РАМАКРЫ́ШНА (сапр.Чатэрджы Гададхар ; 18.2.1836, Камарпукур, Індыя — 16.8.1886), індыйскі мысліцель, рэліг. прапаведнік і грамадскі дзеяч. У юнацтве быў індуісцкім жрацом. Імкнуўся аб’яднаць адвайта-веданту Шанкары з вучэннем Рамануджы. Лічыў, што для адраджэння Індыі і ўсяго чалавецтва неабходна адзіная рэлігія; прапаведаваў духоўную роднасць усіх рэлігій. Асабістая яго рэліг. практыка была звязана з пакланеннем жаночаму боскаму пачатку, цэнтр. персанажу індуісцкага пантэона багіні Калі (Вял. Маці). Паводле Р., гал. патрабаванне рэліг. этыкі — не адмаўленне ад свету, а выкананне сваіх абавязкаў. Значна паўплываў на ідэалогію інд.нац. руху. У сучаснай Індыі Р. прыраўноўваюць да святых — да тых, хто пры жыцці дасягнуў духоўнага вызвалення, набыў пазаасобаснае быццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
свая́к, ‑а, м.
Той, хто знаходзіцца ў сваяцтве з кім‑н. Па другі дзень раніцай Эма сказала маці, што едзе пагасціць да сваякоў у Глыбокае.Машара.Дзядзька Лявон даводзіўся Міколу нейкім сваяком у восьмым ці ў дзевятым калене.Корбан.У Дабрынічах гэтых Пальчыкаў добрая палова, і ўжо цяжка разабрацца, хто каму сваяк і ў якім калене.Дамашэвіч.На трэці дзень прыйшлі падводы, Усе сваякі папрыязджалі.Колас.// Расліны і жывёлы, якія адносяцца да аднаго віду. Расліна гэта завецца індыйскі фікус баніян — продак і самы блізкі сваяк нашага хатняга фікуса.Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
індыка́н
(ад лац. indicus = індыйскі)
1) рэчыва, якое змяшчаецца ў некаторых раслінах (індыгаферы і інш.) і служыць для вырабу сіняй фарбы індыга;
2) рэчыва, якое ўтвараецца ў арганізме жывёл з прадуктаў распаду бялку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІВЕКАНА́НДА (Свамі) (сапр.Нарэндранатх Дат; 12.1.1863, г. Калькута, Індыя — 4.1.1902),
індыйскі мысліцель-гуманіст, рэлігійны рэфарматар і грамадскі дзеяч. Вучань Рамакрышны. У 1880—84 вывучаў філасофію ў Калькуцкім ун-це. З мэтаю прапаганды веданты ў 1893 наведаў ЗША, Вялікабрытанію, Японію; у 1897 заснаваў рэліг.-рэфарматарскае т-ва «Місія Рамакрышны».
Вівекананда — буйнейшы прадстаўнік ёгі, ідэолаг інд. Адраджэння, якое выяўляла імкненне Індыі да нац. незалежнасці і сац. росквіту. Прапагандаваў самавыхаванне і самаўдасканаленне чалавека на аснове індуізму і маральна-фізічных прынцыпаў ёгаў. Яго дэмакр. і рэфармісцкія ідэі паўплывалі на нац.-вызв. рух у Індыі.
Тв.:
The complete works. Vol. 1—8. Mayavati, 1947—51.
Літ.:
Роллан Р. Жизнь Вивекананды // Собр. соч.: Пер. с фр.Л., 1936. Т. 19.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВІ́ДАВЫЯ, зданевыя,
палачнікі (Phasmoptera, або Phasmida, або Phasmodea),
атрад насякомых. Каля 2,5 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Жывуць на раслінах.
Даўж. да 35 см (самыя вял. з насякомых). Самкі буйнейшыя за самцоў. Форма цела палачкападобная (адсюль адна з назваў) або лістападобная (у лістацелаў). Крылаў у большасці відаў няма. Вочы добра развітыя. Ногі хадзільныя. Ротавы апарат грызучы. Расліннаедныя. У развіцці — партэнагенез, ператварэнне няпоўнае. Паводзіны і афарбоўка П. маюць прыстасавальнае значэнне: у нерухомым стане яны падобныя на галінкі, сцёблы, кавалкі кары, лісце. Здольныя доўга знаходзіцца ў стане «васковай гнуткасці» (каталепсія). Уласціва аўтатамія, страчаныя ч. цела лёгка ўзнаўляюцца.
С.Л.Максімава.
