УРО́ДНІЧ Уладзімір Васілевіч (н. 22.5.1942, в. Вялікія Арлы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1972). У 1972—2002 працаваў у Мін-ве культуры Беларусі. Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Перад зменай» (1973), «Бацькоўскімі дарогамі» (1975), «Хлеб» (1979), «На хлебаробскім полі» (1984), «Сумны май» (1990), «І агні партызанскіх кастроў» (2000). Любоўю да радзімы, лірызмам прасякнуты творы «Людзі Століншчыны» (1977), «На берагах Гарыні» (1979), «Гоман Палесся» (1982), «Сустрэча» (1985), «Хмарная раніца» (1988), «Апошнія яблыкі бабкі Тэклі» (1989), «Смаловы пах» (1994), «Пах бэзу» (1996). Гісторыі Беларусі прысвечаны работы «Калі я на пошце служыў ямшчыком» (1999), «Раніца Гарыні», «Сказ аб Страціме» (абедзве 2001). Трагізм Чарнобыльскай трагедыі ўвасобіў у кампазіцыях «Трывожны крык» (1998), «Сад» (2001). Аўтар серыі «Хутарскія апавяданні» (1999—2002), у якой паэтызавана адлюстраваны штодзённы побыт Бел. Палесся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Герман Сцяпанавіч (11.9.1935, с. Верхняе Жыліна Касіхінскага р-на Алтайскага краю, Расія — 20.9.2000),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1961). Лётчык-касманаўт СССР (1961). Ген.-палк. авіяцыі (1988). Канд.ваен.н. (1980). Скончыў ваен.-авіяц. вучылішча лётчыкаў (1957), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1968), Ваен. акадэмію Генштаба (1972). У 1960—70 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. 6—7.8.1961 здзейсніў 2-і ў свеце касм. палёт на караблі «Усход-2».
У космасе правёў 1,05 сут. Ленінская прэмія 1988. Залаты медаль імя Цыялкоўскага АНСССР. Яго імем названы кратэр на Месяцы. У 1972—91 на кіруючых пасадах ва Упраўленні касм. сродкаў Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́ЖЫК Сямён Пятровіч (1923, г. Барысаў Мінскай вобл. — 2001),
расійскі фізік. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1972). Скончыў Маскоўскі мех.ін-т (1951). З 1951 на прадпрыемстве Мін-ва сярэдняга машынабудавання СССР, з 1961 у Падольскім тэхнал.НДІ. У 1964—73 і 1978—92 ва Усесаюзным н.-д. праектна-канструктарскім і тэхнал. ін-це крыніц току (нач. аддзялення), у 1973—78 у Маскоўскім авіяц.тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па фізіцы і тэхналогіі высокадысперсных асяроддзяў. Разам з інш. распрацаваў канцэпцыю адрозных ад кулонаўскіх сіл электрастатычнага ўзаемадзеяння паміж малымі метал. часцінкамі (сілы ўзаемнага зараджвання). Дзярж. прэмія СССР 1954. Ленінская прэмія 1958.
Тв.:
Ультрадисперсные металлические среды. М., 1977 (разам з І.Дз.Морахавым, Л.І.Трусавым);
Малые металлические частицы в физике и химии (разам Л.К.Грыгор’евай, Э.Л.Нагаевым) // Природа. 1988. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНЬКО́ Георгій Георгіевіч (н. 1.7.1936, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дзіцячай неўралогіі; заснавальнік навукова-практычнай школы дзіцячых неўролагаў Беларусі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Гал. дзіцячы неўролаг Беларусі (1970—2002). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1965 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1973 нам. дырэктара па навук. рабоце). З 1980 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1987—99 прарэктар па лячэбнай рабоце). У 1997—2002 старшыня вучонага мед. савета Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па гіперкінезах, эпілепсіі; стварыў (з А.У.Руцкім) новы кірунак у дзіцячай неўралогіі і артапедыі па спалучаных і ўзаемазвязаных пашкоджаннях.
Тв.:
Генерализованный тик (болезнь Жиль де ля Туретта) у детей и подростков. Мн., 1979;
Энциклопедия детского невролога. Мн., 1993 (у сааўт);
Эпилепсия у детей: классификация, диагностика, лечение. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́РА Сямён Барысавіч (н. 17.6.1961, в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1999), Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (2000), чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1997). Сын Б.М.Шапіры. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1983). З 1983 на гасп. рабоце ў АПК Беларусі, з 1989 старшыня калгаса ў Дзяржынскім р-не. З 1999 нач.Гал. ўпраўлення эканомікі, з 2002 дырэктар Дэпартамента эканомікі Мін-ва сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах кіравання і рэфармавання АПК Беларусі ва ўмовах рыначнай эканомікі.
