перадача прыватнай уласнасці (зямель, прадпрыемстваў, банкаў, жылых будынкаў) ва ўласнасць дзяржавы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прыватыза́цыя
(ад лац. privatus = прыватны)
перадача (продаж) дзяржаўных прадпрыемстваў, сродкаў транспарту, жылых будынкаў і г.д. у прыватную ўласнасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
private2[ˈpraɪvɪt]adj.
1. асабі́сты, прыва́тны;
private life асабі́стае жыццё;
private property прыва́тная ўла́снасць
2. канфідэнцыя́льны, закры́ты;
private viewing закры́ты прагля́д
3. ці́хі, адасо́блены
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Рэквізі́цыя ’прымусовае адчужэнне за плату або часовая канфіскацыя маёмасці ва ўласнасць дзяржавы’ (Булыка, СІС). З рус.реквизиция ’тс’. Ст.-бел.реквизиция (рэквизыцыя) ’зварот да судовых улад з пэўнай просьбай’ < ст.-польск.rekwizycyja < лац.rĕquīsītīo ’даследаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шматсі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вялікую магутнасць (пра рухавікі, механізмы, маторы); мнагасільны. Шматсільны матор./увобразнымужыв.Яна [вясна] вядзе з вясёлыя ракатаннем На ладныя калгасныя двары Ва ўласнасць рук гаспадароў старанных Рабочых рук шматсільныя дары.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГО́МЕЛЬСКАЯ ВО́ЛАСЦЬ, Гомельскае староства,
буйное феад. ўладанне. Цэнтр — г.Гомель. З 12 ст. ўваходзіла ў Чарнігаўскае, з канца 14 ст. — у Старадубскае княства ВКЛ. Ахоплівала сучасную тэр. Добрушскага, частку Гомельскага, паўд. часткі Буда-Кашалёўскага і Веткаўскага р-наў. У 1435—46 належала непасрэдна вял. князю літоўскаму. У гэты час з яе вылучаны некалькі сёл, аддадзеных у прыватную ўласнасць феадалам. Астатняя частка воласці паслядоўна перадавалася ўдзельным князям серпухаўскаму і бароўскаму Васілю Яраславічу, Свідрыгайлу, мажайскаму Івану Андрэевічу і яго сынам. У 1500 занята Маскоўскай дзяржавай і ўключана ў Старадубскі пав. У 1535 вернута ў ВКЛ, уключана ў Віленскае ваяв. Да 1770-х г.дзярж.ўласнасць, называлася староствам. З 1565 у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. У розныя часы ахоплівала ад 20 да 60 паселішчаў, частка з іх часова вылучалася ў якасці ленных маёнткаў. З 1772 у Рас. імперыі, уключана ў Гомельскі павет, з 1777 — Беліцкі павет Магілёўскай губ. У 1775 і 1778 дзвюма часткамі падаравана Кацярынай II графу П.А.Румянцаву-Задунайскаму, з 1836 уладанне графа І.Ф.Паскевіча-Эрыванскага, з 1856 дзярж.ўласнасць.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
во́друб1, ‑а; мн. адрубы, ‑оў; м.
Участак зямлі, які атрымліваў селянін у асабістую ўласнасць пры выхадзе з абшчыны (у 1906–1916 гг.).
во́друб2, ‑а, м.
Папярэчнае сячэнне дрэва, бервяна. Таўшчыня дрэва вымяраецца папярэчнікам у водрубе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазяме́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўладання і карыстання зямлёй. Пазямельная ўласнасць. Пазямельная рэнта. □ У рэвалюцыі .. змяшчаліся патрабаванне дабівацца зямлі без выкупу для мясцовага сялянства, .. забраць ад памешчыкаў і капіталістаў 700 млн. злотых пазямельнага падатку.Палуян.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мацяры́зна ’зямельная або маёмасная ўласнасць, атрыманая ў спадчыну па мацярынскай лініі’ (Гарб.; Працы, 8, Нас.; шчуч.,͡ Сцяшк. Сл.), ст.-бел.материзна, матерызна ’мацярынская спадчына’ (XV ст.), люди материзные ’адзін з відаў прыгонных’ запазычаны са ст.-польск.macierzyzna ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 78).