шо́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Ігральная карта, якая мае шэсць ачкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасці...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) які складаецца з шасці частак, раздзелаў, аддзелаў і пад., напрыклад: шасцітомны, шасціярусны; 2) які мае шэсць аднолькавых прадметаў, прыкмет, уласцівасцей і пад., напрыклад: шасцідольны, шасціствольны; 3) колькасцю, мерай, коштам у шэсць якіх‑н. адзінак, напрыклад: шасцітонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акта́ва, -ы, мн. -ы, -та́ў, ж. (спец.).

1. Восьмая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж бліжэйшымі аднайменнымі гукамі рознай вышыні.

2. Вельмі нізкі бас.

3. Васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія — сумежнай рыфмай.

|| прым. акта́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. У маракоў: паўгадзінны прамежак часу.

Шэсць склянак (тры гадзіны). Удары склянак (удары, якія адзначаюць прамежак часу).

2. мн. У старадаўнім парусным флоце: суднавы пясочны гадзіннік, які вымярае час па паўгадзінах.

|| прым. скля́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БАДЭ́Н ((Bodin) Жан) (1530, г. Анжэ, Францыя — 1596),

французскі мысліцель, сацыёлаг, прававед. Вывучаў права ў Тулузе. У працы «Метад лёгкага вывучэння гісторыі» (1566) разглядаў грамадства як суму кроўна-гасп. саюзаў. У творы «Шэсць кніг пра рэспубліку» (1576), адмаўляючы боскае паходжанне ўлады, абгрунтоўваў ідэю спадчыннай манархіі. Прычынай паліт. пераваротаў лічыў маёмасную няроўнасць. У кн. «Дыялог сямі чалавек» (1593) абараняў дэістычную ідэю прыроднага паходжання рэлігіі.

Ж.Бадэн.

т. 2, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шасцігра́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае шэсць граней. Некалькі пераходаў, і Вадзяй з Юрасем апынуліся на невялікай шасціграннай плошчы. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцідзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Перыяд часу ў шэсць дзён. План работы на шасцідзёнку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцідо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які заключае ў сабе шэсць рытмічных долей. Тарантэла — імклівы хуткі танец трохдольнага або шасцідольнага размеру. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцяры́к, ‑церыка, м.

1. Старадаўняя руская мера (вагі, аб’ёму і пад.), якая змяшчае шэсць якіх‑н. адзінак, а таксама прадмет такой вагі, аб’ёму і пад. Шасцярык пшаніцы. Цвік-шасцярык. Свечка-шасцярык.

2. Уст. і спец. Прадмет, які складаецца з шасці частак. Вяроўка-шасцярык. Нітка-шасцярык.

3. Запрэжка ў шэсць коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасціпо́лле, ‑я, н.

Сістэма севазвароту з падзелам ворнай зямлі на шэсць палёў, кожнае з якіх засяваецца па чарзе рознымі культурамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)