Выказаць нязгоду, заявіць пратэст. — Што вы, што вы, Нэля Іванаўна, — запратэставаў інжынер. — Хіба я магу так падумаць.Лупсякоў.— Няпраўда! — горача запратэставала Аня.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да расходу (у 1–3 знач.), выдзелены, прызначаны для расходу. Расходныя грошы. Расходная кніга. □ Яны пачалі правяраць дакументы. Таццяна праглядала расходныя, Ніна Іванаўна прыходныя.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Зайсці, заехаць на кароткі час; наведацца, заглянуць. У мястэчку .. [Мікола Цябут] паяўляецца даволі часта і не прамінае выпадку завітаць да сяброў.Навуменка.Вера Іванаўна.. пачала асцярожна выведваць, з якімі памерамі завітаў Анатоль.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эскала́тар, ‑а, м.
Лесвіца з рухомымі прыступкамі для пад’ёму і спуску людзей на розныя ўзроўні. Прайшлі ў метро. Не становячыся на эскалатар. Ніна Іванаўна яшчэ раз папярэдзіла сваіх малодшых сяброў: — Бачыце, як заходзяць на яго?Дубоўка.
[Англ. escalator ад лац. scala — лесвіца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стукаце́ць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; незак.
Разм. Ствараць стукат; стукатаць. Стукацела швейная машына, Мар’я Іванаўна, здаецца, забылася за ёю пра ўсё.Пестрак.Гулка стукацяць дзеравяшкі, шкробаюць чаравікі і боты. Палонныя стаміліся, ідуць не ў нагу, як папала.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІСАЁНАК (Марыя Іванаўна) (н. 24.10.1949, в. Кісялі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1969). Працуе ў жанрах партрэта, нацюрморта, пейзажа. У творчасці імкнецца да выяўлення гармоніі чалавека з навакольным асяроддзем, адлюстравання стану прыроды праз стрыманую) каляровую гаму. Асн. работы: «Восеньскія грыбы» (1977), «У новай майстэрні» (1983), «Нацюрморт са шклом» (1989), «Жанчына з бульбай» (1991), «Пахаванне бацькі» (1993), «Партрэт у інтэр’еры» (1995), «Нацюрморт з чорным вінаградам», «Адчыненае акно», «Змрок» (усе 1996), «Настрой», «Бабіна лета», «Пліса», «Жанчына ў чырвоным», «Нацюрморт з птушкай», «Нацюрморт з жоўтымі кветкамі» (усе 1997) і інш.
Г.А.Фатыхава.
Марыя ІванаўнаІсаёнак. Нацюрморт з жоўтымі кветкамі. 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
упо́тай, прысл.
Непрыкметна для іншых, скрытна, тайком, цішком. Вера Іванаўна ўпотай пазірала, як Пятро абыходзіцца з малою.Сабаленка.І толькі часам вечарамі, употай ад хлопцаў, даставаў [Алёша] з тумбачкі чорную бесказырку і падоўгу моўчкі сядзеў, пазіраючы ў засмужанае марозам акно.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЧАКО́ВА (Людміла Іванаўна) (н. 8.9.1936, Мінск),
бел. эмбрыёлаг і гістолаг. Д-рбіял.н. (1993). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1959). З 1959 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па структуры і хім. прыродзе цэнтр. і перыферычных кампанентаў вегетатыўнай нерв. сістэмы, рэцэпторных апаратах сімпатычных гангліяў.
руская балерына. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1837). Да 1854 у Пецярбургскай балетнай трупе. Прадстаўніца рамант. балета. Выкананне Андраянавай вызначалася віртуознасцю класічнага і характарнага танцаў, пантамімнай выразнасцю, тэмпераментам, дасканаласцю пластыкі. Першая рус. выканальніца партый Жызэлі («Жызэль» А.Адана), Пахіты («Пахіта» Э.Дэльдэвеза) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́К (сапр.Арлова) Валянціна Іванаўна
(н. 28.4.1953, в. Смалічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1975). Настаўнічала, працавала журналісткаю. З 1992 у час. «Беларусь». Друкуецца з 1987. Аўтар зб-каў вершаў «Цвінтар» (1992), «Капліца» (1994). У лірыцы побач з інш. распрацоўвае хрысціянскія матывы і вобразы.