 7; Фасмер, 2, 587; БЕР, 3, 701–702).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спо́рны

1. в разн. знач. спо́рый;

жы́та ўрадзі́ла не густо́е, але́ ~нае — рожь уроди́лась не густа́я, но спо́рая;

~ная пра́ца — спо́рая рабо́та;

2. (о дожде и т.п.) спо́рый;

3. (о почерке и т.п.) убо́ристый;

4. экономи́чный, вы́годный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

murder

[ˈmɜ:rdər]

1.

n.

1) забо́йства n.

2) informal не́шта цяжко́е, непрые́мнае

That job was murder — Та́я пра́ца была́ про́ста забо́йствам

Murder will out — Шы́ла ў мяху́ не схава́еш

2.

v.t.

забіва́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

toil

I [tɔɪl]

1.

n.

цяжка́я пра́ца

2.

v.i.

1) ця́жка працава́ць

2) зь ця́жкасьцю ісьці́

3.

v.t.

рабі́ць цяжко́ю пра́цай

II [tɔɪl]

n., often toils, pl.

се́тка f.; сіло́ n.; па́стка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БАГУШЭ́ЎСК,

гарадскі пасёлак у Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. За 37 км ад Сянна, 42 км ад Віцебска. Чыг. ст. Багушэўская на лініі Віцебск—Орша, аўтадарогамі злучаны з Сянном, Віцебскам, Оршай. 4,5 тыс. ж. (1995).

У 19 ст. вядомы як фальварак Багушэўка, дзе ў 1854—84 працаваў бровар. З пабудовай чыгункі Віцебск—Жлобін (1903) — чыг. ст. Багушэўская, вакол якой вырасла мяст. Багушэўск (Серакаротненская вол. Аршанскага пав.). З 1924 мястэчка Аршанскай акр. У 1926 у Багушэўску 1176 ж., у 1939 дзейнічалі арцель гнутай мэблі «Праца» (44 рабочыя) і вінзавод (34 рабочыя). З 27.9.1938 гар. пасёлак у Віцебскай вобл., у 1939 было 3,3 тыс. ж. З ліп. 1941 да 25.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў сувязі з блізкасцю да лініі фронту ператварылі Багушэўск у 1943 у апорны вузел абароны; тут адбыўся Багушэўскі бой 1941. У 1924—31, 1935—60 цэнтр Багушэўскага раёна, з 1960 у Сенненскім раёне.

Прадпрыемствы дрэваапр., харч. прам-сці і па сац.-быт. абслугоўванні. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў. Помнік у гонар войскаў 20-й арміі.

т. 2, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АФАНА́СЬЕЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (23.7.1826, г. Багучар Варонежскай вобл., Расія — 5.10.1871),

рускі фалькларыст, этнограф, гісторык, літаратуразнавец. Скончыў Маскоўскі ун-т (1848). Служыў у Гал. архіве Мін-ва замежных спраў (1849—62). Выключнае значэнне мае яго зб. «Народныя рускія казкі» (вып. 1—8, 1855—63; т. 1—3, 7-е поўнае выд. 1985—86). У ім змешчаны таксама бел. (11) і ўкр. тэксты. Бел. тэксты надрукаваны і ў яго зб. «Народныя рускія легенды» (М., 1859; Лондан, 1860), канфіскаваным па даносе духавенства. Ананімна ім выдадзены ў Швейцарыі зб. «Рускія запаветныя казкі» (1872 і 1878), накіраваны супраць духавенства і памешчыкаў. У рукапісе зб. Афанасьева «Народныя рускія казкі не для друку. 1857—1862» (Ін-т рус. л-ры, Спб.) таксама ёсць бел. і ўкр. тэксты. Праца Афанасьева «Паэтычныя погляды славян на прыроду» (т. 1—3, 1865—69) упершыню на матэрыяле фальклору і этнаграфіі раскрыла некаторыя асаблівасці стараж. светапогляду славян, спрыяла станаўленню міфалагічнай школы ў рус. фалькларыстыцы, мела ўплыў на працы некат. бел. фалькларыстаў.

Літ.:

Азадовский М.К. История русской фольклористики. Т. 2. М., 1963;

Савченко С.В. Русская народная сказка. Киев, 1914.

І.​У.​Саламевіч.

А.М.Афанасьеў.

т. 2, с. 125

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БЕЛАРУ́СКІ АРХІ́Ў СТАРАЖЫ́ТНЫХ ГРА́МАТ», «Белорусский архив древних грамот»,

зборнік дакументаў па гісторыі ўсх. зямель Беларусі 16—18 ст. Першае археаграфічнае выданне дакументаў, амаль поўнасцю прысвечаных гісторыі Беларусі. Падрыхтаваны І.І.Грыгаровічам пры ідэйнай і фін. падтрымцы М.П.Румянцава, выдадзены ў Маскве (ч. 1, 1824). Змешчана 57 дакументаў, выяўленых у архівах Магілёва і Мсціслава і размешчаных у храналагічным парадку — ад сярэдзіны 15 ст. да 1768. Пераважаюць матэрыялы па сац.-эканам. гісторыі і царк.-рэліг. адносінах, у асн. датычаць Магілёва, радзей Мсціслава, Полацка, Віцебска (у т. л. прывілей вял. кн. Аляксандра правасл. духавенству 1499, Жыгімонта I правасл. епіскапам 1511, прывілей Магілёву на магдэбургскае права 1578 і інш.). 2-я частка захавалася ў рукапісе (у Бел. дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва); змяшчае 66 дакументаў за 1252—1707, у т. л. агульназемскі прывілей вял. кн. Казіміра 1447, дакументы да Брэсцкага сабора 1596, генеалагічную табліцу кн. Мсціслаўскіх. Для 3-й часткі прызначаліся дакументы 17 ст., але праца над ёю была спынена (смерць Румянцава, фін. цяжкасці, магчыма, умяшанне цэнзуры).

Г.​Я.​Галенчанка.

т. 2, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)