ВАЛЕ́ЙКА Вера Фамінічна (11.9.1907, в. Бераставічаны Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 14.11.1984),
удзельніца рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. З 1930 чл. Бераставіцкага райкома, з 1931 інструктар Беластоцкага акр.к-та, з 1932 — ваен. аддзела ЦККПЗБ. У 1936—38 чл. Гродзенскага акр.к-таКПЗБ. Няраз была арыштавана польск. ўладамі і зняволена ў турму. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР у вер.—снеж. 1939 старшыня Часовага выканкома на радзіме. У 1940—57 на сав., парт. і гасп. рабоце ў Пінску. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАКО́ВА (дзявочае Бязніцкая) Ларыса Віктараўна
(н. 11.7.1953, в. Вугалеўшчына Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. спартсменка (веславанне на байдарках і каноэ). Скончыла Рэсп. школу трэнераў (1976). Засл. майстар спорту СССР (1973). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1973). Чэмпіёнка свету і Еўропы ў веславанні на байдарцы-чацвёрцы (1973, г. Тамперэ, Фінляндыя), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1974, Мехіка), чэмпіянату свету і Еўропы (1975, Бялград) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 500 м. Чэмпіёнка СССР (1972, 1974), Спартакіяды народаў СССР (1975) на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м. З 1973 інструктар Спорткамітэта Беларусі. Да 1997 — трэнер па плаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЕ́ЙКАУ Аляксандр Анатолевіч (н. 26.7.1971, г. Магілёў),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1992). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1994). Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) на каноэ-двойцы. Чэмпіён свету (1987 сярод юніёраў на каноэ-чацвёрцы; 1989, 1994 на каноэ-двойцы; 1997 на каноэ-чацвёрцы). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1997 на каноэ-адзіночцы). Чэмпіён СССР на каноэ-двойцы (1989, 1991), СНГ (1992), сярэбраны прызёр (1990). На каноэ-двойцы выступаў у пары з Дз.Даўгалёнкам. З 1999 спартсмен-інструктарнац. каманды па веславанні на байдарках і каноэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛІГУ́ЛА Мікалай Паўлавіч (н. 7.11.1936, Мінск),
бел. спартсмен і трэнер (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1968). Засл. трэнер Беларусі (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1959). У 1954—86 спартсмен-інструктар ЦСКА, выкладчык Вышэйшага інж.-зенітнага ракетнага вучылішча (Мінск); у 1986—91 трэнер нац. каманды Беларусі па спарт. гімнастыцы. У 1977—80 старшыня Федэрацыі гімнастыкі Беларусі. Сярэбраны прызёр XVII Алімп. гульняў (1960, Рым) у камандным першынстве. Чэмпіён СССР (1960) у практыкаваннях на брусах. Шматразовы чэмпіён Беларусі (1955—67). Сярод выхаванцаў — Н.Кім, А.Малееў (сярэбраны прызёр XX Алімп. гульняў, 1972). З 1991 у ЗША, трэнер па гімнастыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТАКО́ВІЧ Аляксандр Францавіч (25.12.1914, г. Сянно Віцебскай вобл. — 9.6.1988),
Герой Сав. Саюза (1945). Да 1940 у сельскай гаспадарцы, потым інструктар райкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Бел. і 1-м Бел. франтах. Танк. ўзвод на чале са ст. лейт. П. вызначыўся ў баях за пашырэнне плацдарма на левым беразе Віслы і за г. Радам (Польшча), дзе знішчыў 2 бронетранспарцёры, 3 гарматы; захапіў 4 гарматы; у наступных баях экіпаж танка П. знішчыў 8 танкаў, 6 бронетранспарцёраў, 9 гармат, 19 кулямётных кропак і інш. Пасля вайны П. на парт. і сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́НІКАЎ Іван Фёдаравіч (парт.псеўд.Паўлаў, Паўлуша, Густаў, Аркаша, Юрка; 11.9.1905, г. Віцебск — 9.4.1985),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1922 працаваў у паравозных майстэрнях Віцебска. У 1927—29 у Чырв. Арміі. У 1929—30 на камсам. і прафс. рабоце. З кастр. 1930 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: заг.ваен. аддзела ЦК, сакратар Віленскага акр.к-та, інструктарЦККПЗБ, у 1932—37 чл.ЦК, Сакратарыята ЦККПЗБ. Дэлегат II з’езда КПЗБ (1935), VI з’езда Кампартыі Польшчы (1932). У 1937—56 неабгрунтавана рэпрэсіраваны, працаваў на Д. Усходзе. У 1956—57 на сав. рабоце ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСПЯРО́ВІЧ Дзмітрый Лявонавіч (н. 15.10.1977, Мінск),
бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). Скончыў Акадэмію фіз. выхавання і спорту (2000). З 1996 інструктар-спартсмен Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1997, г. Лазана, Швейцарыя) у камандным заліку, бронз. прызёр (1999, г. Цяньцзінь, Кітай) у камандным заліку. Чэмпіён Еўропы (2002, г. Патры, Грэцыя) у асабістым заліку (апорны скачок); бронз. прызёр у камандным заліку. Бронз. прызёр Універсіяды (2001, Пекін) у вольных практыкаваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ Генадзь Васілевіч (н. 2.1.1949, г. Магілёў),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў БПІ (1971), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1988). З 1971 у Магілёўскім будтрэсце № 12: майстар, нач. участка, гал. інжынер буд. ўпраўлення. З 1977 на парт. і гасп. рабоце ў Магілёўскай вобл.: інструктар, заг. аддзела буд-ва абкома партыі, гал. інжынер аблміжкалгасбуда, старшыня праўлення аблсельбуда. У 1994—97 міністр архітэктуры і буд-ва Рэспублікі Беларусь. З 1997 нам., в.а. прэм’ер-міністра, з кастр. 2001 прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. З ліп. 2003 Старшыня савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНКЕ́ВІЧ Аляксей Васілевіч (н. 10.6.1977, г. Віцебск),
бел. спартсмен (гімнастыка спарт.), Засл. майстар спорту Беларусі (2001). З 1995 інструктар-спартсмен Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку, сярэбраны (1997, г. Лазана, Швейцарыя) і бронз. (1999, г. Цяньцзінь, Кітай) прызёр у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (2002, г. Дэбрэцэн, Венгрыя) у асабістым заліку ў практыкаваннях на брусах. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (2000, г. Патры, Грэцыя) у камандным заліку і бронз. — у асабістым заліку (брусы). Бронз. прызёр Сусв. універсіяды (2001, Пекін; брусы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Трэ́нер ‘спецыяліст, які кіруе трэніроўкай’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мову з англ.trainer ‘трэнер, інструктар, дрэсіроўшчык’. Аналагічна: трэ́нінг ‘трэніроўка’ (ТСБМ), трэнава́нне ‘тс’ (Некр. і Байк.), трэнава́ць ‘праводзіць трэніроўкі’ (Некр. і Байк.) і трэнірава́ць ‘навучаючы каго-небудзь, праводзіць сістэматычныя практыкаванні па чым-небудзь’ (ТСБМ), ‘тармазіць (плыт)’ (шальч., Сл. ПЗБ); параўн. да апошняга англ.train ‘шэраг, ланцуг, гуж’, ‘чарада’. Сюды ж трэніроўка ‘навучанне маладога сабакі да палявання’ (Сцяшк.). Гл. Брукнер, 576; ЕСУМ, 5, 629; Арол, 4, 98.