(17.11.1904, в. Кіршай Марыямпальскага пав., Літва — 7.7.1945),
літоўская паэтэса. Нар. паэтэса Літвы (1954). Скончыла Каўнаскі ун-т (1928). Друкавалася з 1923. Першы зб. «Раннім ранкам» (1927) прасякнуты рамант. сімвалізмам. У лірычных зб-ках «Сляды на пяску» (1931), «Дзямідасам зацвіту» (1938; Дзярж. прэмія Літвы 1939) і інш. зварот да сац. праблем, духоўнага свету чалавека-працаўніка. Роздум над трагізмам вайны, гіст. лёсам літ. народа ў кнігах паэзіі «Апявай, сэрца, жыццё!» (1943), «Салавей не можа не спяваць» (1945), «Мой край» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1947). Яе паэзіі ўласцівы шчырасць і глыбіня пачуццяў, меладычнасць верша, набліжаная да народнай. Пераклала на літ. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову яе творы пераклалі Э.Агняцвет, А.Астапенка, М.Аўрамчык, Р.Барадулін, С.Грахоўскі, С.Дзяргай, В.Жуковіч, А.Звонак, М.Калачынскі, І.Калеснік, К.Камейша, Г.Каржанеўская, Е.Лось, М.Лужанін, У.Нядзведскі, П.Прыходзька, А.Разанаў, Ю.Свірка, Я.Семяжон, Н.Тарас, Х.Чэрня, У.Шахавец, В.Шымук.
Тв.:
Rastai. T. 1—3. Vilnius, 1957;
Poezija. T. 1—2. Vilnius, 1972;
Бел.пер. — Калі зямля прачынаецца...: Выбранае. Мн., 1971;
Рус.пер. — Лирика. М., 1971.
Літ.:
Мальдзіс А. Творчыя ўзаемасувязі беларускай і літоўскай літаратур у савецкі час // Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970;
Лапінскене А., Мальдзіс А. Перазовы сяброўскіх галасоў. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКАЯ ДРУКА́РНЯ Дзейнічала ў 1787—1820 уг. Полацк Віцебскай вобл. Створана пры Полацкім езуіцкім калегіуме
(з 1812 Полацкая езуіцкая акадэмія). Кіраўнікі: Б.Шыркевіч, А.Лянкевіч, Я.Заранек і інш. Шрыфты атрымлівала з Пецярбурга і Варшавы. Выпусціла больш за 500 выданняў пераважна на польск. і лац., часткова на рус., італьян., ням., франц. мовах. Пры друкарні была словалітня. Сярод кніг: падручнікі для вучняў па ўсеагульнай геаграфіі і гісторыі Рыма (1788),
па граматыцы лац. мовы (1790, 1794), рыторыцы (1790, 1799), слоўнікі і інш., творы пісьменнікаў І.Беніслаўскага, М.Карыцкага, Я.Каханоўскага, І.Красіцкага, Н.Мусніцкага, А.Нарушэвіча, філосафа В.Бучынскага і інш., пісьменнікаў-палемістаў 16—17 ст. П.Скаргі, І.В.Руцкага, рым. пісьменнікаў Вергілія, Гарацыя, Плінія і інш., літургічная л-ра. З канца 18 ст. выдавала «Каляндар полацкі», дзе змяшчаліся краязнаўчыя матэрыялы (у т. л. пра Полацк), звесткі па гуманітарных і фіз.-матэм. навуках, крытыка-бібліягр. агляды, пераклады, апісанні падарожжаў у Сібір і на Каўказ; з 1818 да лют. 1820 (з перапынкам у 1819) — час. «Miesięcznik Połocki» («Полацкі месячнік»), Маст. афармленне выданняў сціплае, гравюр мала, для аздаблення выкарыстоўваўся наборны арнамент, ксілаграфічныя застаўкі.
