1.Лінія ў выглядзе вузкай палоскі зямлі, дзірваністай броўкі або разоры, якая падзяляе два сумежныя ўчасткі (Віц.Касп., Нясв., Рэч., Слаўг.).
2. Пратаптаны след на сенажаці ў час касавіцы паміж участкамі, на полі ў час уборкі; мяжа паміж калгаснымі лясамі (Слаўг.).
3. Умоўная мяжа паміж зямельнымі абшарамі вёсак (Слаўг., Стол.).
4. Сцежка або дарожка на мяжы (Слаўг.).
5. Дзяржаўны рубеж (БРС).
6. Града, ляха (Віц., Пол.).
□пас. Грані́ца каля в. Рэкта Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Мяжа́, межа́, міжа́драг.мыже́ ’вузкая палоска зямлі паміж двума палеткамі’, ’палявая сцежка’, ’лінія падзелу паміж уладаннямі, сумежнымі дзяржавамі’, ’норма, рубеж дазволенага’ (ТСБМ, Грыг., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, КЭС), брэсц. ’участак лесу паміж населенымі пунктамі’ (Яшк.), у межах ’у перыяд, калі няма месяца’ (ТС). Укр.межа́, рус.межа́ ’мята’, пск.мёжи, ме́жы ’перыяд, калі няма месяца перад маладзіком’, польск.miedza, н.-луж.mjaza, в.-луж.mjeza, чэш.meze, славац.medza, славен.méja, ’мяжа, агароджа’, зах. ’лес’, ’кусты’, серб.-харв.ме́ђа ’мяжа’, ’агароджа’, ’кусты’, макед.меѓа ’тс’, балг.межда, ст.-слав.межда ’сцежка, завулак’. Прасл.medja ’мяжа’, ’пагранічны камень’, ’край, мэта’, роднаснымі да якога з’яўляюцца літ.mẽdis ’дрэва’, жамайцк.mẽdė, ст.-літ.*mẽdžias ’лес’, лат.mežs ’тс’, ст.-прус.median ’дрэва’, ст.-інд.mádhya‑, арм.mēǰ ’сярэдзіна’, авест.maiδya‑, ст.-грэч.μέσσος, μέσος, лац.medius, гоц.midjis, ірл.mide, гал.Mediolanum ’сярод поля’, і.-е. праформа *medhi̯o або *medhii̯o ’сярэдні’. Значэнне ’лес’ развілося з ’кусты на мяжы’ (Міклашыч, 185; Бернекер, 2, 31–32; Мацэнаўэр, LF, 10, 66; Траўтман, 173; Фрэнкель, 423; Буга, Rinkt., 2, 257; Мюленбах-Эндзелін, 2, 611; Фасмер, 2, 592; Скок, 2, 398–400; Бязлай, 2, 176).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЯЛЮ́ГІН (Анатоль Сцяпанавіч) (27.12.1923, в. Машканы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 24.10.1994),
бел. паэт, кінадраматург, перакладчык.
Засл. дз. культ. Беларусі (1969). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1948). Удзельнік Вял.Айч. вайны, быў паранены. Працаваў у прэсе, у 1946—84 у час. «Полымя». Друкаваўся з 1934. Першы зб. вершаў «Салют у Мінску» (1947). Лірыка Вялюгіна — дасягненне бел. паэзіі. Яго творчасці ўласцівы яркая метафарычнасць, асацыятыўная вобразнасць, філігранная апрацоўка слова. У паэзіі Вялюгіна шчырае апяванне роднай зямлі, пранікнёная споведзь паэта-франтавіка, які прайшоў суровыя выпрабаванні ваен. ліхалецця, разнастайныя грамадз. і інтымныя пачуцці сучасніка (зб. «Негарэльская арка», 1949, «На зоры займае», 1958; «Насцеж», 1960; «Песня зялёнага дуба», 1989; «З белага камення — сіняе пламенне», 1993), патрыятычныя матывы («Прызнанне ў любові»), пантэістычнае стаўленне да прыроды («Спелы бор»). У жанры паэмы распрацоўваў гісторыка-рэв. тэму («Бацька Дняпро», 1955, «Вецер з Волгі», 1963, Літ. прэмія імя Я.Купалы 1964). Аўтар паэт. зб-каў для дзяцей «Галубы» (1949), «Тры гудкі» (1951), «Рыбы нашых рэк» (1952), «Дзіцячы сад» (1954), «Вада і вуда» (1967), сцэнарыяў маст. («Рэха ў пушчы», 1977; «Глядзіце на траву», 1983), дакументальных («Генерал Пушча», Дзярж. прэмія Беларусі 1968; «Арліная крыніца», «Балада пра маці», «Дзядзька Якуб», «Янка Купала», «Я — крэпасць, вяду бой», «Віцебскія ўзоры» і інш.) фільмаў. На бел. мову пераклаў паэмы М.Лермантава «Каўказскі нявольнік» і «Баярын Орша» (1950), «Паэму братэрства» Э.Межэлайціса (1958, з М.Калачынскім), паэмы М.Нагнібеды «Званы Хатыні» (1973) і «Матулям з Расонаў» (1981), кнігі для дзяцей П.Варанько і Дз.Білавуса, паасобныя вершы У.Маякоўскага, Л.Украінкі, М.Рыльскага, А.Малышкі, А.Міцкевіча, Ю.Тувіма і інш.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1973;
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1984;
Адрас любві. Мн., 1964;
Вершы і балады. Мн., 1969;
Заклён на скрутны вір. Мн., 1995.
