ШАШКО́Ў Алесь (Аляксандр Андрэевіч; н. 3.1.1923, в. Раманаўшчына Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Рэсп. парт. школу пры ЦК КП(б)Б (1950), Вышэйшыя літ. курсы (1959) і Літ. ін-т імя М.Горкага (1961) у Маскве. З 1947 працаваў у чашніцкай раённай газеце, з 1954 у час. «Калгаснік Беларусі», газ. «Літаратура і мастацтва», «Звязда», на Бел. радыё, у Мін-ве культуры Беларусі, у выд-ве «Народная асвета». Друкуецца з 1947. Аўтар зб-каў апавяд. «Змена» (1951), «Абуджэнне» (1955), «На рачных плёсах» (1956), «Ранняй вясною» (1957), «Сонца тушыць зоркі» (1959), «На вадзе і такое здараецца» (1966), зб. аповесцей «Лань — рака лясная» (1979), раманаў «Спытай сваё сэрца...» (1971), «Навальніца спее ў цішыні» (1995). У іх тэмы перажытага на вайне, пасляваен. жыцця вёскі, складанасць і непаўторнасць чалавечых характараў.
Тв.:
Выбранае: Раманы. Мн., 1995.
т. 17, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)