Да арт.Прывідавыя. Палачнікі: 1 — гіганцкі інданезійскі; 2 — індыйскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́МЧАНД (сапр.Дханпатрай Шрывастаў; 31.7.1880, Ламхі, каля г. Варанасі, Індыя — 8.10.1936),
індыйскі пісьменнік. Скончыў Алахабадскі каледж (1904). Пісаў на мовах урду і хіндзі. Творчасць П. развівалася пад уздзеяннем інд.нац.-вызв. руху. Аўтар рэаліст. раманаў «Прытулак» (1918), «Прыстанак кахання» (1922), «Арэна» (1925), «Поле бітвы» (1932), «Ахвярная карова» (1936) і інш. Апавяданні (зб-кі «Сем лотасаў», 1914, «Ратны шлях», 1932, «Саван», 1937) і публіцыстыка адзначаны антыкалан. і антыфеад. накіраванасцю.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Дрэва вады. Мн., 1959;
Рус.пер. — Избранное. М., 1989;
Рассказы. Нирмала. М., 1958;
Ратный путь: Рассказы. М., 1969.
Літ.:
Рахбар Х. Жизнь и творчество Премчанда: Пер. с хинди. М., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКШАПАДО́БНЫЯ (Coraciiformes),
атрад птушак. 10 сям., 49 родаў, 194 віды (існуюць інш. класіфікацыі). Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, ва ўмераных шыротах пералётныя. Жывуць у разрэджаных лясах, некат. — у саваннах, стэпах, пустынях. Актыўныя днём. Гняздуюцца ў дуплах, расколінах скал, норах; некат. віды ўтвараюць калоніі. На Беларусі трапляюцца зімародак звычайны (занесены ў Чырв. кнігу), сіваграк, удод, шчурка залацістая.
Даўж. да 165 см, маса да 4 кг. Апярэнне шчыльнае, яркаафарбаванае, з метал. адлівам. Дзюбы разнастайныя, пераважна доўгія. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, зімародак — рыбай. Манагамы. Птушанятныя птушкі. Адкладваюць да 10 (звычайна 2—6) яец.
А.М.Петрыкаў.
Ракшападобныя: 1 — шчурка залацістая; 2 — шыракарот усходні; 3 — воран паўночны рагаты; 4 — насарог вялікі індыйскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Anglo-Indian
[,æŋgloʊˈɪndiən]1.
adj.
а́нгла-інды́йскі
2.
n.
1) анге́лец, які́ до́ўга жыў у Індыі
2) дыяле́кт анге́льскае мо́вы з даме́шкай сло́ў з гі́нду
3) грамадзяні́н Індыі мяша́нага брыта́нска-інды́йскага пахо́джаньня
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БАБУ́Р (Захірэддзін Мухамед) (15.2.1483, г. Фергана, Узбекістан — 26.12.1530),
узбекскі і індыйскі правіцель, палкаводзец, заснавальнік дзяржавы Вялікіх Маголаў (1526) у Індыі. Нашчадак Цімура па мужчынскай і Чынгісхана па жаночай лініі. У 1494 атрымаў у спадчыну ад бацькі прастол Ферганы. У 1504 узбекі-качэўнікі выгналі яго з Сярэдняй Азіі. У тым жа годзе ён заваяваў Кабул і Кандагар. У 1526 пад Паніпатам разбіў армію дэлійскага правіцеля Ібрагіма Лодзі і захапіў Дэлі і Агру. У 1527—29 авалодаў далінай Інда. Уладанні Бабура ўключалі Усх. Афганістан, Пенджаб і даліну Ганга да граніц Бенгаліі. Захаваліся вершы Бабура на чагатайскай (цюркскай) мове і мове фарсі, а таксама аўтабіягр. нататкі «Бабурнамэ». у якіх апісаны звычаі народаў Сярэдняй Азіі, Афганістана і Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́НДЗІН (Мікалай Мікалаевіч) (н. 28.10.1950, в. Чырвоны Бор Чавускага Р-на Магілёўскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1971). Адзін з заснавальнікаў творчага аб’яднання «Квадрат» (1987). Сярод асн. твораў: серыі «Ікар» (1975—77), «Гараскоп» (1985), «Індыйскі цыкл» (1989—95), «Хрысціянскі цыкл» (1989), «Час збіраць камяні» (1992—93), трыпціх «Веліч» (1993), дыпціх «Песня песняў Саламонавых» (1996) і інш. Пераважаюць філас.-метафарычныя і сімвалічныя вобразы, біблейскія і гіст. матывы, складаная архітэктоніка, спалучэнне рэальных і ўмоўных форм. Творам уласціва экспрэсіўнасць і чысціня колеру. Аўтар экспазіцый у Бярэзінскім запаведніку (1983), віцебскіх музеях, маст. афармлення Палаца шлюбаў у Барысаве (1996).
М.Л.Цыбульскі.
М.Дундзін. «Я прыйшоў у сад мой...» З дыпціха «Песня песняў Саламонавых». 1996.