solar/nuclear energy со́нечная/я́дзерная эне́ргія;
an energy crisis энергеты́чны кры́зіс
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАРЫЯТАМІ́Я (ад карыя...+грэч. tome адсячэнне),
ядзерная фрагментацыя, няправільнае дзяленне клетачнага ядра на 2 і болей ч. аднолькавай ці рознай велічыні, якое не суправаджаецца падзелам храмасом і ўтварэннем верацяна дзялення. Напр., амітозы ў высокадыферэнцыраваных і старых тканках (без наяўнасці дэфектных анафаз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
энерге́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Навука аб заканамернасцях працэсаў і з’яў, прама або ўскосна звязаных з атрыманнем, пераўтварэннем, перадачай, размеркаваннем і выкарыстаннем розных відаў энергіі (у 1 знач.).
Ядзерная э.
2. Галіна эканомікі, якая ўключае выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі (у 1 знач.).
Атамная э.
|| прым.энергеты́чны, -ая, -ае.
Энергетычныя рэсурсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)