МАТУКО́ЎСКІ (Мікалай Ягоравіч) (н. 12.9.1929, в. Калюціна Расонскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. драматург. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыў БДУ (1956). Працаваў у Расонскім райкоме ЛКСМБ і раённай газеце. З 1952 у газ. «Звязда», на Бел. радыё, з 1964 гал. рэдактар рэпертуарна-рэд. калегіі Мін-ва культуры Беларусі, з 1966 уласны карэспандэнт, заг. Бел. аддзялення газ. «Известия». З 1993 у газ. «Рэспубліка», у 1995—98 кіраўнік літ. часткі Нац. т-ра імя Я.​Купалы. Друкуецца з 1950. Першая п’еса — камедыя-вадэвіль «Мужчына, будзь мужчынам!» (паст. Бел. рэсп. т-рам юнага гледача, 1966). Шырокую вядомасць набылі яго сатыр. камедыі «Амністыя» (паст. т-рам імя Я.​Купалы, 1970; аднайм. кінафільм, 1982) і «Мудрамер» (паст. там жа, 1987; Дзярж. прэмія Беларусі 1988). Дынамічнасцю і займальнасцю сюжэта, праўдзівасцю і глыбінёй пранікнення ў чалавечыя характары вызначаюцца драмы «Тры дні і тры ночы» (паст. 1967), «Апошняя інстанцыя» (паст. Дзярж. рускім драм. т-рам, 1974), «Наследны прынц» (паст. пад назвай «Наследнік», 1976), «Паядынак» (паст. т-рам імя Я.​Коласа, 1984), «Бездань» (паст. т-рам імя Я.​Купалы, 1992), камедыя-фарс «Калізей» (паст. Магілёўскім абл. т-рам драмы і камедыі, 1992). У цэнтры п’ес востранадзённыя маральна-этычныя праблемы сучаснасці, пытанні выхавання моладзі, сямейных узаемаадносін. Аўтар камедыі «Зомбі, альбо «Мудрамер-два» (1998), п’ес «Сярэбраная табакерка» (паводле казкі З.​Бядулі, нап. 1998), «Беражыце эдэльвейсы» (паводле матываў «Альпійскай балады» В.​Быкава, нап. 1999), сцэнарыяў фільмаў: дакумент. «Мінск — горад-герой» (1974), «Імгненне перамогі» (1975), маст. «Сын старшыні» (1976), «Траянскі конь» (1980). Піша нарысы, эсэ, публіцыст. артыкулы (кн. «Чужая бяда», 1987).

Тв.:

П’есы. Мн., 1979;

Минск. М., 1982;

Мудрамер: Выбр. п’есы. Мн., 1989;

Апошняя інстанцыя. Мн., 1996.

С.​С.​Лаўшук.

М.Я.Матукоўскі.

т. 10, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прамільгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. З’явіцца, паказацца і хутка знікнуць. Паравоз маланкай прамільгнуў праз станцыю. Лынькоў. Паміж сасонак адна за адной прамільгнулі цёмныя цені. Шчарбатаў. // Пра ўяўны рух прадметаў, міма якіх рухаецца чалавек.