Літ.:
Мальдзіс А. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн., 1974;
Умецкая Е.С. «Месенчник Полоцкий» — первый журнал дореволюционной Белоруссии // Из истории книги, библиотечного дела и библиографии в Белоруссии. Мн., 1972. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПО́ЛЫМЯ»,
дзяржаўнае кніжнае выдавецтва ў Мінску. Засн. ў студз. 1950 у выніку зліцця выд-ваў ЦК ЛКСМБ і газ. «Савецкі селянін» як Газетна-часопіснае выд-ваМін-ва культуры БССР. У яго склад уваходзіла каля 20 газет і часопісаў [«Сталинская молодежь» (цяпер «Знамя юности»), «Чырвоная змена», «Зорька», «Піянер Беларусі» (цяпер «Раніца»), «Бярозка», «Работніца і сялянка» (цяпер «Алеся»), «Полымя», «Беларусь» і інш.]. Укастр. 1963 аб’яднана з выд-вам газ. «Мінская праўда» і рэдакцыяй вытв. л-ры Дзярж.выд-ваБССР і атрымала назву «Полымя». Пачало выпускаць прамысл. каталогі, інфарм. і рэкламныя выданні, нарматыўныя дакументы, даведнікі, памяткі і метад. рэкамендацыі па медыцыне і інш. З вер. 1976 кніжна-часопіснае выд-ва. Стала выдаваць л-ру па культуры быту і адпачынку, краязнаўстве, фізкультуры і спорце, дамаводстве і інш.У складзе выд-ва існавала некалькі рэсп. газет («Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Голас Радзімы» і інш.), каля 20 час. і бюлетэняў («Беларусь», «Полымя», «Нёман», «Родная прырода», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» і інш.). З ліп. 1996 кніжнае выд-ва. Выпускае краязнаўчую, навук.-папулярную, спарт., па пытаннях аховы здароўя, вольнага часу, інфармацыйна-рэкламную л-ру, даведнікі, календары, падручнікі і кнігі серыі «Школьная б-ка», для інвалідаў па зроку і інш. Мае серыі «Гарады Беларусі», «Горад і наваколле», «Горад-пабрацім», «Нашы славутыя землякі», «Помнікі беларускага дойлідства». Выдае творы сучасных бел. аўтараў, перавыдае творы бел. краязнаўцаў і этнографаў 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЙМІК, сеймік,
сход шляхты павета (зямлі, ваяводства) уВКЛ y 16—18 ст., дзейнасць якога рэгламентавалася нормамі права; форма самарэалізацыі шляхецкай супольнасці павета і дзярж.-прававы ін-т, дзякуючы якому шляхецкая супольнасць была здольная прымаць рашэнні. Генетычна ўзыходзіць да веча і з’ездаў баяр-шляхты пэўнай зямлі. Віленскі прывілей 1565 і Статут ВКЛ 1566 стварылі павятовыя перадсоймавыя С., на якіх выбіраліся па 2 паслы ад павета на сойм, і элекцыйныя С., на якіх выбіраліся кандыдаты на пасады павятовага земскага суда і на павятовыя шляхецкія пасады (урады). Перадсоймавыя С. збіраліся не пазней як за 4 (з 1588 за 6) тыдні да сойма, а працягласць — 3—4 дні. Пасля сойма, не пазней як праз 4 тыдні, збіраліся пасоймавыя (рэляцыйныя) С. Учас міжкаралеўя збіраліся каптуровыя С., якія стваралі канфедэратыўную ўладу і каптуровы суд. Дэпутацкія (трыбунальскія, грамнічныя) С. выбіралі суддзяў у склад Трыбунала Вялікага княства Літоўскага. Гаспадарчыя С. прымалі ўхвалы па справах павета, размяркоўвалі падаткі, выбіралі паборцаў і камісараў у Трыбунал скарбовы ВКЛ. На падобных на С. попісавых з’ездах шляхты адбываліся шляхецкія попісы войска Вялікага княства Літоўскага.
Літ.:
Лаппо И.И. Великое княжество Литовское во второй половине XVI столетия: Литовско-русский повет и его сеймик. Юрьев, 1911;
Kriegseisen W. Sejmiki Rzeczypospolitej szlacheckiej w XVII i XVIII w. Warszawa, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грыф1, ‑а, м.
1.У антычнай міфалогіі — крылатае страшыдла з тулавам ільва і галавой арла або льва.