Літ.:
Бярозкін Р. У свет, адкрыты насцеж... // Бярозкін Р. Спадарожніца часу. Мн., 1961;
Арочка М. У спелым леце... // Арочка М. Галоўная служба паэзіі. Мн., 1974;
Майсейчык А. Аб жанравых асаблівасцях паэм А.Вялюгіна // Бел. літаратура. Мн., 1977. Вып. 5;
Барадулін Р. Партрэт у верасе пчаліным // Маладосць. 1983. № 12;
Зуёнак В. Гэта ўзважана сэрцам // Зуёнак В. Лінія высокага напружання. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
круг, -а, М кру́зе, мн. кругі́, -о́ў, м.
1. Частка плоскасці, абмежаваная акружнасцю, а таксама сама акружнасць.
2. Круглы ўчастак якой-н. паверхні.
3. Прадмет, падобны па форме на круг ці кола.
Выратавальны к.
4.перан., чаго. Пра замкнуты ланцуг дзеянняў, спраў, працэсаў, якімі завяршаецца што-н.
Завяршыць першы к. шахматнага спаборніцтва.
5.перан., чаго. Тое, што і кола (у 4 знач.).
К. дзейнасці.
6.каго або які. Сукупнасць, група людзей з агульнымі інтарэсамі, сувязямі; кола (у 5 знач.).
К. знаёмых.
Сямейны к.
7. Больш далёкі, абходны шлях, дарога і пад. (разм.).
Пайшоў не той сцежкай і зрабіў вялікі к.
◊
Кругі пад вачаміў каго — сінякі пад вачамі ў каго-н. ад хваробы, стомы, бяссонніцы.
Кругі перад вачамі (у вачах) — цямнее ў вачах ад слабасці, стомы і пад.
На круг (разм.) — па прыблізных падліках.
|| памянш.кружо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м. (да 1—3 знач.).
|| прым.кругавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.) і кружны́, -а́я, -о́е (да 7 знач.).
Кругавыя працэсы.
Кружная дарога.
○
Кругавая абарона — лінія абароны, якая ўтварае замкнуты ланцуг вакол якога-н. пункта.
◊
Кругавая парука —
а) адказнасць усіх за кожнага і кожнага за ўсіх;
б) узаемнае ўкрывальніцтва, узаемная выручка ў нядобрых справах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фронтм.
1.род. фро́нту в разн. знач. фронт;
вы́страіць ва ф. — вы́строить во фронт;
лі́нія фро́нту — ли́ния фро́нта;
наступле́нне па ўсім фро́нце — наступле́ние по всему́ фро́нту;
культу́рны ф. — культу́рный фронт;
ф. рабо́т — фронт рабо́т;
ф. прыхі́льнікаў мі́ру — фронт сторо́нников ми́ра;
навальні́чны ф. — метеор. грозово́й фронт;
2.род. фро́нта фронт;
3‑і Белару́скі ф. — 3‑й Белору́сский фронт;
◊ на два франты́ — на два фро́нта;
шыро́кім фро́нтам — широ́ким фро́нтом
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мо́мант, ‑у, М ‑нце, м.