2. Вельмі хутка прайсці (пра час). Тыдзень прамільгнуў нібы адзін дзень. Шыцік. Прамільгнуў матыльком светлакрылым дзень. Мурашка. // перан. Узнікнуць, з’явіцца на імгненне (пра думкі, пачуцці і інш.). І тут нейкім чынам у памяці Лабановіча прамільгнуў малюнак спаткання з Турсевічам на Палессі. Колас. — Шчасце чалавека ў няведанні, — несвядома прамільгнула ў Ігнася думка. Чорны. // перан. Чуць прыкметна, злёгку выявіцца. У сініх вачах жанчыны прамільгнула насцярожанасць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жыгімгненне’, ’хуткі скачок, хуткі ўкус’, ’нечаканы ўдар’ (Нас.), ’хуткае запальванне’ (Бяльк.). Рус. дыял. смал. жиг ’раптоўны рух; укус’, славац. žih ’агонь, запал’, славен. žig ’агонь, пажар’, ’наганяй’, серб.-харв. жи̑г ’кляймо, пячаць’, уст. ’металічны прут для падпальвання марціры’, балг. дыял., макед. жиг ’кляймо’, ’жыгала’, ’туга, сум’. Параўн. жыга ’хуткі чалавек’, жэг ’імгненна, хутка’ і іх іншаслав. адпаведнікі. Ад слова жыгаць ’бліскаць’ = ’хутка гарэць’, ’хутка свяціць’, адкуль бярэцца сема ’хутка’ (параўн. ням. blitzen ’бліскаць’, Blitz ’маланка’, Blitzbote ’хуткі кур’ер’, параўнанне ў розных мовах, як маланка ’хуткі’), шляхам усячэння афіксальнай часткі дзеяслова і ўтварэння бязафікснага назоўніка. Лат. žigls ’хуткі’, якое ўзводзяць да літ. žygis ’аднаразовы ход, паход, раз’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 809; Фрэнкель, 1308), магло зазнаць (але не абавязкова) уплыў бел. жыг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́ркнуць ’цямнець, паступова траціць яснасць’, ’слабець’ (ТСБМ, Яруш.). Укр. ме́ркнути, рус. ме́ркнуть, н.-луж. smerkaś, в.-луж. smjerkać, ст.-чэш. mrkati, mrknuti, чэш. smrknouti, славац. mrkať sa, mrknúť, славен. mŕkniti, mrkati, серб.-харв. мр̏кнути, макед. мркне се, балг. мръкне се, ст.-слав. мрькнѫти. Прасл. mьrknǫti (аснова merk‑/mork‑ > гл. марока). Самым блізкім і.-е. адпаведнікам будзе ст.-інд. вед. marka‑ ’зацьменне сонца’. Іншыя з асновай *merg‑ (ст.-ісл. myrkr, нарв. myrk, швед. märk, ст.-англ. mierce, ст.-сакс. mirki ’цёмны’, а таксама літ. mérkti ’міргаць, жмурыцца’, лат. mir̃klis ’погляд, імгненне’, гоц. maurgins ’ранак’, ст.-сакс. morgan ’тс’ (Махэк₂, 379; Фасмер, 2, 605; Скок, 2, 467–8; Бязлай, 2, 201). Куркіна (ОЛА, 1972, 215–218) гэту прасл. аснову перадае як mъrk‑, ставячы яе ў рад роднасных mъrg‑ і mъrd‑, якія развіліся з mъr‑ < і.-е. *mer‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хвілі́на, ‑ы, ж.

1. Тое, што і мінута (у 1 знач.). [Пятро:] — Да пасадкі заставалася хвілін дзесяць палёту. Мележ. Конан махнуў рукою: у нашым вясковым жыцці пяць хвілін — не час. Лобан.

2. Кароткі прамежак часу; момант, імгненне. Выходзіш. Хвіліну глядзіш, як хістаюцца Пад ветрам асіны над скошанай пожняю. Панчанка. Хурс цяпер цёрся каля ўсялякіх інтэнданцкіх кіраўніцтваў, .. але ні на хвіліну не спускаў вока з глухіх дарог. Чорны. // якая або чаго. Пэўны, чым‑н. прыкметны прамежак часу. [На плошчу] і сходзяцца людзі, каб пагутарыць аб сваіх справах ці проста каб правесці вольную хвіліну. Колас. Цяжкая хвіліна расставання заўсёды хвалюе. Няхай.

•••

З хвіліны на хвіліну — скора, вось-вось.

У адну хвіліну — вельмі хутка.

Хвіліна ў хвіліну — у час, у дакладна ўстаноўлены тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбача́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каму, каму за што, на што і без дап.

1. Не караць за што‑н., дараваць. [Дзед Мароз:] — Выбачай мне за спазненне, Што ні хочаш — я ў імгненне Для цябе [Міхася] зраблю. Кірэенка. Сорам добрай гаспадыні даваць такі хлеб чужым людзям. А што ж інакш рабіць? Што ж, няхай.. [Кастусь] выбачае. Чорны.

