1. Калючы куст або дрэва сямейства ружакветных, якое дае дробныя чорна-сінія, з шызым налётам, плады даўкага смаку.
2.зб. Плады гэтай расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
монакарпі́чны
(ад мона- + гр. karpos = плод);
м-ыя расліны — расліны, якія цвітуць і пладаносяць адзін раз у жыцці, пасля чаго гінуць; м-ымі з’яўляюцца ўсе аднагадовыя і двухгадовыя расліны, а таксама пальма, агава, бамбук (параўн.полікарпічны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гідрафі́льны
(ад гідра- + гр. phileo = люблю);
г-ыя расліны — водныя расліны, прыстасаваныя да перакрыжаванага апылення пад вадой (напр. рагаліснік апушчаны, наяда гнуткая).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
полікарпі́чны
(ад полі- + гр. karpos= плод)
мнагаплодны;
п-ыя расліны — расліны, якія цвітуць і пладаносяць многа разоў у сваім жыцці (параўн.монакарпічны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БА́СМА,
парашок з лісця кветкавай расліны індыгаферы фарбавальнай (Indigofera tinctoria) сям. бабовых. Выкарыстоўваецца разам з хной для афарбоўкі валасоў у чорны колер.
род кветкавых раслін сям. асфадэлавых. Каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічнай Афрыцы і на Мадагаскары, таксама ў субтропіках і ва ўмераных абласцях Еўропы і Амерыкі. На Беларусі трапляецца бялюк галінасты (A. ramosum), што расце ў хваёвых і мяшаных лясах, дубровах, на ўзлесках і ў хмызняках на паўн.-ўсх. мяжы арэала. Як інтрадукаваны вырошчваецца бялюк лілейны (A. liliago).
Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным слабагалінастым сцяблом і кароткім карэнішчам. Лісце прыкаранёвае, вузкалінейнае, жалабатае. Кветкі белыя ў мяцёлках ці гронках. Плод — скурастая шарападобная каробачка. Лек. і дэкар.расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАПЕ́РЫЦА (Hottonia),
род кветкавых раслін сям. першакветных. 2 віды. Пашыраны пераважна ў Еўропе, М. Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі пераважна ў паўд. раёнах трапляецца вадаперыца балотная (H. palustris). Расце ў стаячай вадзе ў сажалках, канавах, на балотах.
Шматгадовыя травяністыя павольнаплаваючыя расліны без каранёў, з падводным косаўзыходным сцяблом даўж. 15—60 см. Лісце перыстарассечанае, кальчаковае, у разетцы каля асновы доўгага кветаноса, які ў час цвіцення ўздымаецца над вадой. Кветкі белыя ці ружаватыя, у зеве жоўтыя, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Плод — каробачка. Дэкар. (прыдатныя для аквакультуры) і меданосныя расліны.