2. Вялікая драпежная птушка, якая гнездзіцца на скалах, абрывах, адзіночных дрэвах і жывіцца падлай.
[Грэч. gryps.]
грыф2, ‑а, м.
1. Доўгая драўляная пласцінка на шыйцы музычных інструментаў, да якой учас ігры прыціскаюць струны. Гітара была добрая, з прыгожымі малюнкамі на версе, з вялікім чырвоным бантам на канцы грыфа.Васілёнак.
2. Стальны прут атлетычнай штангі, на які надзяваюцца шары, дыскі.
[Ням. Griff.]
грыф3, ‑а, м.
1. Штэмпель з узорам чыйго‑н. афіцыйнага подпісу, а таксама адбітак з гэтага штэмпеля. Бланк з грыфам установы. □ Светла-жоўтыя, горда аздобленыя двухмоўным грыфам паўпрэдства СССР пакеты прыходзяць на лагерную пошту амаль штодня.Брыль.
2. Надпіс на дакуменце, выданні, які вызначае правілы карыстання імі. Апублікаваць брашуру пад грыфам: «На правах рукапісу». □ Палкоўнік запісаў.. [лічбы] на бланку з грыфам «Сакрэтна», затым утаропіўся ў іх вачамі і задумаўся.Дудо.
[Ад фр. griffe — кляймо, штэмпель.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аняме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1.У выніку хваробы стаць нямым, страціць здольнасць гаварыць. // Страціць на некаторы час мову (ад здзіўлення, нечаканай радасці і пад.). Аж анямеў Музыка з болю, Жалейку ўбачыўшы сваю.Танк.Вартавыя ад жаху зусім анямелі.Аўрамчык.
2. Застыць у нерухомасці пад уплывам якога‑н. пачуцця; замерці. Зірнуў [Карзюк] на зямлю і анямеў: за брамаю на зямлі раскіданыя пучкі пралесак.Баранавых.
3. Замоўкнуць, заціхнуць; пераехаць гучаць. Цяпер анямела ўсё, Ніхто не спяе, не зайграе, Здаецца, што дрэвы на шлях Прыгнулася з чорных нягод.Броўка.
4. Страціць адчувальнасць, гнуткасць. [Несцяровіч] не хацеў сядзець, яму хацелася прайсці пехатой кіламетраў дваццаць, так анямелі ад дзённай сядні ногі.Чорны.// Перастаць быць чулым. Але сэрца не вырвалася, не паляцела, яно анямела тады, калі нечым спляжаны Курт Філінгер, угрызнуўшы зубамі чужое зямлі, нібы праваліўся скрозь яе, страціўшы прытомнасць.Сабаленка.[Валошын:] Таццяна, я цябе магу забыць Хіба тады, як анямее сэрца.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыты́чны1, ‑ая, ‑ае.
1. Які заключае ў сабе крытыку (у 1, 3 знач.), з’яўляецца крытыкай. Крытычныя заўвагі. Крытычны артыкул. Крытычная літаратура.
2. Здольны крытычна адносіцца да каго‑, чаго‑н. Крытычны розум. □ У гэтым абуджэнні крытычна[й] думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага зруху, які павінен пралажыць прасторную дарогу да новых форм жыцця.Колас.
•••
Крытычны апаратгл. апарат.
Крытычны рэалізмгл. рэалізм.
крыты́чны2, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца ў стане крызісу; пераломны. Крытычны момант хваробы. □ Той ўзрост, калі мінула трыццаць і такія грукаюць гады, што сталым хоць і не час лічыцца, ды назвацца нельга маладым, — той ўзрост крытычны, ў тым узросце ў сябе пытаюцца часцей: ці зрабіў, што мог бы ў маладосці, і якім імкненнем жыць далей?Русецкі.
2. Вельмі цяжкі, небяспечны. Крытычнае становішча. □ Партызанская зухаватасць, якая ў крытычны момант ратавала не аднаго партызана, памагла і тут.Карпюк.
•••
Крытычная тэмпературагл. тэмпература.
Крытычны стан рэчывагл. стан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зба́віць1, збаўлю, збавіш, збавіць; зак., што.
