РЭ́ВЕРС (ням. Revers ад лац. reversum павернуты назад),
1) механізм для змены напрамку руху (вярчэння) машыны, рухавіка або асобных іх элементаў на адваротны. У рухавіках Р. найчасцей — крывашыпна-кулісны або кулачковы механізм, у станках — зубчастае зачапленне з дадатковым (прамежкавым) колам.
Р. наз. таксама сам працэс змены напрамку руху на процілеглы — рэверсаванне. Выкарыстоўваецца ў грузападымальных (падыманне, спуск), трансп. (уперад, назад) машынах і інш. У авіяц. і суднавых рухавіках рэверсавання дасягаюць паваротам лопасцей паветраных або грабных вінтоў, у эл. рухавіках пастаяннага току — зменай напрамку току ў абмотках узбуджэння, пераменнага току — пераключэннем дзвюх фаз абмоткі статара (робіцца з дапамогай эл. рэверсара).
2) Адваротны бок медаля, манеты, процілеглы аверсу.
3) У гандлёвым праве пісьмовае абавязацельства адной асобы другой, у якім даюцца гарантыі чаго-небудзь, засведчваецца што-небудзь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГУЖЫ́НСКІ (Ягушынскі) Павел Іванавіч
(1683—17.4.1736),
расійскі дзярж. дзеяч і дыпламат. Граф (1731). Сын арганіста, выхадца з ВКЛ. З 1701 служыў у гвардыі, выконваў дыпламат. даручэнні Пятра I. Удзельнік перагавораў аб міры са Швецыяй (Аландскі кангрэс 1719), пасланнік у Аўстрыі (1720—21), ген.-пракурор Сената (1722—26 і 1730—31); змагаўся з хабарніцтвам, казнакрадствам і інш. злачынствамі. У 1726—27 паўнамоцны міністр (пасол) Расіі пры Гродзенскім сейме Рэчы Паспалітай. У 1730 удзельнічаў у змове Вярхоўнага тайнага савета з мэтай пазбавіць рэальнай улады імператрыцу Ганну Іванаўну (1730—40), але ў хуткім часе перайшоў на яе бок і садзейнічаў аднаўленню самадзяржаўя. Рас. пасол у Прусіі (1731—34), з 1735 кабінет-міністр (адзін з 3 афіц. саветнікаў) Ганны Іванаўны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Абро́вак ’бок дарогі’ (Сцяшк. МГ) да брыво (прасл.brъvь). Назва brъvь у шэрагу моў пераносіцца на паняцце ’край (дарогі)’, пачатковае а‑, відаць, старажытнага паходжання: параўн. славац.obrv, серб.-харв.о̏брва ’мяжа’, славен.obrv. Суфіксацыя, магчыма, гаворыць пра заходнеславянскі (польскі) уплыў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bedside
[ˈbedsaɪd]
n.
бок ло́жка, пры ло́жку
at someone’s bedside — пры чыі́мсьці ло́жку, ля хво́рага
to sit at someone’s bedside — дагляда́ць хво́рага
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
windward
[ˈwɪndwərd]1.
adv.
супро́ць ве́тру, пад ве́цер
2.
adj.
наве́траны
3.
n.
1) наве́траны бок
2) кіру́нак, зь яко́га дзьме ве́цер
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
куэ́сты
(ісп. cuesta = горны схіл)
грады з асіметрычнымі схіламі і ўступамі ў рэльефе, якія ўтвараюцца ў выніку размывання нахіленых у адзін бокскапленняў скопішчаў горных парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэсекве́нтны
(ад рэ- + лац. sequens, -ntis = наступны);
р-ая даліна — даліна прытока другога парадку кансеквентнай ракі, якая цячэ ў бок, што адпавядае падзенню пластоў горных парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
перавалі́цца1, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
1. З цяжкасцю перабіраючыся, валачыся цераз што‑н., упасці на процілеглы бок чаго‑н. Пераваліцца цераз плот. □ Можа за дзесятай спробаю я дацягнуўся да дзіркі ў зашчытку. Пераваліўся на другі бок і чмякнуўся снапом на зямлю.Мыслівец.Сярожа чуе, як гэты нехта знадворку ўхапіўся за падаконнік і пераваліўся ў бакоўку.Паўлаў.//Разм. Нязграбна, з цяжкасцю пераступіць цераз што‑н. Жанчына перавалілася цераз парог. Стала і ні з месца. Задыханая, спацелая, без хусткі.Пташнікаў.
2.Разм. Перавярнуцца з аднаго боку на другі. Мікола нешта прамармытаў і пераваліўся на другі бок.П. Ткачоў.
3.перан. Прыйсціся, дастацца каму‑н. на долю. На плечы старэйшага сына перавалілася значная частка таго цяжару, які нёс у хаце гаспадар.Кулакоўскі.
перавалі́цца2, ‑валіцца; зак.
Сапсавацца ад празмернага валення (пра сукно, лямец і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вырабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1.Незак.да вырабіць.
2.Разм. Рабіць што‑н. незвычайнае; вычвараць. [Міколка:] — Яны.. што вырабляюць — страх, часам чуць вокан не б’юць.Чорны.
•••
Вырабляць выкрутасы — ісці, хістаючыся з боку ў бок, заплятаючы нагамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ламану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.каго-што. Аднакр.да ламаць (у 1–4 і 6 знач.).
2.Разм. Хутка пайсці, пабегчы; кінуцца ў бок. Хвіліна роздуму — і Міша напрасткі ламануў да хутара.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)