Вы́рубка (БРС), ’выемка ў канцы бервяна, у якую кладзецца другое бервяно ў вугле’ (Інстр. II). Рус. вы́рубка ’месца, дзе былі высечаны дрэвы’, в.-луж. wurubki ’тс’. Ад выруб або ад вырубіць з суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вігва́м ’жыллё індзейцаў Паўночнай Амерыкі з вецця, кары і скур’ (КТС, БРС). Запазычана праз рус. мову з а.-англ. wigwam (< алгонкінск. wēkou‑om‑ut ’у сваім доме’; параўн. Скіт, 610; Шанскі, 1, В, 92).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Візітава́ць, візытава́ць ’наведваць з мэтай агляду’ (Нас.). Укр. уст. візытувати, рус. визитировать ’тс’ і г. д. Ст.-бел. визытовати, визитовати ’інспектаваць’ (1608, 1627 г.). Запазычана са ст.-польск. wizytować < лад. vizitare (Булыка, Запазыч., 63).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гапашы́ць ’трапаць лён’ (Сцяшк. МГ). Няяснае слова. Магчыма, звязана з дзеясловам *pachati. Параўн. вельмі шырокі дыяпазон значэнняў, напр., у рус. паха́ть (гл. у Даля), уключаючы ’рэзаць, крышыць і да т. п.’ (пахать хлеб, мясо).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ге́тман ’гетман’ (БРС), ст.-бел. гетманъ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Рус. ге́тман. укр. ге́тьман. Запазычанне з польск. hetman, а гэта з с.-ням. дыял. häuptmann. Фасмер, 1, 403; вельмі падрабязна Слаўскі, 1, 419.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Го́жы ’прыдатны’, ’прыгожы’, ’варты’ (БРС, Касп., Нас.). Усх.-слав. слова (параўн. рус. го́жий ’тс’, укр. го́жий ’тс’). Агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 190 (праформа *godjьjь; вытворнае ад дзеяслова *goditi; параўн. гадзіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́шына ’мясцовае асяроддзе’ (Ян.), параўн. рус. на́шина́ ’наша частка’, в.-луж. našina ’наша маёмасць’. Ад наш, параўн. чужына ’чужы, незнаёмы край, людзі’ і пад. (гл. ESSJ SG, 2, 440), серб.-харв. својѝна ’ўласнасць, маёмасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ню́ні, у выразе распусціць нюні ’расплакацца’ (Сл. ПЗБ), ню́нькі ’плач’: «Нюнькі справив» (Нас.), рус. ню́ни ’губы, слёзы; слюні, смаркачы’, нюнькать ’плакаць’, чэш. ňuňat ’плакаць (у размове з дзецьмі)’. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 92; Махэк₂, 402).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няве́га ’няветлівы чалавек’ (круп., Макар.). Зыходнай магла быць форма тыпу рус. невежа ’цёмны, неадукаваны чалавек’ (< *ne‑vedja, гл. ведаць), тады канец слова перароблены ў выніку экспрэсіўнай дэпалаталізацыі з мэтай «агрублення», параўн. Сярога і Сярожа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ня́нё (дзіц.) ’мяса’ (Клім.), ня́ня ’тс’ (Сл. ЦРБ). Тыповае «дзіцячае» слова няяснага, магчыма, гукапераймальнага паходжання, параўн. рус. ня́ня ’грудзі’, марыйск. ńäńä ’хлеб’, што можа быць звязана з ням‑ням ’есці’ (гл. Фасмер, 3, 94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)