1. Вельмі кароткі прамежак часу; імгненне, міг. На нейкі момант у пакоі запанавала цішыня.Шыловіч.Адзін момант — і першая лінія службы дзесяткамі зоркіх вачэй і чуткіх вушэй заблакіравала граніцу.Брыль.//чаго. Адрэзак часу, калі пачынаецца нейкае дзеянне, з’ява. Момант спаткання. Момант зацішша.
2. Пэўны прамежак часу, этап у гісторыі, развіцці чаго‑н., у жыцці каго‑н. Паэт [Колас] не прапусціў ніводнага больш-менш значнага моманту з жыцця і працы селяніна.Навуменка.Бывае, што нечакана светлы момант узнагароджвае чалавека за многія гады пакут.Кулакоўскі.
3. Частка, элемент, асобны бок якой‑н. з’явы. На мастацкіх палатках адлюстраваны моманты з працоўнай дзейнасці і адпачынку працоўных.«Беларусь».
4.Спец. Матэматычнае паняцце, якое адыгрывае значную ролю ў механіцы і тэорыі імавернасцей. Момант інерцыі. Момант сілы.
•••
Бягучы момант — сучасны, цяперашні момант.
Магнітны момант — асноўная велічныя, якая характарызуе магнітныя ўласцівасці рэчыва.
На момант — на імгненне; вельмі коратка.
У адзін момант — тое, што і у адзін міг (гл. міг).
[Лац. momentum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мост, ‑а, М ‑сце; мн. масты, ‑оў; м.
1. Збудаванне для пераходу або пераезду цераз раку, канал, чыгунку і г. д. Чыгуначны мост. Пад’ёмны мост. □ Гулка аддаецца тупат капыт па драўляным мосце.Бядуля.І ўсе сходзяцца на адным: да таго, як будзе пабудаваны капітальны мост праз Дзвіну ў раёне будоўлі, на месцы пераправы патрэбен наплыўны мост.Грахоўскі.//перан. Тое, што служыць звяном сувязі паміж кім‑, чым‑н. Бясхітрасна і проста Сыду на берагі чужыя я. Хачу зрабіцца хоць маленькім мостам Між імі і табой, зямля мая.Панчанка.
2. У спорце — пастава, пры якой цела выгнута грудзямі ўверх з апорай на далоні і пяткі.
3.Спец. Частка шасі аўтамашыны, трактара, размешчаная над восямі і звязаная з коламі. Пярэдні мост. Задні мост.
4.Спец. Планка, на якой замацоўваецца рад штучных зубоў.
•••
Паветраны мост — авіяцыйная лінія з перавалачнымі аэрадромамі і навігацыйным абсталяваннем.
Пантонны мост — мост на пантонах.
(Патрэбен) як у мосце дзіркагл. дзірка.
Проста з мостагл. проста.
Спаліць масты (за сабой)гл. спаліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узро́вень, ‑роўню, м.
1. Умоўная гарызантальная лінія або плоскасць, якая з’яўляецца мяжой вышыні чаго‑н. Сонца апусцілася на ўзровень маладых сосен.Шамякін.Хвілін праз пяць .. [Раман] падняў на ўзровень грудзей ляшча і гукнуў: — Во!!!Ляўданскі.Дом быў злеплены так недарэчна, што вокны ў ім знаходзіліся па розных узроўнях.Маўр.// Вышыня пад’ёму вады або чаго‑н. вадкага. Вада ў Нарачы безупынна папаўняецца шматлікімі крыніцамі як па берагах, так і на дне возера, і таму ўзровень яго ніколі не зніжаецца.В. Вольскі.
2.перан. Ступень, якая характарызуе якасны стан, велічыню развіцця чаго‑н. Жыццёвы ўзровень. Ідэйны ўзровень. Узровень механізацыі гаспадаркі. □ Тэхнічны ўзровень савецкай эканомікі цяпер пераўзыходзіць дасягненні сусветнай капіталістычнай гаспадаркі, а ў многіх галінах — і найбольш разбітых капіталістычных краін.Машэраў.
•••
Нулявы ўзровень — узровень паверхні мора.
На ўзроўні (быць, знаходзіцца і пад.) — у адпаведнасці з неабходнымі патрабаваннямі.