1. Адняць (якую‑н. частку) ад агульнай колькасці, вагі і пад. Збавіць кілаграм вагі.
2.таксамачаго. Зменшыць велічыню або колькасць чаго‑н.; убавіць. Збавіць цану. Збавіць крок (пайсці цішэй). Збавіць вагі, у вазе (пахудзець). □ Нам нічога не аставалася, як толькі збавіць ход, каб ненарокам не перакуліць лодку.Сачанка.// Зменшыць сілу чаго‑н.; аслабіць, знізіць. Збавіць тон. □ Калі абставіны склаліся так, што Дарошку не давялося ўключыцца ў другі тур конкурсу, юнак не збавіў тэмпаў, не пачаў працаваць горш.Арабей.
•••
Збавіць газ — зменшыўшы наступленне гаручага, сцішыць ход машыны.
Памагчы пазбегнуць каго‑, чаго‑н.; пазбавіць, вызваліць ад каго‑, чаго‑н. Збавіць ад бяды. Збавіць душу ад пакут. □ Адзіны выхад іх ад смерці збавіць — Учас зацішша з крэпасці адправіць.Бачыла.
•••
Божа збаўгл. бог.
зба́віць3, збаўлю, збавіш, збавіць.
Зак.да бавіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укры́цца, укрыюся, укрыешся, укрыецца; зак.
1. Накрыцца, закрыцца поўнасцю, з усіх бакоў, ухутацца. Алаіза паслала ложак. Лягла, укрылася з галавою.Арабей.[Мялешка:] — І вазьмі вось мой плашч, укрыйся.Васілевіч.
2. Накрыцца, запоўніцца, усеяцца чым‑н. па паверхні. У пакоях, дзе раней панаваў строгі парадак, чысціня, усё нібы пастарэла, укрылася пылам.Карпаў.Укрылася лёдам возера — не правіць было рыбакам пелькі.Мыслівец.Пастаяўшы нейкі час каля куста вярбы, што ўкрыўся жоўтымі коцікамі, павярнуў дадому.Ігнаценка.// Ахутацца, ахінуцца чым‑н. Апілкі сонца церушыла. Як цыркуляркаю-пілой, І далеч доўга не спяшыла Укрыцца шызаю імглой.Гаўрусёў.// Стаць пакрытым чым‑н., што выступіла на паверхні чаго‑н. У Сузона ў момант твар укрыўся кроплямі поту, шчокі пачалі падрыгваць.Галавач.
3. Схаваўшыся дзе‑н., засцерагчы сябе ад каго‑, чаго‑н. Вялічка і хто быў з ім убачылі, што выйсці з дома і дзе-небудзь укрыцца ад бомб няма як: усё навокал кіпела і рвалася.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Праводзіць па чым‑н. чым‑н., пакідаючы след, лінію. Лупіла [бульбу] на дранікі, спраўна, мерна, цыркала па тарцы.Мележ.// Хутка пралятаючы, зачэпліваць, кранаць што‑н. Ластаўкі вырываліся са сваіх гнёздаў і чыркалі тонкімі крыламі па лагодных хвалях спакойнай ракі.Грахоўскі.// Рэзка праводзячы па карабку або па чым‑н. цвёрдым, прымушаць гарэць (запалкі). Гамыра чыркае запалку.Колас.Усе маўчалі: хто закусваў, а хто чыркаў запалкаю аб карабок — адразу ж прыкурваў чарговую цыгарэту.Сіпакоў.// Закранаць, драпаць па чым‑н. учас руху. Чыркаючы палачкай па дарозе, ён бадзёра крочыў і праз вялікія рагавыя акуляры аглядаў балота.Дуброўскі.
2. Хутка, спяшаючыся, пісаць што‑н. Я азірнуўся назад, у правы куток, дзе .. нешта цыркала на кавалку паперы Юнона.Мыслівец.Старшыня маўчаў, нешта чыркаў асадкай па паперцы.Галавач.
3. Утвараць характэрныя гукі, спяваць (пра некаторых птушак). Недзе на Доўгіх пад самым месяцам чыркалі, што ўсё адно шасталі трысцём, дзікія качкі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)