Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛТЫ́Н (ад тат. алты шэсць),
1) лікава-грашовая адзінка ў Расіі 14 — пач. 18 ст., роўная 6 дзенгам, пазней 3 капейкам. Упершыню ў рус. пісьмовых крыніцах упамінаецца каля 1375, у бел. — пад 1532.
2) Рас. сярэбраная манета ў сярэдзіне 17 — пач. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДЭ́Н ((Bodin) Жан) (1530, г. Анжэ, Францыя — 1596),
французскі мысліцель, сацыёлаг, прававед. Вывучаў права ў Тулузе. У працы «Метад лёгкага вывучэння гісторыі» (1566) разглядаў грамадства як суму кроўна-гасп. саюзаў. У творы «Шэсць кніг пра рэспубліку» (1576), адмаўляючы боскае паходжанне ўлады, абгрунтоўваў ідэю спадчыннай манархіі. Прычынай паліт. пераваротаў лічыў маёмасную няроўнасць. У кн. «Дыялог сямі чалавек» (1593) абараняў дэістычную ідэю прыроднага паходжання рэлігіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕЎ (Віктар Міхайлавіч) (30.1.1909, Масква — 23.1.1944),
рускі паэт і драматург. Асн. тэма зб-каў вершаў «Паход рэчаў» (1929), «Слова брыгадзіра» (1932), «Сыны дыктатуры» (1934) і інш. — пафас працы. Аўтар папулярных песень «Полечка-поле», «Як за Камай за ракой» і інш., п’есы ў вершах «Слава» (1936), камедый «Дружба» (1938), «Вясна ў Маскве» (1941), кінасцэнарыяў «Свінарка і пастух» (1941, Дзярж. прэмія СССР 1942), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946). Бываў на Беларусі, перакладаў вершы Я.Купалы, Я.Коласа і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДЫ́НІНА (Марына Аляксееўна) (н. 24.6.1908, г. Ачынск Краснаярскага краю, Расія),
расійская кінаактрыса. Нар.арт.СССР (1950). Скончыла Ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1933). У 1933—35 актрыса МХАТ. У кіно дэбютавала ў фільме «Варожыя сцяжыны» (1935). Выканаўца лірыка-камед., меладрам. і вострахарактарных роляў у фільмах рэж. І.А.Пыр’ева: «Багатая нявеста» (1938), «Трактарысты» (1939), «Свінарка і пастух» (1941), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1944), «Сказанне пра зямлю Сібірскую» (1948), «Кубанскія казакі» (1950), «Выпрабаванне вернасці» (1954) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1942, 1946, 1948, 1951.
натураліст эпохі Адраджэння, заснавальнік навук. анатоміі. Скончыў Лувенскі ун-т (Фландрыя). Вывучаў медыцыну ў Манпелье (Францыя), Парыжы. Д-р хірургіі (1537). З 1539 праф. у Падуанскім ун-це. Адзін з першых пачаў вывучаць чалавечы арганізм ускрыццём, апублікаваў «Шэсць анатамічных табліц» (1538). Удакладніў і дапоўніў анатамічную тэрміналогію. У працы «Пра будову чалавечага цела» (кн. 1—7, 1543) абвергнуў вучэнне К.Галена (панавала на працягу 14 ст.) пра сістэму руху крыві ў арганізме, што стала асновай для адкрыцця кровазвароту У.Гарвеем. Праследаваўся царквой, паводле прысуду інквізіцыі ў 1564 зрабіў паломніцтва ў Палесціну, на зваротным шляху пасля караблекрушэння памёр.
рускі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1969), засл. дз. маст. Беларусі (1955). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Ленінградскі тэхнікум экраннага мастацтва (1927). З 1929 на Ленінградскай кінафабрыцы «Саўкіно» (кінастудыя «Ленфільм»), у 1950—55 на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1957 на кінастудыі «Масфільм». Творчай манеры З. ўласцівы імкненне да абагульнення, псіхал. глыбіні ў раскрыцці вобразаў. Паставіў фільмы: маст. «Гарачыя дзянёчкі» (1935), «Дэпутат Балтыкі» (1937) і «Член урада» (абодва з І.Хейфіцам; 1940); «Паўлінка» (1952, фільм-спектакль), «Несцерка» (1955), «Вышыня» (1957), «Людзі на мосце» (1960), «Ганна Карэніна» (1968), «Дваццаць шэсць дзён з жыцця Дастаеўскага» (1981) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРТО́ (Яўген Іванавіч) (7.7.1924, в. Рачыборак Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 3.8.1993),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1949). У 1946—84 працаваў у газетах, выдавецтвах «Беларусь», «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1946. Пісаў для дзяцей і юнацтва (першы зб. «На начлезе», 1958). Гераізм школьнікаў у Вял.Айч. вайну, іх сучаснае жыццё — гал. тэмы кніг «Ён быў піянерам» (1960), «Шэсць кароткіх гісторый» (1965), «Над ярам» (1966), «Лясны ўрок» (1973), «Насустрач жыццю» (1974) і інш. На бел. мову пераклаў некат. творы К.Чапека, Э.Раўда, Ш.Бейшэналіева, Г.Цыруліса, А.Імерманіса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУНК ((Munk) Анджэй) (16.10.1921, г. Кракаў, Польшча —21.9.1961),
польскі кінарэжысёр. Скончыў Вышэйшую школу т-ра і кіно ў Лодзі (1950), у 1957—60 выкладаў у ёй. З 1949 аператар і рэжысёр кінахронікі. Паставіў дакумент. фільмы: «Накірунак—Новая Гута» (1951), «Слова чыгуначнікаў» (1953), «Зоркі павінны гарэць» (1954, з В.Лясевічам) і інш. У 1955 дэбютаваў у маст. кіно. Вядомасць М. прынеслі фільмы «Чалавек на рэйках» (1957), «Eroica» (1958), «Касавокае шчасце» (1959, у сав. пракаце — «Шэсць ператварэнняў Яна Пішчыка»), «Пасажырка» (1961—63, завершаны Лясевічам). Яго фільмы адметныя вострымі і напружанымі сітуацыямі, гратэскам, сатыр. і трагікамічнай формай. Прэміі міжнар. кінафестываляў у Венецыі (1955, 1958, 1964), Карлавых Варах (1957), Канах (1964). Дзярж. прэмія Польшчы 1954.