1. Запоўніцца, усыпацца, усеяцца чым‑н. па паверхні. Зямля пакрылася снегам. Поле пакрылася ўсходамі. □ Хмызняк бліжэй падышоў да рэчкі, голыя мясціны пакрыліся асакой.Дуброўскі.// Выступіць, распаўсюдзіцца па паверхні чаго‑н. Волах пачаў чытаць, і раптам яго твар і шыя пакрыліся чырвонымі плямамі.Прокша.Маладое жыта пакрылася расою.Мележ.//перан. З’явіцца ў вялікай колькасці, у многіх мясцінах. Краіна пакрылася сеткай электрастанцый.
2.Разм. Апладніцца (пра жывёл).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памяша́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Перамяшаць, размяшаць. Яўхім устаў, падклаў дравец у агонь, памятаў лыжкаю ў чыгунку.Пестрак.Сын падумаў хвілінку, зноў узяўся за лыжку, памятаў капусту і пачаў есці.Машара.
памяша́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Перашкодзіць каму‑н. — Дык мы з вамі не дагаварылі, — сказаў .. [Бягун] неяк залішне спакойна і разважна. — Памятаў нейкі чужак.Кулакоўскі.— Ці мы дзядзьку не памяшаем спаць, калі запяём?Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
румя́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.
1. Пакрывацца румянцам (у 1 знач.); чырванець. Твар румяніцца дзявочы, І бярозкай гнецца стан...Гурло.
3. Набываць чырвоны колер, адценне, чырванець. Над полем, Над сасоннікам, Над гаем Румяніцца вячэрняя зара.Свірка.Да раніцы над мястэчкам румянілася патрывожанае неба.Паўлаў.// Падсмажваючыся, пакрывацца залаціста-карычневай скарыначкай; запякацца. Пірог пачаў румяніцца. □ Смажаная на зборы бульба румянілася хрумсткімі скрылікамі на вялікай патэльні.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Уберагчы сябе, пазбегнуць чаго‑н. (непрыемнага, небяспечнага, непажаданага). Фельчар загаварыў пра тыфус, пачаў тлумачыць жанчынам, як ад яго можна ўберагчыся.Галавач.[Алешын:] Прынёс ты вызваленне, ды не ўбярогся толькі сам.Бачыла.Тыя з падпальшчыкаў, якія ўберагліся ад арышту, хаваліся, дзе хто мог.Новікаў.// Унікнуць чаго‑н. [Паэт] ўбярогся і ад схемы, якая адмоўна сказалася на паэме «Аманал».Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улучы́ць, улучу, улучыш, улучыць; зак.
1.што. Знайсці, выбраць зручны час для чаго‑н. Яшчэ і яшчэ раз высылалі большага хлопчыка глядзець, каб улучыць момант і прарвацца.Гарэцкі.Нарэшце Цярэшка ўлучыў хвіліну і перабег вуліцу.Мікуліч.
2. Цэлячы, папасці ў каго‑, што‑н. [Баба:] — І пачаў Мядзведзь шпурляць з печы падушкі-дзяружкі, каб улучыць па званочку.Брыль.
3.каго. Далучыць да каго‑, чаго‑н. (пра жывёл). Улучыць авечку ў чараду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успо́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што, пракаго-што і здадан.сказам.
Аднавіць у памяці, прыпомніць. Жанчына раптам успомніла ўчарашні дзень, і сэрца яе па-ўчарашняму заныла болем.Брыль.Міхась пачаў успамінаць, што ён чытаў пра партызан грамадзянскай вайны. Успомніў і пра дзеда Талаша.Якімовіч.Зося прыпамінала і ніяк не магла ўспомніць, дзе яна чула гэтае прозвішча.Хомчанка.
•••
Успомніш маё слова — збудзецца тое, аб чым гаворыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чорнагало́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае цёмныя або чорныя валасы. Чорнагаловы Віця, нашмат меншы за сястру, першым чынам пачаў расказваць бацьку з маткай, колькі ён узяў добрых грыбоў — баравікоў і колькі падасінавікаў.Ермаловіч.// Які мае чорную галаву (пра птушку, жывёлу і пад.). Уверсе, на галлі, шмыгае чорнагаловая слаўка, скача, папіскваючы, чубатка-сініца, асыпаючы на мяне старыя шыпулькі.Хомчанка.
