Абл.Ядомы грыб з чырвонай шапкай; падасінавік. Паміж леташніх лістоў Чырванее асавік, А за ім — кароль грыбоў, Сам магутны баравік.Глебка.Лепей, вядома, было прайсці ў лажок і там карчаваць чырвонагаловыя асавікі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сырае́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Ядомы грыб з пласціністай крохкай яркаафарбаванай шапкай. Лес вялікі, грыбоў — хоць касой касі: на імшарынах — махавікі, як жоўтыя сонцы, у ельніку-асінніку — акуратныя ваўнянкі і сыраежкі.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЕ́НЕВЫ ГРЫБ, плютэй аленевы (Pluteus cervinus),
шапкавы базідыяльны грыб з роду плютэй сям. мухаморавых. Пашыраны па ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды, у тундры — ласунак аленяў (адсюль назва). На Беларусі трапляецца ўсюды; расце на пнях і ламаччы розных дрэвавых парод.
Шапка дыям. 3—10 см, у маладых грыбоў званочкавая, потым распасцёртая. Мякаць белая, мяккая, з непрыемным пахам рэдзькі. Пласцінкі шырокія, частыя, белыя, потым ружаватыя ад спораў. Ядомы ў свежым, марынаваным, салёным выглядзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДБЯРО́ЗАВІК, абабак, бабка, бярозавік,
чорнагаловік (Leccinum scabrum), шапкавы грыб сям. балетавых. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 4 формы П.: белы, звычайны, ружавеючы, чорны. Трапляецца з чэрв. па вер. у лясах, пераважна пад бярозамі.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. да 20 см, пукатая, ад белаватай да цёмна-шэрай і амаль чорнай. Ножка белая, цыліндрычная, даўж. да 15 см, з шараватымі або цёмнымі падоўжанымі лускавінкамі. Мякаць белая, шчыльная. Споры верацёнападобныя, гладкія. Ядомы.
шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі трапляецца з ліп. па вер. у вільготных лясах, на ўскрайках вярховых балот.
Пладовае цела — шапка на ножцы дыяметрам 4—15 см, чырванавата-бурая або чырванавата-карычневая, спачатку шыроказваночкавая, потым распасцёртая, валакніста-лускаватая. Пласцінкі прырослыя, шырокія. Мякаць жаўтавата-бурая з мяккім смакам. Ножка выш. да 12 см, булавападобная, каштанава-бураватая, з цагельна-чырв. пукатымі кольцамі. Споры эліпсоідныя, іржава-жоўтыя. Ядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шампіньён, ‑а, м.
Каштоўны ядомы пласціністы грыб з белай ці бураватай шапкай, некаторыя віды якога культывуюцца ў цяпліцах. Не кроч шукаць яго да бору, За хаты выйдзі: вось і ён — Раскрыўся проста пры разоры, Як парашуцік, шампіньён.Цвірка.
[Ад фр. champignon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІМО́ННІК (Schizandra),
род кветкавых раслін сям. лімоннікавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. і Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны Л. кітайскі (S. chinensis).
Лістападныя ліяны даўж. да 15 м. Лісце простае, эліпсоіднае, пры расціранні мае пах лімона (адсюль назва). Кветкі звычайна аднаполыя, духмяныя. Плод — сакаўная шматлістоўка ў выглядзе гронкі з ягадападобных 1—2-насенных плодзікаў, ядомы. Мае ў сабе арган. к-ты, вітаміны, цукар, эфірны алей. Дэкар., лек. і пладовыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ШКА (Rubus chamaemorus),
кветкавая расліна сям. ружавых. Пашырана ў тундравай і таежнай зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі рэдкі арктабарэальны рэліктавы від, трапляецца за межамі суцэльнага пашырэння пераважна ў Віцебскай і на Пн Мінскай абласцей на вярховых балотах і ў забалочаных лясах. Занесена ў Чырв. кнігу.
Шматгадовая двухдомная травяністая расліна выш. 5—20 см з доўгім паўзучым карэнішчам. Лісце ныркападобнае, маршчыністае, 5-лопасцевае. Кветкі буйныя, белыя, адзіночныя, аднаполыя. Плод — аранжавая шматкасцянка, ядомы. Лек., харч. і меданосная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пека́н, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Дрэва сямейства арэхавых з масляністымі пажыўнымі пладамі і каштоўнай драўнінай; амерыканскі арэх. /‑у. узнач.зб.Зараснікі пекану.
2.‑а. Ядомы плод гэтага дрэва ў выглядзе арэха.
3.‑у; толькіадз. Драўніна гэтага дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУМАНІ́КА, маліна неская (Rubus nessensis),
кветкавая расліна сям ружавых. Пашырана ў Еўропе; на Беларусі — усюды. Трапляецца ў лясах, па берагах рэк. Нар. назва — дуброўка.
Паўкуст выш. 50—100 см з прамастойнымі сцёбламі. Знешне падобная да ажыны, адрозніваецца пладамі без шызага налёту і граністымі парасткамі першага года. Лісце пяціпальцае з прылісткамі, чаргаванае. На сцёблах і чаранках лісця пурпурова-чорныя шыпы. Кветкі буйныя, белыя, па 5—12 у шчытках. Плод — малінава-чорная шматкасцянка, ядомы (спажываюць у свежым выглядзе, гатуюць варэнне, джэмы, мармелады, сокі).