tone down[ˌtəʊnˈdaʊn]phr. v. змякча́ць, памякча́ць (колер, гук, заўвагі)
tone in[ˌtəʊnˈɪn]phr. v.(with) гарманірава́ць (з чым-н.)
tone up[ˌtəʊnˈʌp]phr. v. умацо́ўваць, танізава́ць, павыша́ць то́нус
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
mellow
[ˈmeloʊ]1.
adj.
1) сьпе́лы; сакаві́ты, со́чны (пра плады́)
2) лаго́дны, прые́мны (віно́, гук, сьвятло́)
3) мякка́я, рассы́пістая (пра гле́бу)
4) нападпі́тку
2.
v.
1) зьмякча́ць (-ца)
2) пасьпява́ць, высьпява́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Лап! ’пра мацанне, абмацванне’ (мсцісл., Нар. лекс.), смал.лап ’тс’, рус.ярасл.лап! (аб сабаку) ’скок!’, польск., в.-луж.łap!, чэш., усх.-славац.lap! ’хол’. Паводле семантыкі толькі мсцісл.-смал. арэал. Паўн.-слав.lapъ! суіснуе побач з дзеясл. lapati/lapiti (Слаўскі, 4, 464), бел.лапаць1 (гл.). Згодна са Смаль–Стоцкім (Прымат., 22, 27, 37), — гэта анаматапеічнае аддзеяслоўнае ўтварэнне (са значэннем «рух — гук»).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашалапу́цець ’страціць (на некаторы час) здольнасць рэагаваць у выніку моцнай стомленасці або ў сувязі з нечаканым здарэннем’ (Янк. I), ашылапець ’аслупянець, скамянець’ (Бяльк.). Да шолап выкл. ’шась!’, параўн. шало́паць ’разумець, разбірацца’, першаснае ’корпацца, шастаць’, шалапут ’разгублены, узрушаны, няўважлівы чалавек’, параўн. драг.ошолоп ’асталоп, дурань’ (Клім.), укр.шолопати шастаць, корпацца’ (Карпат, диал. оном., 474), шалопокіти ’выдаваць глухі гук, шастаць’. Гл. ашалапуціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ідэагра́ма
(ад гр. idea = паняцце + -грама)
умоўны знак, які абазначае (у адрозненне ад літары) не гук якой-н. мовы, а цэлае паняцце, напр. кітайскі або егіпецкі іерогліф, матэматычная лічба і знак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гу́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звонкі, выразны, далёка чутны. Гучным голасам прывітаў Шырокі маладых настаўнікаў.Колас.За дзвярамі пачуўся гучны тупат.Гартны.
2. Здольны ствараць чысты, звонкі гук. Гучная скрыпка. □ Дзесь збоку, яшчэ далей, Грае гучная труба.Колас.
3.перан. Які карыстаецца вялікай папулярнасцю; шырокавядомы. Гучная слава. □ Другі баран — ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́тара, ‑ы, ж.
1. Пісьмовы знак азбукі, які звычайна абазначае пэўны гук мовы. Літара «в». □ Андрэйка прыхіліўся да стала, цяжка сапе і выводзіць буйныя, нязграбныя літары.Бядуля.
2. У друкарскім наборы — металічны брусок, пераважна з рэльефнай выявай такога, ці іншага друкаванага знака.
•••
Вялікая літара — загаловачная літара, якая адрозніваецца ад малой сваёй велічынёй, а іншы раз і напісаннем.
Літара ў літару — вельмі дакладна, літаральна (паўтараць, пераказваць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)