Луні́ ’багністая мясціна’ (брасл., Сл. ПЗБ), купіш. (ЛітССР), рус. лунь ’багна, балота’. Пагранічны позні балтызм. Параўн. літ. liũnas ’тс’ (Талстой, Лекс. балт., 46; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 2, 682). Гл. таксама лунь 4 і лю́ны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лыча́к ’кароткая вяроўка з пятлёй (Бяльк., Нар. Гом.), рус. наўг., урал. лычаг ’вяроўка з лыка’, калін. лыча́га ’кара з ліпы’, укр. лича́к ’вяроўка з лыка’, ’лыганы лапаць’, ’абутак з лыка’. Да лыка 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люфт 1 ’гара ў хаце’ (астрав., Сл. ПЗБ). Да люхт (гл.).
Люфт 2 ’зазор паміж часткамі машыны’ (ТСБМ). З рус. мовы, дзе люфт ’тс’ як тэхнічны тэрмін быў запазычаны з ням. Luft ’зазор, шчыліна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляўкой ’ляўконія, Matthiola R. Br.’ (Інстр. II). З рус. левкой ’тс’, якое праз ням. Levkoje (< с.-лац. leucoion) са ст.-грэч. λευκόϊον < λευκόνϊον ’белая фіялка’ (Клюге₁₇, 438; Фасмер, 2, 473; Слаўскі, 4, 189–190).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манкі́раваць ’грэбаваць, нядбайна адносіцца да чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’хлусіць, падманваць, фальшывіць’ (Нас.; іўеў., Сл. ПЗБ). З рус. манки́ровать ’адсутнічаць, ухіляцца’, якое з франц. manquer ’не хапаць’ < італ. mancare > лац. mancus ’пакалечаны’ (Фасмер, 2, 570).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маргары́н ’харчовы тлушч — сумесь алею і жывёльных тлушчаў’ (ТСБМ). З рус. маргари́н ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое са ст.-ням. Margarin < франц. margarine < ст.-грэч. μάργαρον, μαργαρίτος ’перл, жэмчуг’, да якога маргарын падобны колерам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мату́зіць, матуза́ць ’біць гашнікам або вяроўкай’ (Бяльк., Нас.). Рус. смал. мотузить ’біць, сячы’. Да мату́з (гл.). Аднак гэтыя лексемы можна разглядаць як утварэнні з экспрэсіўнымі прэфіксамі ma‑, me‑, mu‑ (гл. Мяркулава, Этимология–74, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мезані́н ’няпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома’ (ТСБМ). З рус. мезанин, мезонин, якое праз франц. mezzanine з італ. mezzanino ’тс’ < mezzano ’сярэдні’ (Мацэнаўэр, LF, 10, 322; Фасмер, 2, 593 і 594; Крукоўскі, Уплыў, 79).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Меню́ ’набор страў да снедання, абеду, вячэры’, ’лісток, дзе пералічаны стравы ў сталовай, кафэ, рэстаране’ (ТСБМ). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 80) з франц. menu ’зменшаны пералік блюд’ < лац. minutas ’зменшаны’ (Голуб-Ліер, 310).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ме́рхаць, ме́рхоть ’рабізна на вадзе ад хуткага цячэння’ (паўд.-усх., Бел.-рус. ізал.). З укр. мовы. Параўн. мо́рхлий ’зморшчаны’, моршо́к ’маршчына’, ме́рхнути ’гаснуць, губіць бляск’, ’жухнуць’. Да моршчыцца (гл.). Параўн. таксама ЕСУМ, 3, 518.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)