2. З цёмным, чорным верхам. Чорнагаловыя, ўдалыя, Баравічкі мае любыя!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖЫГІМО́НТ IIАўгуст
(1.8.1520, Кракаў — 7.7.1572),
вялікі князь ВКЛ і кароль польскі [1548—72, фармальна з 1529], у ВКЛ Жыгімонт III Аўгуст. Сын Жыгімонта I Старога і Боны Сфорцы. На сейме ВКЛ у кастр. 1529 Ж. II абраны вял. князем пры жыцці бацькі (г. зн. другім вял. князем). 18.12.1529 на польск. сейме Жыгімонт I дамогся абрання сына польск. каралём (каранаваны 20.2.1530). Рэальная ўлада засталася ў руках бацькі. Для ўстанаўлення сяброўскіх адносін са «Свяшчэннай Рымскай імперыяй» Жыгімонт I у 1543 арганізаваў шлюб Ж. II з эрцгерцагіняй Лізаветай, дачкой наследніка імператарскага трона Фердынанда (памерла ў 1545). У 1544 Ж. II фактычна пачаў кіраванне ў ВКЛ, куды Жыгімонт I не прыязджаў, але захоўваў сваё вяршэнства. У 1547 Ж. II ажаніўся з Барбарай Радзівіл. У выніку шлюбу браты Барбары М.Радзівіл Руды і М.Радзівіл Чорны занялі кіруючае становішча ў ВКЛ, пэўны час Ж. II знаходзіўся пад іх уплывам. Супраць шлюбу былі Жыгімонт I, Бона і значная частка польск. магнатаў. Пасля смерці бацькі ў 1548 Ж. II стаў паўнапраўным вял. князем і каралём. Ён заключыў тайны трактат аб узаемнай дапамозе з каралём Чэхіі і Венгрыі Фердынандам Габсбургам. Гэты саюз прадоўжаны, калі ў 1553 Ж. II ажаніўся з эрцгерцагіняй Кацярынай, сястрой сваёй першай жонкі. У далейшым адышоў ад саюзу з Габсбургамі. Знешняя палітыка Ж. II была накіравана на захаванне мірных адносін з суседнімі краінамі. Прусія заставалася васальнай дзяржавай у дачыненні да польск. караля. Адносіны са Швецыяй палепшыліся, калі там у 1568 трон заняў Юхан III, швагер Ж. II. Лівонская вайна 1558—83 выявіла небяспеку з боку Маскоўскай дзяржавы і падштурхнула да заключэння Люблінскай уніі 1569, стварэння Рэчы Паспалітай. Унутр. палітыка Ж. II была накіравана на ўзмацненне правоў сярэдняй шляхты. Садзейнічаў правядзенню валочнай памеры. Пачаўбуд-ва ваенна-марскога флоту Польшчы і стварыў Марскую камісію. У час кіравання Ж. II у ВКЛ і Польшчы пашырылася Рэфармацыя ў розных яе галінах. Праводзіў палітыку талерантнасці ў адносінах да ўсіх канфесій. Прывілеем 1563 ураўнаваў паліт. правы правасл. шляхты ВКЛ з каталіцкай. Зацвердзіў Статут Вялікага княства Літоўскага 1566. Пад націскам кіраўніцтва каталіцкай царквы згадзіўся на допуск езуітаў у Польшчу (1564) і ВКЛ (1569), што стала пачаткам контррэфармацыі ў гэтых краінах. Быў мецэнатам, на праўленне Ж. II прыпадае росквіт культуры эпохі Адраджэння ў ВКЛ. На Ж. II скончылася мужчынская лінія дынастыі Ягелонаў.
Літ.:
Kolankowski L. Zygmunt August, wielki książę Litwy, do rołu 1548. Lwów, 1913;
Cynarski S. Zygmunt August. Wrocław etc., 1988;
Sucheni-Grabowska A. Zygmunt August, król polski i wielki książę litewski (1520—1562). Warszawa, 1996.