На ўзроўнікаго-чаго,якім — у якім‑н. пэўным рангу, у якой‑н. інстанцыі. Вырашаць пытанні на ўзроўні міністраў. Сустрэчы на вышэйшым узроўні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cant
I[kænt]1.
n.
1) няшчы́рая гу́тарка, гіпакры́зія f., крываду́шнасьць f.
2) рапто́ўны або́ мо́цны ўда́р (які́ зьбіва́е з ног)
3) ко́сая лі́ніяабо́ плошчасхо́н, схіл -у m.
up the cant of the rock face — уве́рх па схо́не скалы́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КАРЭ́ЙСКАЯ ВАЙНА́ 1950—53,
баявыя дзеянні на Карэйскім п-ве паміж войскамі Кар. Нар.-Дэмакр. Рэспублікі (КНДР, Паўн. Карэя) пры падтрымцы Кітая і СССР з аднаго боку і ўзбр. сіламі Рэспублікі Карэя (РК, Паўд. Карэя) пры падтрымцы ЗША і 15 інш. краін пад эгідай Савета Бяспекі ААН з другога. Падставай для вайны паслужылі пагран. канфлікты на лініі падзелу Карэі па 38-й паралелі паўн. ш., якая склалася пасля 2-й сусв. вайны. 25.6.1950 войскі КНДР (каля 10 дывізій, 250 танкаў і інш.), перайшлі дэмаркацыйную лінію, да пач.жн. разбілі паўд.-кар. часці (каля 8 дывізій), занялі да 90% тэр.Паўд. Карэі. 25.6.1950 Савет Бяспекі асудзіў дзеянні КНДР як агрэсію супраць РК і 27 чэрв. ў адсутнасць прадстаўніка СССР вырашыў (7 і 14 ліп. пацвердзіў) накіраваць для абароны Паўд. Карэі сілы ААН (пераважна з вайскоўцаў ЗША, якіх спачатку паслана каля 200 тыс., потым да 1 млн.чал.; камандуючы з 7.7.1950 да 11.4.1951 ген. Д.Макартур). 15.9.1950 ЗША і іх саюзнікі высадзілі дэсант (60 тыс.чал.) у тыле войск КНДР у раёне г. Інчхон і на наступны дзень разгарнулі паспяховае наступленне з раёна г. Пусан, у ходзе якога ў кастр. наблізіліся да межаў Кітая і СССР. У кастр. 1950 у вайну ўступілі кітайскія «добраахвотнікі» (12 дывізій, каля 200 тыс.чал.; камандуючы Пэн Дэхуай), якія разам з войскамі КНДР і партызанамі адкінулі праціўніка за 38-ю паралель, 6 снеж. занялі Пхеньян, а 4.1.1951 сталіцу РК г. Сеул (пакінулі яго 14.3.1951). З ліст. 1950 (фактычна з вясны 1951) у баях на баку КНДР удзельнічаў сав. 64-ы асобы знішчальна-авіяц. корпус пад камандаваннем ген.-лейт. Г.А.Лобава (22 лётчыкам, у т. л. грамадзянам Беларусі Я.М.Стэльмаху, Л.К.Шчукіну прысвоена званне Героя Сав. Саюза). Пазней вайна ішла з пераменным поспехам і з чэрв. 1951 стала пазіцыйнай. З 10.7.1951 вяліся мірныя перагаворы, якія 27.7.1953 завяршыліся падпісаннем двухбаковага перамір’я. У асноўным была захавана даваен. дэмаркацыйная лінія, да КНДР адышоў г. Кэсон, а да РК некалькі населеных пунктаў на ўсх. узбярэжжы паўвострава. У вайне загінула ад 3 да 5 млн.чал., значна разбураны гарады і гаспадарка.
Літ.:
История Кореи. М., 1974. Т. 2. С. 223—224;
Пэн Дэхуай. Мемуары маршала: Пер. с кит. М., 1988;
Лобов Г. В небе Северной Кореи // Авиация и космонавтика. 1990. № 10—12;
1991. № 1—5;
Качук Н. Покрышкин из нашего города // Армия. 1996. № 1.
Ю.В.Бажэнаў.
Высадка амерыканскіх войск у Інчхоне ў пачатку Карэйскай вайны 1950—53.