Тв.:
Управление в агропромышленном комплексе при рыночных отношениях. Мн., 1998;
Основы управления аграрным сектором в условиях рынка: (Теория, методология и практ. рекомендации). Мн., 1999;
Механизм рыночного развития агропромышленного комплекса Беларуси. Мн., 2000 (у сааўт.);
Реформирование агропромышленного комплекса. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАШКО́Ў Алесь (Аляксандр Андрэевіч; н. 3.1.1923, в. Раманаўшчына Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1950), Вышэйшыя літ. курсы (1959) і Літ.ін-т імя М.Горкага (1961) у Маскве. З 1947 працаваў у чашніцкай раённай газеце, з 1954 у час. «Калгаснік Беларусі», газ. «Літаратура і мастацтва», «Звязда», на Бел. радыё, у Мін-ве культуры Беларусі, у выд-ве «Народная асвета». Друкуецца з 1947. Аўтар зб-каў апавяд. «Змена» (1951), «Абуджэнне» (1955), «На рачных плёсах» (1956), «Ранняй вясною» (1957), «Сонца тушыць зоркі» (1959), «На вадзе і такое здараецца» (1966), зб. аповесцей «Лань — рака лясная» (1979), раманаў «Спытай сваё сэрца...» (1971), «Навальніца спее ў цішыні» (1995). У іх тэмы перажытага на вайне, пасляваен. жыцця вёскі, складанасць і непаўторнасць чалавечых характараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАЛАГІ́ЧНАЯ ЭКСПЕРТЫ́ЗА,
сістэма комплекснай ацэнкі гаспадарчага або інш. антрапагеннага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Задачы Э.э.: вызначэнне ўзроўню экалагічнай небяспекі плануемай або ажыццяўляемай гасп. ці інш. дзейнасці, якая можа прама або ўскосна паўплываць у цяперашні час ці ў будучыні на стан навакольнага асяроддзя і здароўе насельніцтва; праверка адпаведнасці праектуемай дзейнасці патрабаванням прыродаахоўнага заканадаўства, вызначэнне дастатковасці і абгрунтаванасці прадугледжаных праектам мер па ахове прыроды. Аб’екты Э.э.: перадпланавая, перадпраектная і праектная дакументацыя; праекты планаў (праграм), асн. кірункаў, схем развіцця і размяшчэння прадукц. сіл і галін нар. гаспадаркі; існуючыя прадпрыемствы, ваен., навук. і інш. аб’екты незалежна ад іх формы ўласнасці; экалагічны стан прыродных аб’ектаў, асобных мясцовасцей, рэгіёнаў і населеных пунктаў. Дзярж. Э.э. на Беларусі вядзецца органамі Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў адпаведнасці з Законам «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́МІН Уладзімір Фёдаравіч (н. 20.5.1958, г. Нерчынск Чыцінскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне вірусалогіі, эпідэміялогіі, малекулярнай біялогіі. Д-рмед.н. (1998). Скончыў Мінскі дзярж.мед.ун-т (1982). З 1985 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Мін-ва аховы здароўя Беларусі (з 1998 кіраўнік лабараторыі і аддзела). Навук. працы па лабараторнай дыягностыцы вірусных і бактэрыяльных інфекцый (ВІЧ, гепатытаў A, B, C, D, герпесу і інш.), па вывучэнні біял. уласцівасцей ВІЧ, распрацоўцы падыходаў па стварэнні вакцыны супраць яго і інш.
Тв.:
Фенотипическая характеристика изолятов ВИЧ, выявленных на территории Республики Беларусь // Вопр. вирусологии. 1998. Т. 43, № 3;
Some Aspects of HIV Pathogenesis (у сааўт.) // Molecular biology. 1998. Vol. 32, № 6;
Extreme founder effect in an HIV type 1 subtype A epidemic among drug users in Svetlogorsk, Belarus (у сааўт.) // AIDS Res. Hum. Retrov. 1998. № 14.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШЧЭ́ПКАЎ Павел Кандратавіч (24.6.1908, в. Зуевы Ключы, Удмурція, Расія — 1.12.1992),
расійскі фізік; вынаходнік радыёлакатара, інтраскапіі і энергаінверсіі. Д-ртэхн.н. (1958). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1931). З 1932 служыў у войсках ПВА, распрацаваў тэорыю радыёлакацыі, у 1934 выпрабаваў першы ў свеце радыёлакатар (з 1937 іх пастаўлялі ў часці ПВА Чырв. Арміі). У 1937—47 рэпрэсіраваны (арыштаваны па лжывым абвінавачанні па «справе М.М.Тухачэўскага»). З 1947 нач. лабараторыі НДІМін-ва абароны СССР, з 1954 дырэктар Ін-та інтраскапіі. У 1967—92 кіраваў створаным ім ін-там Энергетычнай інверсіі (пасля смерці А. носіць яго імя).
Тв.:
Жизнь и мечта. М., 1984.
Літ.:
Алексеенко С. Электронные глаза земной цивилизации: (К 90-летию рождения изобретателя радиолокации П.К.Ощепкова) // Свет. 1998. №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ПАК Барыс Аляксеевіч (н. 10.4.1940, хутар Падгорны Расашанскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. мастацтвазнавец, журналіст. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Ленінградскі ун-т (1965). З 1965 працаваў у Мін-ве культуры Беларусі, з 1970 у Бел. саюзе мастакоў, з 1994 у газ. «Культура». Даследуе творчасць бел. мастакоў: З.Азгура, А.Анікейчыка, А.Бембеля, П.Данеліі, М.Данцыга, І.Дмухайлы, А.Кішчанкі, Л.Марчанкі, В.Цвіркі, Л.Шчамялёва і інш. Адзін з аўтараў дакумент. аповесці «У паядынках на вышыні» пра Героя Сав. Саюза А.Гараўца (1989, з Л.Крушынскай), зб.-альманаха «Свет Высоцкага» (1997), «Уладзімір Мулявін. Нота лёсу» (2004), аўтараў-складальнікаў і гал. рэдактар энцыклапедычнага даведніка «Беларускі саюз мастакоў 1938—1998» (1998).