2. заг. выбачай(це). Ужываецца пры звароце да каго‑н. (часам як пабочнае слова), калі просяць прабачэння за турботы, непрыемнасць і пад. Госць падаўся да дзвярэй, але зноў авалодаў сабою і спакойна сеў. — Выбачайце, я ўзнерваваны. Чорны. [Жэня:] — Выбачайце, Віктар Сяргеевіч, мы вас патурбавалі... Якімовіч. // Ужываецца як форма пратэсту, нязгоды. [Дзед Бадыль:] — Дзеўка — золата, а на пасаг выбачайце! Крапіва. Каламуціцца ноч. Расшчапляецца атам. Гэта зноў Вы з вайной? Выбачайце, паны дыпламаты. Лужанін.

3. каго. Прызнаваць, што хто‑н. заслугоўвае даравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак., каго-што.

1. Заставіць прачнуцца; разбудзіць. Ноч мінула. Надышла раніца. Холад узбудзіў амаль усіх. Чарот. [Сябар:] — Ну, што, Антоні, рыбу вудзіш? Заснеш, брат, потым і не ўзбудзіш. Колас. / у перан. ужыв. І вялікае жаданне ў людзей даць спаўна энергіі гораду, азарыць, узбудзіць тайгу. Мыслівец.

2. Паставіць, вынесці што‑н. на абмеркаванне, вырашэнне. Пецярбургская судовая палата ўзбудзіла супраць суполкі [«Загляне сонца і ў наша вакенца!»] судовую справу. Семашкевіч.

3. перан. Давесці да нервовага або прыўзнята-нервовага стану; усхваляваць. Аднак была ў ім [гэлефонным званку] і такая вестка, якая вельмі ўзбудзіла Дзяніса Рыгоравіча, прымусіла разгубіцца, пазбавіцца на імгненне дару мовы. Харкевіч.

4. перан. Выклікаць, абудзіць (пачуцці, думкі, стан і пад.). Узбудзіць рэўнасць. Узбудзіць апетыт. □ Адчуўшы, што ўзбудзіла ў маладым шафёру цікавасць, маладзіца .. выняла люстэрка і какетліва паправіла спадаўшыя на лоб завіткі. Хадановіч. Незвычайнае начное жніво ўзбудзіла ў Зінінай душы .. ўспаміны. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

moment

momen|t, ~u

м.

1. момант; імгненне;

~t przełomowy — пераломны момант;

w tym ~cie — у гэты момант; зараз;

w ~cie gdy ... — у той момант, калі...;

2. момант; фактар; чыннік;

istotne ~ty — істотныя моманты;

film z ~tami — фільм з эратычнымі сцэнамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

catch2 [kætʃ] v. (caught)

1. лаві́ць, даганя́ць

2. паспе́ць;

catch a train паспе́ць на цягні́к

3. улаві́ць (сэнс, матыў і да т.п.); зразуме́ць

4. : Нe caught his breath. У яго перахапіла дыханне.

catch a cold прастудзі́цца;

catch fire загарэ́цца;

catch hold of smth. ухапі́цца за што-н.;

catch it атрыма́ць наганя́й;

catch sight/a glimpse of уба́чыць, угле́дзець на імгне́нне;

catch smb.’s attention/eye прыця́гваць чыю́-н. ува́гу;

catch up on sleep адаспа́цца;

catch up with smb. даганя́ць, дагна́ць каго́-н.

catch on [ˌkætʃˈɒn] phr. v. infml стаць мо́дным; прыві́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хвілі́на ж.

1. Minte f -, -n;

без пяці́ [за пяць] хвілі́н во́сем fünf (Minten) vor acht;

2. (момант, імгненне) ugenblick m -(e)s, -e;

у гэ́тую хвілі́ну ugenblicklich, jetzt;

хвілі́на маўча́ння Gednkminute f;

з хвілі́ны на хвілі́ну jeden ugenblick;

хвілі́на ў хвілі́ну pünktlich, auf die Minte (genu);

адну́ хвілі́ну! (btte) inen ugenblick!, Momnt mal!;

у са́мую апо́шнюю хвілі́ну im ltzten ugenblick, in zwölfter Stnde; fünf Minten vor um (разм.);

не спаць ні хвілі́ны kein uge ztun* [zmachen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)