рускі эканаміст, грамадскі дзеяч, філосаф, гісторык і публіцыст. Скончыў Маскоўскіун-т (1838). У 1844—52 на дзярж. службе, з 1853 займаўся літ.-публіцыст. дзейнасцю. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні сял. рэформы 1861 (эканамічна абгрунтаваў яе ў кн. «Аб прыгонным стане і пераходзе з яго да грамадзянскай свабоды», 1856). Як філосаф — напачатку прыхільнік Гегеля. У пач. 1840-х г. далучыўся да славянафілаў. Распрацаваў тэорыю аб трох перыядах нац. жыцця: «надзвычайнай нацыянальнасці», «пераймальнасці» і «разумнай народнасці». Лічыў, што толькі ў народзе захоўваецца «дух у яго жывой цэльнасці», матэрыялізм «зусім не вынікае з прыродазнаўчых навук». Яго паліт. дактрына грунтавалася на прызнанні толькі дзвюх узаемазвязаных сіл, — самадзяржаўя і вясковай абшчыны. Навук. працы па сац.-эканам. і нац. адносінах у Прыбалтыцы, скасаванні прыгоннага права ў Прусіі, гісторыі езуіцтва. Аўтар літ.-эстэт. артыкулаў аб творчасці М.Ю.Лермантава і М.В.Гогаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЯРДЭ́НКА (Васіль Пятровіч) (14.1.1904, г. Краматорск Данецкай вобл., Украіна — 19.12.1978),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АН Беларусі (1956), д-ртэхн.н. (1950), праф. (1952). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1963). Скончыў Маскоўскіін-т сталі (1932). З 1945 выкладаў у ВНУ Масквы. З 1957 дырэктар, заг. лабараторыі пластычнасці, з 1970 старшы навук. супрацоўнік-кансультант Фізікатэхн. ін-та АН Беларусі, адначасова ў 1957—70 заг. кафедры БПІ. Навук. працы па пластычнай дэфармацыі, апрацоўцы металаў ціскам. Прапанаваў новыя спосабы апрацоўкі металаў з выкарыстаннем ультрагуку, распрацаваў метады гарачага гідрахім. выціскання, пракаткі лістоў з парашковых матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Теория обработки металлов давлением. Мн., 1966;
Теоретические основы ковки и горячей объемной штамповки. Мн., 1968 (у сааўт.);
Основы теории прокатки. Мн., 1969;
Прокатка и волочение с ультразвуком. Мн., 1970 (разам з У.У.Клубовічам, А.В.Сцепаненкам);
Ультразвук и пластичность. Мн., 1976 (з імі ж).
Літ.:
Библиография научных трудов академика АНБССР В.П.Северденко. Мн., 1979.
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1982). Лётчык-касманаўт СССР (1982). Канд.тэхн.н. (1974). Скончыў Маскоўскі фіз.-тэхн. ін-т (1967). З 1976 у ракетна-касм. карпарацыі «Энергія» імя С.П.Каралёва, адначасова ў 1978—95 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 19—27.8.1982 з Л.І.Паповым і С.Я.Савіцкай здзейсніў (як бортінжынер) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз Т-7» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-7» (вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз Т-5»); 20—22.4.1983 (як касманаўт-даследчык) з У.Г.Цітовым і Г.М.Стракалавым — на КК «Саюз Т-8»; 6.9.1989—19.2.1990 (як бортінжынер) з А.С.Віктарэнкам — на КК «Саюз ТМ-8» і АС «Мір»; 1.7.1993—14.1.1994 (як бортінжынер) з В.В.Цыбліевым і Ж.П.Эньерэ (Францыя) — на КК «Саюз ТМ-17» і АС «Мір». Правёў у космасе 372,95 сут. Здзейсніў 10 выхадаў у адкрыты космас.
бел. і рус. фалькларыст і літ.-знавец. Д-ргіст.н. (1971), праф. (1972). Засл. дз. нав. Башкортастана (1977). Скончыў Маскоўскіпед.ін-т імя Леніна (1931). У 1938—41 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та і навук. супрацоўнік Ін-та мовы і л-ры АН Беларусі. У 1943—49 выкладаў у БДУ. З 1951 працаваў у Башкортастане. Друкаваўся з 1937. Зрабіў шмат запісаў бел. фальклору. У манаграфіі «Беларуская казка» (1969) паказаў нац. багацце і самабытнасць бел.нар. казак. Апублікаваў першы ў гісторыі бел. фалькларыстыкі сістэм. паказальнік «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978). Падрыхтаваў навук. каментарыі да зб-каў «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971), «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78, з К.Кабашнікавым), «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976), «Украінскія народныя казкі» (Берлін, 1972, на ням. мове) і інш. Сааўтар кн. «Параўнальны паказальнік сюжэтаў. Усходнеславянская казка» (1979). Выдаў на ням. мове «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 1966; 10-е выд. 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СЬЕЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (23.7.1826, г. Багучар Варонежскай вобл., Расія — 5.10.1871),
рускі фалькларыст, этнограф, гісторык, літаратуразнавец. Скончыў Маскоўскіун-т (1848). Служыў у Гал. архіве Мін-ва замежных спраў (1849—62). Выключнае значэнне мае яго зб. «Народныя рускія казкі» (вып. 1—8, 1855—63; т. 1—3, 7-е поўнае выд. 1985—86). У ім змешчаны таксама бел. (11) і ўкр. тэксты. Бел. тэксты надрукаваны і ў яго зб. «Народныя рускія легенды» (М., 1859; Лондан, 1860), канфіскаваным па даносе духавенства. Ананімна ім выдадзены ў Швейцарыі зб. «Рускія запаветныя казкі» (1872 і 1878), накіраваны супраць духавенства і памешчыкаў. У рукапісе зб. Афанасьева «Народныя рускія казкі не для друку. 1857—1862» (Ін-трус. л-ры, Спб.) таксама ёсць бел. і ўкр. тэксты. Праца Афанасьева «Паэтычныя погляды славян на прыроду» (т. 1—3, 1865—69) упершыню на матэрыяле фальклору і этнаграфіі раскрыла некаторыя асаблівасці стараж. светапогляду славян, спрыяла станаўленню міфалагічнай школы ў рус. фалькларыстыцы, мела ўплыў на працы некат. бел. фалькларыстаў.
Літ.:
Азадовский М.К. История русской фольклористики. Т. 2. М., 1963;
Савченко С.В. Русская народная сказка. Киев, 1914.
рускі антраполаг, географ, этнограф, археолаг. Акад. (1896), ганаровы чл. Расійскай АН (1898). Праф. (1884). У 1867 скончыў Маскоўскіун-т і з 1885 узначальваў у ім кафедру геаграфіі. Па яго ініцыятыве ў 1879 пры ун-це створаны Музей антрапалогіі (з 1919 кафедра антрапалогіі, з 1922 НДІ антрапалогіі). Асн. кірунак даследаванняў Анучына — этнічная антрапалогія і антрапагенез, значная ч. прац прысвечана этнаграфіі, археалогіі, геамарфалогіі, гідралогіі і краязнаўству. Аўтар універсітэцкіх геагр. курсаў: «Гісторыя геаграфіі», «Агульная геаграфія» і інш. У 1890-я г. праводзіў геагр. экспедыцыі, вывучаў вытокі Зах. Дзвіны, Дняпра і інш. рэк. Удзельнічаў у рабоце Дзяржплана. Рэдагаваў часопісы «Этнографическое обозрение» (з 1889), «Землеведение» (засн. Анучыным у 1894), «Русский антропологический журнал» (з 1900). У гонар Анучына названы: ледавік на в-ве Новая Зямля, гара на Паўн. Урале, в-аў і праліў у Малой Курыльскай градзе.
Тв.:
Рельеф поверхности Европейской России в последовательном развитии о нем представлений. М., 1895;
Труды экспедиции для исследования источников главнейших рек Европейской России. Вып. 61. М., 1897;
К вопросу о белорусской территории // Курс белорусоведения. М., 1918—20.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАВІ́ЛАЎ (Мікалай Іванавіч) (25.11.1887, Масква — 26.1.1943),
савецкі біёлаг, генетык, заснавальнік вучэнняў пра біял. асновы селекцыі і цэнтры паходжання культурных раслін. Акад.АНСССР (1929; чл.-кар. 1923). Акад. УАСГНІЛ (1929). Акад.АН Украіны (1929). Брат С.І.Вавілава. Скончыў Маскоўскіс.-г.ін-т (1911). Працаваў пад кіраўніцтвам Дз.М.Пранішнікава. З 1929 прэзідэнт, у 1935—40 віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. З 1930 адначасова дырэктар Ін-та генетыкі АНСССР. Абгрунтаваў вучэнне пра імунітэт раслін (1919), адкрыў закон гамалагічных радоў у спадчыннай зменлівасці арганізмаў (1920). Арганізатар і кіраўнік экспедыцый па вывучэнні сусв. раслінных рэсурсаў (1920—40). Вызначыў ачагі формаўтварэння культ. раслін. Сабраў найб. ў свеце калекцыю насення культ. раслін, заклаў асновы дзяржсортавыпрабавання палявых культур. Прэмія імя У.І.Леніна (1926), залаты медаль імя М.М.Пржавальскага АНСССР (1925). У 1968 АНСССР устаноўлены залаты медаль яго імя ў галіне сельскай гаспадаркі. У 1940 рэпрэсіраваны, памёр у турме (Саратаў), рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙНА́ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ З ВЯЛІ́КІМ КНЯ́СТВАМ ЛІТО́ЎСКІМ 1512—22,
вайна за аб’яднанне ўсх.-слав. зямель у складзе Маскоўскай дзяржавы. У выніку трох паходаў (1512, 1513, 1514) маскоўскія войскі авалодалі Смаленскам. Імкнучыся выкарыстаць поспех, яны занялі Мсціслаў, Крычаў, Дуброўну, перайшлі Дняпро, Друць і толькі каля Бярэзіны спынены перадавымі атрадамі Жыгімонта I Старога. У час Аршанскай бітвы 1514 гетман найвышэйшы К.І.Астрожскі разбіў 80-тысячнае маскоўскае войска, але вярнуць Смаленск не змог. У 1515 маскоўскія войскі хадзілі на Полацк, Віцебск і Мсціслаў, Браслаў і Друю, а войскі ВКЛ на Северскую зямлю і Вял. Лукі. Летам 1517 пасольства Жыгімонта I спрабавала дамовіцца пра спыненне вайны, але беспаспяхова, і ваен. дзеянні актывізаваліся. Летам 1518 маскоўскае войска рушыла на Полацк, Віцебск і ў Падняпроўе, у інш. месцах даходзіла да Слуцка, Мінска, Новагародка. У 1519 маскоўскія войскі займалі многія гарады і вёскі, бралі ў палон жыхароў. У 1520 пасольства ВКЛ дамовілася пра спыненне ваен. дзеянняў. У 1522 падпісана перамір’е на 5 гадоў. Смаленск застаўся ў Маскоўскай дзяржаве, а шматлікі «маскоўскі палон» — у ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРЫ́ЦКІ (Аляксей Аляксандравіч) (22.3.1911, г.п. Хоцімск Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 29.10.1987),
бел.паэт. Скончыў Маскоўскіін-т замежных моў (1936). Першы зб. вершаў «Эпічныя фрагменты» (1932). Апавядальнасць, стрыманасць пачуццяў, лірызм, уменне раскрыць філас. сэнс у звычайных з’явах — асн. рысы яго паэзіі.’Найб. уласцівыя яму жанры эпічнай паэзіі — сюжэтна-лірычны верш, блізкі да балады (зб-кі вершаў і паэм «Дняпроўскае рэха», 1946, «Размова з сэрцам», 1961, «Мая асяніна», 1973, «Каля вячэрняга кастра», 1979, і інш.). У многіх вершах і паэмах адлюстраваны падзеі Вял.Айч. вайны. Аўтар паэм «Аповесць пра залатое дно» (1954), «Марыля» (1965), «На волю» (1969) і інш. У паэме «Вяртанне на Зямлю» (1964) паказаў імкненне чалавека да ведаў, да пазнання таямніц сусвету. Гумарыстычныя і сатыр. творы ў зб-ках «Пасылка ў рай» (1960), «Талоны на бяссмерце» (1974). Пераклаў на бел. мову паэму К.Данелайціса «Чатыры пары года» (1961), аповесці Г.Зэгерс «Чалавек і яго імя» (1958), Ю.Брэзана «Крыста» (1966) і інш.
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Дачка Б.І.Ладыгіна. Скончыла Маскоўскіарх.ін-т (1949). Працуе ў ін-це «Белдзяржпраект» (у 1969—75 гал. архітэктар). Асн. работы: у Мінску — Водна-спартыўны камбінат, забудова раёна і праекты жылых і грамадскіх будынкаў па вуліцы Харужай (1964—90), жылы дом з гастраномам «Сталічны» (1962), жылыя дамы, грамадскія і навуч. ўстановы па вуліцах Варвашэні, Казлова, М.Багдановіча, Кульман, гал. корпус Бел.тэхнал. ун-та (1956, у сааўт.), корпус Ін-та гісторыі (1964) і рэканструкцыя корпуса (1982; у сааўт.) Прэзідыума Нац.АН Беларусі, адм.-грамадскі комплекс на праспекце Машэрава (1977, у сааўт.), гандл.-грамадскі цэнтр па вул. Куйбышава (1997, у сааўт.), а таксама вадаскідныя збудаванні і ГЭС на Заслаўскім вадасховішчы (1955); у Магілёве — мост цераз Дняпро (1955) і Палац культуры хімікаў (1980, у сааўт.); у Віцебску — мост цераз Зах. Дзвіну (1955); комплекс абл. клінічнай бальніцы і НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі ў пас. Лясны Мінскага р-на (1960—67).
Літ.:
Потапов Ю.Ф. Признание // Стр-во и архитектура Белоруссии 1983. № 1.